<<
>>

§ 7. Змены ў праве

Працэс ліквідацыі нэпа і пераход да калектывізацыі сялянскіх гаспадарак у CCCP выклікалі значныя змены ва ўсіх галінах права. Пачалася больш жорсткая цэн- тралізацыя і бюракратызацыя дзяржаўнага апарату, аб- межаванне правоў саюзных рэспублік у заканатворчасці.

Згодна з Пастановай ЦК ВКП(б) ад.25 снежня 1931 г. «О практической работе хозяйственных органмзацнй», у БССР бвіў ліквідаваны Вышэйшы Савет народнай гаспа- даркі, а найбольш буйныя прадпрыемствы быпі падпа- радкаваны непасредна наркаматам цяжкай прамысло- васці CCCP і лясной прамысловасці CCCP.

Значны ўплвіў на цэнтралізацыю грамадзянска- прававвіх адносін у БССР зрабіла заканадаўства CCCP аб падатках і крэдытах, што быпо выдадзена ў 1930—1932 гг.

Парушэнне грамадзянскІх правоў, асабліва права ўласнасці, атрымала шырокае распаўсюджанне пры канфіскацыі маёмасці ў «нэпманаў» і кулакоў. У іх адбіраліся прыпады вытворчасці, усе пабудовы, прадпрыемствы (млыны, маслабойні і інш.), збожжа і іншая пра- дукцыя сельскай гаспадаркІ, жывёла, а самі «кулакі», згодна з вызначэннем мясцовых камісій, падлягалі арыш- ту і зняволенню ці нават пакаранню смерцю або высып- цы разам з сям\'ёй у Сібір ці на поўнач. Толькі за лета 1930 г. у Беларускай CCP раскулачана 15 629 сялянскіх гаспадарак[20] [21]. Раскулачванне і вываз кулакоў з Беларускай CCP адбываліся і ў наступньш гады[22].

Праваўласнасці, згодназ Канстытуцыяй CCCP, Кан- стытуцыяй БССР, мела дзве асноўныя формы сацы- ялістычнай уласнасці — дзяржаўную і кааператыўна- калгасную. Дапускалася таксама права асабістай уласнасці грамадзян на іх працоўныя даходы і зберажэнні, жылы дом, падсобную хатнюю гаспадарку і іншыя рэчы асабістага ўжытку. Такое абмежаванне права ўласнасці ў значнай ступені стрымлівала ініцыятыву грамадзян у развіцці вытворчасці тавараў народнага ўжытку і па- ляпшэнні дабрабыту працоўных горада і сяла.

Рэгламентацыя сямейнага права ў 30-я гады вызнача- лася пастановай ЦВК і CHK CCCP «О запрешении абортов, увеличении материальной помощи роженицам, установлении государственной помощи многосемейным, расширениисетиродильныхдомов, детских яслей и детских садов, усилении уголовного наказания за неплатеж алиментов и о некоторых изменениях в законодательстве о разводах» ад 27 чэрвеня 1936 г.

Згодна з гэтым законам, уносіліся змены ў Кодэкс законаў аб шлюбе, сям\'і i апецы БССР. Прадугледжвалася, што аліменты на ўтрыманне дзяцей павінны спаганяцца ў працэнтных адносінах да заработку адказчыка ў залежнасці ад колькасці дзяцей. Ускладнялася афармленне скасавання пшюбу і павышалася плата за яго скасаванне. Павы- шалася роля судоў у абароне правоў жанчын і дзяцей.

Крымінальнае права БССР, замацаванае ў Крымі- нальным кодэксе 1928 r., з пачаткам калектывізацыі пачало хутка мяняцца. Прымянялася сталінская формула аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму, праводзіліся жорсткІя меры пакарання, парушэнні правоў чалавека. Пастановай ЦВК і CHK БССР ад 27 студзеня 1930 г. у Крымінальны кодэкс БССР быў унесены артыкул 941, у якім прадугледжвалася крымінальнае пакаранне за злоснае невыкананне паста- ноў і правіл, што забяспечвалі паспяховую калектывіза- цыю сельскай гаспадаркІ, у тым ліку за продаж або забойства сваёй жывёлы (кароў, коней, свіней).

У гэты перыяд крымінальнае права набывае агульнасаюзны характар. У беларускІ Крымінальны кодэкс уносяцца толькІ тыя артыкулы, што папярэдне былі прынятыя вышэйшымі партый-нымі і дзяржаўнымі органамі СССР. У 30-я гады прымаюцца самыя жорсткія законы, накіраваныя супраць «ворагаў народа», «шкод- нікаў», «дыверсантаў» і «раскрадальнікаў» сацыялістыч- най маёмасці. Пачатак гэтаму быў пакладзены Законам ЦВК і CHK CCCP ад 7 жніўня 1932 г. «Об охране имущества государственных предприятий, колхозов и кооперации и укреплении общественной (социалистической) собственности», згодна з якім нават за нязначы крадзеж людзі караліся смяротнай карай або зняволеннем на 10 год. У 1933 г. быу выдадзены Закон CCCP «Об ответственности служащих в государственных учреждениях и предприятиях за вредительские акты», па якому ні ў чым не вінаватых людзей аб\'яўлялі шкоднікамі і дыверсантамі і каралі самымі цяжкІмі мерамі. Яшчэ больш пачварным, нечалавечым быў Закон, прыняты 1 снежня 1934 г. «06 особом порядке расследования и рассмотрения уголовных дел о террористических актах против работников Советской власти».

Асобы, абвінавачаныя па гэтаму закону, былі пазбаўлены права карыстацца дапамогай адваката, не маглі абскардзіць у касацыйным парадку прыгавор i нават не маглі падаць хадайніцтва аб памілаванні. Прыгавор аб вышэйшай меры пакарання падлягаў неадкладнаму выкананню. Гэты закон разам з Крымінальным кодэксам Беларусі i іншымі агульна- саюзнымі актамі таго часу даваў свабоду для правядзення масавых рэпрэсій сярод невінаватых людзей. Акрамя таго, выдаваліся розныя інструкцыі і загады НКВД CCCP, Генеральнага пракурора і інтттых службовых асоб і дзяржаўных устаноў. Напрыклад, 30 ліпеня 1937 г. народны камісар унутраных спраў М. Яжоў выдаў загад аб рэпрэсіраванні, а гэта значыць аб расстрэле або зняволенні на тэрмін ад 8 да 10 гадоў наступных катэгорый людзей:

«1. Бывшие кулаки, вернувшиеся после отбытия наказания и продолжающие вести активную антисоветскую подрывную деятельность.

2. Бывшие кулаки, бежавшие из лагерей или трудпо- селков, а также кулаки, скрывшиеся от раскулачивания, которые ведут антисоветскую деятельность.

3. Бывшие кулаки и социально опасные элементы, состоявшие в повстанческих, фашистских, террористических и бандитских формированиях, отбывшие наказание, скрывшиеся от репрессий или бежавшие из мест заключения и возобновившие свою антисоветскую преступную деятельность.

4. Члены антисоветских партий (эсеры, грузмеки...), бывшие белые, жандармы, чиновники, каратели, бандиты, бандпособники, переправщики, реэмигранты, скрывшиеся от репрессий, бежавшие из мест заключения и продолжающие вести активную антисоветскую деятельность.

5. Изобличенные следственными и проверенными агентурными материалами наиболее враждебные и активные участники ликвидируемых сейчас казачье- белогвардейских повстанческих организаций, фашистских, террористических и шпионско-диверсионных контрреволюционных формирований...

6. Наиболее активные антисоветские элементы из бывших кулаков, карателей, бандитов, белых, сектантских активистов, церковников и прочих, которые содержатся сейчас в тюрьмах, лагерях, трудовых поселках и колониях и продолжают вести там активную антисоветскую подрывную работу...

9. Репрессии подлежат все перечисленные выше контингента, находящиеся в данный момент в деревне — на промышленных и торговых предприятиях, транспорте, в советских учреждениях, и на строительстве»1.

Далей у гэтым загадзе ўсе рэпрэсіраваныя падзяляліся на дзве катэгорыі. Тыя, хто падпадаў пад першую катэ- горыю, «подлежат немедленному аресту и рассмотрению их дел на «тройках» — расстрелу; б) ко второй категории относятся все остальные менее активные, но все же враждебные элементы. Они подлежат аресту и заключению в лагеря на срок от 8 до 10 лет, а наиболее опасные из них — заключению на те же сроки в тюрьмы по определению «тройки»[23] [24].

Дырэктывамі вышэйшых дзяржаўных устаноў плана- валася і колькасць людзей, якіх павінны бьгпі рэп- рэсіраваць мясцовыя органы НКУС. Так, па загаду наркома ўнутраных спраў БССР у 1937—1938 гт. мясцовыя органы НКУС павінны бьші выявіць у сярэднім па кож- наму раёну па 300 замежных агентаў. Можна бьшо і больш, але не менш. Напрыклад, у Асіповіцкім раёне з 1 студзеня 1937 г. бьшо арыштавана 785 чалавек, сярод якІх бьшо контррэвалюцыйных элементаў — 413, агентаў замежных разведак — 132, царкоўнікаў — 53, шкоднікаў — 34, дыверсантаў — 41, удзельнікаў Польскай вайсковай арганізацыі (якая ніколі не існавала)— 76, меншавікоў — 13, трацкІстаў — 7 і інш.[25]

Разгляд такіх спраў праводзіўся ў сваёй большасці несудовымі органамі: «тройкамі», «двойкамі», «асобымі нарадамі НКВД» і іншымі, дзе галоўным доказам былі паказанні скатаваных людзей або ўвогуле не было ніякіх доказаў іх вінаватасці. Тым самым нават савецкае пра- цэсуальна-крымінальнае права ігнаравалася поўнасцю.

Пачынаючы з 1936 г. Беларуская CCP, як і іншыя саюзныя рэспублікі, быпа пазбаўлена права выдаваць свае законы аб судовым ладзе, судаводстве, крыміналь- ным і грамадзянскІм кодэксах, бо ўсе гэтыя пытанні быпі аднесены да кампетэнцыі CCCP.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 7. Змены ў праве:

  1. 86. Пераход РБ да дзярж. самастойнасці. Рэарганізацыя дзярж. органаў. Змены ў канстытуцыйным праве ў 1990.
  2. 79. Беларуская дзяржава і права ў пасляваенны перыяд. Змены ў дзяржаўным апараце. Пашырэнне правоў рэспублікі ў канцы 50-х пачатку 60-х г. ХХст.
  3. 26. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566г. : прычыны распрацоўкі, важнейшыя палажэнні і асноўныя змены ў параўнанні з Статутам 1529г
  4. 73. канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.
  5. Глава Ш. Актуальные проблемы статусаюридических лиц в междуна­родном частном праве. Определение личного закона и национальности юриди­ческого лица в российском праве.
  6. 13. Прававое і сацыяльнае становішча сялян Беларусі. Змены ў прававым і сацыяльным становішчы сялян ў ХVІ ст.
  7. Оговорка о применимом праве
  8. 37. Преемственность в праве.
  9. Общая характеристика науки о праве и государстве
  10. § 1. Понятие ребенка в праве
  11. ПРОБЕЛЫ В ПРАВЕ. ПРИМЕНЕНИЕ ПРАВА ПО АНАЛОГИИ
  12. § 1. Субсидиарное обязательство в римском праве
- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -