13. Прававое і сацыяльнае становішча сялян Беларусі. Змены ў прававым і сацыяльным становішчы сялян ў ХVІ ст.
сяляне ВКЛ па эканамічным становішчы і ступені феадальнай залежнасці падзяляліся на тры сацыяльныя групы:
1) гаспадарскіх, якія залежалі непасрэдна ад вялікакняжацкай адміністрацыі і жылі на дзяржаўных землях;
2) панскіх, якія жылі на прыватнаўласніцкіх землях і залежалі ад асобных феадалаў;
3) царкоўных, якія жылі на землях царквы, манастыроў і кляштараў, вышэйшага духавенства і залежалі ад адміністрацыі духоўнага ведамства.
У сваю чаргу гэтыя групы таксама падзяляліся на шэраг катэгорый:
1) па маёмасным, а часткова і па прававым становішчы вылучаліся баяры - найбольш заможная вярхушка асабіста вольных сялян, якія выконвалі ваенныя і іншыя павіннасці на карысць дзяржавы ці асобных феадалаў. У залежнасці ад выконваемых абавязкаў баяры падзяляліся на путных (з\'яўляліся паштовымі кур\'ерамі, што дастаўлялі асабістую і службовую перапіску свайго гаспадара або службовых асоб адміністрацыі) і панцырных (павінны былі ўдзельнічаць у ваенных паходах). Дакументы сведчаць і аб такой катэгорыі баяр, як баяры-слугі.
2) сяляне-даннікі, якія жылі на гаспадарскіх землях і плацілі феадальную рэнту (даніну) дзяржаве.
3) людзі цяглые, асадные і агароднікі. Яны мелі меншую колькасць зямлі, а павіннасці ім устанаўліваліся значна большыя.
Асноўнай феадальнай павіннасцю сялян цяглых была паншчына: яны павінны былі два дні ў тыдзень са сваімі прыладамі працы рамантаваць масты, дарогі, замкі і т. д. , а таксама плаціць грашовы падатак .
Асадныя сяляне плацілі феадалу грашовы чынш. Акрамя таго, ім неабходна было адпрацоўваць 12 дзён талакі ў год, касіць сена, плаціць сярэбшчыну і інш.
Агароднікі мелі права жыць на зямлі як гаспадара, так і феадала. Іх асноўнай павіннасцю была паншчына.
Акрамя ўказаных катэгорый сялян у сёлах пражывалі халупнікі, якія мелі толькі жыллё, і кутнікі, што туліліся па чужых кутках. Гэтыя сельскія жыхары не мелі зямельных надзелаў і знаходзіліся ў яшчэ больш гаротным становішчы, чым агароднікі.
Што тычыцца юрыдычнага статуса прыгонных сялян, то яны не мелі права ўласнасці на зямлю, ім забаранялася набываць маёнткі, без згоды феадала мяняць месца жыхарства і род заняткаў. Акрамя таго, яны не маглі займаць пасады ў дзяржаўным апараце (акрамя некаторых пасад у сельскай адміністрацыі) і былі падсудныя свайму гаспадару. Гонар, жыццё і маёмасць сялян абараняліся крымінальным правам у меншай ступені, чым прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў.
Еще по теме 13. Прававое і сацыяльнае становішча сялян Беларусі. Змены ў прававым і сацыяльным становішчы сялян ў ХVІ ст.:
- 14. Прававое і сацыяльнае становішча гараджан Беларусі ў ХІV–ХVІІ ст. ст
- 48. прававое становішча насельніцтва Беларусі пасля далучэння да Расійскай Імперыі. Русіфікатарская палітыка царызму. Закрыццё Віленскага універсітэту.
- 41. Дзяржаўна – прававое становішча ВКЛ у складз РП.
- 18. Палітыка- прававая думка ў Беларусі ў ХІІ – ХVІ ст. ст
- 38. Суды для сялян Беларусі.
- 2. Гісторыяграфія гісторыі дзярж. і права Беларусі. Праблема айчыннай гісторыка прававой навукі (прычыны і перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі паходжанне назваў “Беларусь, Літва”, канцэпцыі утварэння ВКЛ і інш)
- 16. Берасцейская царкоўная унія (гісторыка-прававая характарыстыка).
- 15. Люблінская унія (гісторыка-прававая характарыстыка).
- 32. Брачно-сямейнае права Беларусі. Сацыяльнае палажэнне жанчын.
- 11. Віленска-Радамская і Гарадзельская уніі (гісторыка-прававая характарыстыка).
- 10. Крэўская унія ВКЛ з Польшчай. Востраўскае пагадненне (гісторыка-прававая характарыстыка: прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы).
- 74. Мясцовыя органы кіравання і самакіравання на тэрытрыі Зах Бел ў 1921-39. Прававое становишча насельніцтва. Канстытуцыя Польскай дзяржавы 1921 і 1935.
- 76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады у заходніх абласцях Беларускай ССР.
- 9. Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў ХIII–ХVI ст. ст. Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі.
- § 7. Змены ў праве
- 1. Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго асаблівасці і задачы
- 12. Клас феадалаў і саслоўе шляхты ў Беларусі ў ХІV–ХVІІ ст. ст.