1. Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго асаблівасці і задачы
ГДзПБ – гэта гісторыка-прававая навука, якая вывучае ўзнікненне, станаўленне, развіцце і знікненне Дз і П у народаў, якія населялі Беларусь са старажытных часоў да нашага часу.
ГДзПБ вывучае прычыны і заканамернасці ўзнікнення і развіцця гістарычна склаўшыся дзяржаўных утварэнняў, іх тыпаў, формаў, а таксама прававое становішча насельніцтва, развіцце палитычна-прававых інстытутаў, органаў улады, кіравання і інш.
Задачы:
1. Аналіз асноўных гістарычных падзей у іх храналагічнай паслядоўнасці
2. Вызначэнне заканамернасці гістарычнага працэса, асноўных тындэнцый у развіцці інстытутаў і права ўвогуле
Асаблівасці:
- Гісторыя беларускага народа прыстасоўвалася да гісторыі тых ці іншых дзяржаў, у склад якіх яна ўваходзіла ў той ці іншы час
- Гісторыя беларускага народа вывучалася аднабокова,перыядамі амаль не вывучалася, замоўчвалася. Некаторыя падзеі, факты наогул былі забаронены для навучэння: статуты, РП, канстытуцыя РП 03. 05. 1791 г. , БНР, ЛітБелССР, рэпрэсіі, рэлігія забаронена, чарнобыль і інш.
- Гісторыя беларускага народа фальсіфікавалася: адны гістарычныя падзеі ўсхваляліся, іншыя ачарняліся (галоўная роля КПСС)
- У беларускай гісторыка-прававой навуцы існавала парадаксальная з’ява: з аднаго боку ніхто, ніколі афіцыйна не забараняў вывучаць гісторыка-прававую спадчыну беларускага народу – а з другога боку яе не вывучалі.
- Гісторыя беларускага народа вельмі цесна звязана з гісторыяй іншых народаў: Літвы, Польшы, Расіі.
- На працягу стагодзяў змянялась назва беларускага народа, пэуны час беларусы ўвогуле баяліся сябе як-небудзь называць і казалі “тутэйшыя”