12. Клас феадалаў і саслоўе шляхты ў Беларусі ў ХІV–ХVІІ ст. ст.
У ВКЛ панаваў феадальны грамадскі лад. У адзначаны час існавалі два галоўныя класы: феадалаў-землеўладальнікаў і феадалъна-залежных сялян. Акрамя таго, у гарадах і сёлах пражывала значная колькасць людзей, якія лічыліся асабіста свабоднымі.
Да гэтай катэгорыі насельніцтва можна аднесці мяшчан, сялян-даннікаў і інш.У вышэйшую сацыяльную групу ўваходзіла найбольш багатая, прывілеяваная частка феадалаў: князі (нашчадкі знакамітых радоў) і паны. Валодаючы вялікімі зямельнымі плошчамі і значнай колькасцю залежных сялян, гэта група выдзялялася і ў палітычных адносінах - яна займала важнейшыя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. Яны мелі шырокія судовыя паўнамоцтвы і ўласныя ўзброеныя сілы.
Акрамя буйных былі яшчэ сярэднія і дробныя феадалы, якія валодалі невялікімі маёнткамі, меншай колькасцю зямлі і залежных сялян. Як сярэднія, так і дробныя феадалы знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад князёў і паноў.
Прывілеяванае саслоўе у Беларусі:
1. Шляхта – феадалы і свабодныя людзі (якія, валодаючы невялікімі зямельнымі надзеламі).
Шляхецкія саслоўныя правы пераходзілі да нашчадкаў-мужчын ад патомных шляхціцаў, а таксама дачок. Жанчына простага стану, выходзячы замуж за шляхціца, станавілася шляхцянкай пажыццёва. Мужчына не шляхтіч – жаніўся на шляхтенцы – не станавіўся шляхтічам, не набывалі шляхецства і іх дзеці. Шляхецтва можна было атрымаць ад вялікага князя літоўскага, а таксама за мужнасць на полі бою. Яўрей – перайшоў у хрысціянскую веру – аўтаматычна прызнаваўся шляхтічам
Дробная шляхта: прававое становішча бало абмежаваным, суд ажыцяўлялі над імі іх паны.
Становішча малоземельнай і безземельнай шляхты – было горшым чым у сялян.
Страта шляхецкай годнасці магла наступіць па суду ў сувязі з учыненым злачынствам, а таксама ў тым выпадку, калі шляхціц пачынаў здабываць сабе сродкі для жыцця гандлем або рамяством.
Прывілей Аляксандра 1492 г. - нарматыўна-прававы акт, які можна назваць першай агульнадзяржаўнай хартыяй шляхецкіх вольнасцей.
Усе прадстаўнікі шляхты, незалежна ад эканамічнага і палітычнага становішча, мелі агульныя саслоўныя прывілеі: валодаць зямлёй у неабмежаваных памерах на праве ўласнасці; прыцягвацца да адказнасці толькі па суду; займаць пасады ў дзяржаўным апараце і ўдзельнічаць у фарміраванні дзяржаўных і судовых органаў; карыстацца правам асабістай недатыкальнасці і недатыкальнасці маёмасці; былі вызвалены ад падаткаў і павіннасцей, акрамя выплаты падатку на ваенныя патрэбы і ўдзелу ў шляхецкім апалчэнні (паспалітым рушэнні) і інш.
2. Каталіцкае і праваслаўнае духовенства. Яго вярхушка (мітрапаліты, епіскапы і інш. ) па сваім эканамічным становішчы прымыкала да буйных свецкіх феадалаў. Духавенства ўвогуле мела тыя ж прывілеі, што і шляхта, з той розніцай, што саслоўныя прывілеі духавенства не перадаваліся нашчадкам.
Еще по теме 12. Клас феадалаў і саслоўе шляхты ў Беларусі ў ХІV–ХVІІ ст. ст.:
- 14. Прававое і сацыяльнае становішча гараджан Беларусі ў ХІV–ХVІІ ст. ст
- 9. Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў ХIII–ХVI ст. ст. Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі.
- 76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады у заходніх абласцях Беларускай ССР.
- 2. Гісторыяграфія гісторыі дзярж. і права Беларусі. Праблема айчыннай гісторыка прававой навукі (прычыны і перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі паходжанне назваў “Беларусь, Літва”, канцэпцыі утварэння ВКЛ і інш)
- § 3. Середній клас: суть та соціально-економічні критерії його визначення
- Клас 2 «Запаси»
- Клас 4 «Власний капітал»
- 36. Мясцовыя суды для шляхты: склад, кампетэнцыя, значэнне.
- Клас 5 «Довгострокові зобов\'язання»
- Б. Рыцарство-шляхта
- 2.5. Личные, имущественные, политические права шляхты в XIV—XVI вв. по земским привилеям
- Шляхта и магнаты. Фольварк и латифундия
- 3. Дзяржавы на тэрыторыі Беларусі у IX – XII ст. Грамадскі і палітычны лад. Службовыя асобы.
- ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.)
- 48. прававое становішча насельніцтва Беларусі пасля далучэння да Расійскай Імперыі. Русіфікатарская палітыка царызму. Закрыццё Віленскага універсітэту.
- 1420 р., березня 17, Мехув Владислав ІІ піддає будинки шляхти у Львові всім міським повинностям та податкам
- Международная стандартная отраслевая клас-сификация всех видов экономической деятельности МСОК - (International Standard Industrial Classification of all Economic Activities - ISIC).
- § 4. Акупацыя Германіяй Беларусі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- §6. Вызваленне Беларусі
- § 2. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай CCP [29]