<<
>>

36. Мясцовыя суды для шляхты: склад, кампетэнцыя, значэнне.

Найбольш тыповым, аддзеленым ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд. У ас-поўным ён разглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы па абвінавачанні шляхты.

Земскі суд выконваў такса­ма функцыі натарыята, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета. У састаў земскага суда ўваходзілі суддзя, падсудак і пісар.

Суддзі прызначаліся пажыццёва і ніхто, нават вялікі князь, не мог вызваліць іх ад абавязкаў. Ім таксама забаранялася сумяшчаць сваю працу з іншай службай. На першай сесіі новы суддзя публічна прысягаў, што будзе судзіць справядліва, не зважаючы на грамадскае і ма-тэрыяльнае становішча людзей, асабістыя адносіны да іх.

Стварэнне земскіх судоў - важны этап у развіцці судовага ладу і права ў феадальнай Беларусі.

Другім судом, што быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання, стаў падкаморскі суд, створаны ў 1566 г. Ён разглядаў зямельныя і межавыя спрэчкі феадалаў, што раней уваходзілі ў кампетэнцыю гаспадарскага суда. Па Статуце 1566 г. справы ў падкаморскім судзе вырашаў суддзя-падкаморый з удзелам зацікаўленых бакоў. 3 1588 г. на павятовых сойміках на пасаду падкаморыя выбіралі чаты­рох кандыдатаў, аднаго з якіх зацвярджаў вялікі князь літоўскі. Разгляд справы адбываўся на месцы спрэчных межаў. Падкаморый выслухоўваў тлумачэнні бакоў, дапытваў сведак, аглядаў дакументы і іншыя пісьмовыя доказы, прымаў рашэнне і вызначаў на мясцовасці межы землеўладання, а пасля, з дапамогай сваіх памочнікаў (каморнікаў), уста-наўліваў межавыя знакі. Рашэнне падкаморскага суда падлягала неадкладнаму выкананню, але магло быць абскарджана ў вялікакняжацкі суд ці ў трыбунал ВКЛ. Пастановы падкаморскага суда і рэестры спраў запісваліся ў кнігі земскага павятовага суда. Іскі аб праве землеўладання не адносіліся да кампетэнцыі падкаморскага суда і разгля-даліся земскім ці камісарскім судом.

Каптуровы суд, які дзейнічаў у перыяд бескаралеўя, быў надзвычайным, часовым судом, які разглядаў справы феадалаў. Каптуровы суд разглядаў крымінальныя справы аб забойствах, разбоях, падпалах, нападах на маёнткі, фальсіфікацыі маёмасных правоў, а таксама цывільныя справы магнатаў, шляхты, манастыроў. Пастановы каптуровага суда, якія прымаліся большасцю галасоў, былі канчатковымі і апеляцыі не падлягалі.

<< | >>
Источник: Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. 2016

Еще по теме 36. Мясцовыя суды для шляхты: склад, кампетэнцыя, значэнне.:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Военное право - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -