35. Замкавыя суды (гродскія) суды ў Беларусі.
Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў замкавы ("гродскі") суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку ("гродзе"). Замкавы суд з\'яўляўся агульнасаслоўным: у ім разглядаліся справы па абвінавачванні шляхты і простых людзей (мяшчан і сялян).
Паўнамоцтвы замкавага суда былі даволі шырокія і ахоплівалі асноўныя катэгорыі крымінальных спраў. Аднак трэба падкрэсліць, што яму былі падсудныя крымінальныя справы аб найбольш цяжкіх злачынствах толькі тых асоб, якія былі затрыманы на месцы злачынства ці злоўлены на працягу 24 гадзін з моманту яго здзяйснення. Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вышэйшым (як першая і другая інстанцыі) і ніжэйшым (толькі ў якасці першай інстанцыі).Галоўная роля ў замкавым судзе належала службовым асобам мясцовай адміністрацыі. Аднак сам факт уключэння ў склад гродскага (замкавага) суда суддзі і пісара, якія таксама былі з мясцовых феадалаў і ведалі законы, сведчыць пра пэўныя зрухі ў судаводстве, развіцці права. Суд пачау аддзяляцца ад адміністрацыі, і ў феадалаў узнікла неабходнасць набываць спецыяльныя юрыдычныя веды.
Справаводства замкавага суда вёў пісар; дастаўка заяў і выкананне рашэнняў суда ажыццяўляліся павятовымі вознымі і судовым прыставам. Пры замкавым судзе нёс службу кат, была турма, у якой утрымліваліся зняволеныя па рашэннях замкавага, земскага і Галоўнага судоў. Важнай функцыяй замкавага суда было выкананне прыгавораў і рашэнняў іншых судоў.
У кампетэнцыю гродскага суда ўваходзілі і некаторыя адміністрацыйныя функцыі: 1) у час работы сваей сесіі і сесіі земскага суда ён вызначаў дом для судовага пасяджэння, размяркоўваў кватэры для членаў земскага суда і іншых чыноўнікаў, якія прыязджалі на сесію, 2) выконваў і фіксаваў у актавых кнігах некаторыя натарыяльныя дзеянні: рабіў копіі дакументаў, афармляў завяшчанні, акты дарэння, куплі-продажу, залогу, пазыкі, усынаўлення і інш.
Еще по теме 35. Замкавыя суды (гродскія) суды ў Беларусі.:
- 37. Суды для гарадскога насельництва Беларусі ў 13-17 ст.
- Городские суды и ленные суды немецкого права.
- 38. Суды для сялян Беларусі.
- 49. Адміністрацыйна-тэрэтарыяльнае дзяленне Беларусі кон 18- нач 19. Органы улады, мясцовае упрауленне, суды.
- Арбитражные суды, их задачи и система.
- Арбитражные суды субъектов РФ
- Сельские суды
- Арбитражные апелляционные суды
- Суды: вечевой и сеймиковый.
- Уголовные суды.
- Суды асессорский и маршалковский.