34. Центральныя судовыя установы ў ВКЛ. Галоўны суд (трыбунал).
На працягу XVI ст. складваюцца дзве сістэмы судовых органаў: агульна-саслоўныя, што былі заснаваныя на звычаёвым праве і законе, і саслоўныя (для духавенства, шляхты, мяшчан, сялян, татар, яўрэяў) суды.
Саслоўныя суды для шляхты былі аддзелены ад адміністрацыі і дзейнічалі на падставе закону ў адпа-веднасці з тэорыяй аб падзеле ўлад. Астатнія саслоўныя суды дзейнічалі на аснове Бібліі, Карана, Торы, спецыяльных нарматыўных актаў ці старажытнага копнага права.Вышэйшым агульнасаслоўным судом лічыўся вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд, існавалі таксама суд паноў-рады і камісарскі суд, якія з\'яўляліся разнавіднасцю гаспадарскага суда.
Гаспадарскі суд меў вельмі шырокія паўнамоцтвы. Ён разглядаў справы як па першай, так і па другой інстанцыі. У якасці суда першай інстанцыі гаспадарскі суд разглядау справы аб дзяржаўных злачынствах, аб прынадежнасці да саслоўя шляхты, аб палітычных злачынствах, аб скаргах на незаконныя дзеянні вышэйшых службовых асоб і інш. Выключна да падсуднасці гаспадарскага суда адносіліся справы аб злачынствах супраць паноў-рады, ваявод, кашталянаў, старастаў, суддзяў у час выканання імі сваіх службовых абавязкаў. У якасці суда другой інстанцыі гаспадарскі суд разглядаў лю-быя справы, якія прыходзілі ў парадку апеляцыі на рашэнні з мясцовых судоў. Разгляд спраў у гаспадарскім судзе вёўся пры ўдзеле вялікага князя і радных паноў. Рашэнні гаспадарскага суда лічыліся канчатковымі і абскарджанню не падля-галі.
Суд паноў-рады мог разглядаць па даручэнні вялікага князя справы, якія паступалі на імя гаспадара. Яго рашэнні мелі сілу незалежна ад колькасці членаў Рады, якія прысутнічалі на судовым пасяджэнні. Калі суд паноў-рады разглядаў самыя розныя справы па даручэнні гаспадара, то камісарскі суд ўтвараўся ім для рашэння спраў, якія паступалі на імя вялікага князя і тычыліся толькі зямельных спрэчак феадалаў, што закраналі інтарэсы вялікакняжацкіх уладанняў.
Спецыяльна прызначаныя камісары выязджалі на месца і там разглядалі спрэчку па сутнасці справы і прымалі па ёй рашэнне.У Вялікім княстве Літоўскім існаваў і соймавы суд. Ён першапачаткова праводзіўся вялікім князем і панамі-радай у час склікання соймаў. Згодна са Статутам 1588 г. справы ў соймавым судзе разглядаліся вялікім князем, панамі-радай і васьмю дэпутатамі сойма.
Адной з разнавіднасцей гаспадарскага суда быў маршалкаўскі суд. Яго мог узначальваць адзін ці два маршалкі. Гэты суд разглядаў справы па даручэнні або загаду гаспадара. Месцам правядзення яго пасяджэнняў звычайна быў гаспадарскі двор, а калі ўзнікала неабходнасць, то ён мог пераязджаць і ў іншыя месцы.
З мэтай разгрузіць гаспадарскі суд граматай караля Стэфана Баторыя ад 1 сакавіка 1581 г. быў утвораны Галоўны суд (трыбунал) - найвышэйшы суд Вялікага княства Літоўскага. Трыбунал ВКЛ ствараўся для апеляцыйнага перагляду спраў, але асобныя справы ён мог разглядаць у парадку першай інстанцыі. Яго пастановы мелі сілу пастаноў сойма. Галоўны суд разглядаў апеляцыі на рашэнні земскіх, замкавых і падкаморскіх судоў, а таксама скаргі на рашэнні павятовай адміністрацыі. Ён разглядаў скаргі на рашэнні панскіх судоў у адносінах служылых шляхціцаў, прыга-вораных да пакарання смерцю, турэмнага зняволення ці буйных грашовых штрафаў.
У якасці першай інстанцыі Галоўны суд разглядаў справы, якія раней былі ў кампетэнцыі вялікакняжацкага суда.
Асобныя катэгорыі спраў складалі скаргі на незаконныя дзеянні і злоўжыванні мясцовых службовых асоб і суддзяў, а таксама справы, якія былі адкладзены гаспадарскім судом да 1581 г. Пад юрысдыкцыю трыбунала падпадалі таксама справы духоўных асоб, пры разглядзе якіх стваралася сумесная калегія, у якую ўваходзілі члены Галоўнага суда і прадстаўнікі духавенства. Апошнія прызначаліся біскупамі. Рашэнні (дэкрэты) Галоўнага суда мелі сілу соймавых пастаноў, таму яны не маглі быць абскарджаны і адменены нават вялікім князем. Выкананне рашэнняў праводзілася павятовымі судамі або павятовымі ста-растамі. Разам з разглядам судовых спраў Галоўны суд выконваў і на натарыяльныя абавязкі: завяраў завяшчанні, дагаворы пазыкі, куплі - продажу маёнткаў і інш.
Акрамя Галоўнага суда было яшчэ некалькі судоў вышэйшай інстанцыі, у прыватнасці суд літоўскай скарбавай камісіі, або "Скарбавы трыбунал". Ён быў утвораны ў ВКЛ у 1609 г. і складаўся з падскарбіяў (земскага і дворнага), аднаго сенатара і сямі шляхціцаў, выбраных на сойме. Да кампетэнцыі "Скарбавага трыбунала" адносіліся ўсе справы, якія тычыліся гандлёвых кантрактаў, спрэчак паміж купцамі і іскаў па векселях, злачынных дзеянняў, накіраваных супраць службовых асоб дзяржаўнага скарба, нявыплаты дзяржаўных падаткаў.