<<
>>

§ 2. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай CCP [29]

ўціску і даў ім магчымасць здзейсніць сваё права на ca- мавызначэнне, скасаваць захопніцкі Рыжскі мірны дага- вор 1921 г. Раніцай 17 верасня 1939 г. Народны камісар замежных спраў CCCP В.

Молатаў уручыў польскаму паслу ў Маскве ноту, у якой паведаміў, што савецкі ўрад аддаў загад Чырвонай Арміі перайсці граніцу з Польшчай і ўзяць пад сваю абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Уступленне Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі большасцю беларускага народа было сустрэта як неабходная мера для з\'ядання ўсіх беларусаў у адзінай дзяржаве. Ha пра- цягу 10 дзён уся тэрыторыя Заходняй Беларусі была занята Чырвонай Арміяй.

Ha ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў Чырвонай Арміі ў павя- товых і ваяводскіх цэнтрах адразу пачалі ўтварацца часовыя ўпраўленні гарадоў і паветаў. Разам з тым у вёсках і гмінах (валасцях) па ініцьштыве мясцовага насельніцтва ўтвараліся сялянскія камітэты.

Часовыя ўпраўленні складаліся з прадстаўніка Чырвонай Арміі, які ўзначальваў упраўленне, а таксама з не- каторых мясцоввіх рабочых, сялян і інтэлігенцыі, якія ў мінулым актыўна ўдзельнічалі ў барацьбе з польскім паліцэйска-бюракратычным рэжымам. Ha некаторыя па- сады ў часоввіх упраўленнях прызначаліся кваліфі- каваныя работнікі з Савецкай Беларусі або з інтттых рэс- публік Савецкага Саюза. Састаў часоввіх упраўленняў зацвярджаўся камандаваннем Чырвонай Арміі.

Ніжэйшай установай у сістэме органаў часовай улады быпі сялянскія камітэты вёсак, якія ўтвараліся на агуль- нвіх сходах сялян. Сялянскія сходы склікаліся, як правіла, па ініцыятыве ўпаўнаважаных ад часовых уп- раўленняў паветаў. Валасныя сялянскія камітэты выбіраліся на сходах упаўнаважаных ад вясковвіх камітэтаў або на сходзе сялян дадзенай воласці. Усе сялянскія камітэты рэгістраваліся ў часовых упраўленнях паветаў.

Некаторыя функцыі органаў дзяржаўнай улады вы- конвалі з\'езды і нарады сялянскіх камітэтаў валасцей і паветаў.

Яны склікаліся па ініцыятыве часовых упраўленняў паветаў, а пасля ўтварэння часовых уп- раўленняў абласцей — і па іх ініцыятыве.

Ha тэрыторыі Заходняй Беларусі ў кастрычніку 1939 г. быпі ўтвораны чатыры часовыя ўпраўленні абласцей: Віленскае, Навагрудскае, Беластоцкае і Палескае. Пасля перадачы Вільні і значнай часткі былога віленскага ваяводства Літве ў сярэдзіне кастрьганіка 1939 г. абласным цэнтрам стаў г. Вілейка.

У саставе часовых упраўленняў былі ўтвораны аддзе- лы, якія ьаравалі асобнымі галінамі гаспадаркі і культуры на тэрыторыі адпаведнага павета або вобласці. Так, у Часовым упраўленні г. Нясвіжа і Нясвіжскага павета былі ўтвораны аддзелы: зямельны, прамысловасці, гандлю, будаўнічы, аховы здароўя, народнай адукацыі, сацыяль- нага забеспячэння, фінансавы, дарожны. Таьая ж аддзелы ўтвараліся і ў інтттых часовых упраўленнях.

Усе гэтьш часовыя органы ўлады дзейнічалі пад наглядам кіраўніцтва Цэнтральнага Камітэта Камуні- стычнай партыі Беларусі. Яны праводзілі палітыку сталінскага тэрору пад шыльдаю «дыктатуры пралетарыя- ту», што праводзілася органамі Народнага камісарыята ўнутраных спраў CCCP. 3 першых дзён уступлення Чыр- вонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі пачаліся жорсткія рэпрэсіі супраць мясцовага насельніцтва і многія тысячы людзей былі зняволены ў турмах, вывезены ў Сібір, Казахстан ці іншыя мясціны CCCP або нават расстраляны.

Адначасова па ўсёй Заходняй Беларусі праводзіліся мітынгі насельніцтва, на якіх вялася агітацьш за далучэн- не краю да Савецкага Саюза і ўз\'яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай CCP. 22 кастрычніка адбыліся выбары дэпутатаў у Народны сход Заходняй Беларусі. Выбары праходзілі па вядомай савецкай сістэме: вылучаць канды- датаў у дэпутаты маглі толькі часовыя ўпраўленні гарадоў і паветаў, сходы рабочых па прадпрыемствах і сялянскія камітэты — па аднаму дэпутату на выбарчую акругу. Усяго было ўтворана 929 акруг і вьшучана 929 кандыдатаў у дэпутаты Народнага сходу. Удзельнічаць у выбарах маглі ўсе жыхары Заходняй Беларусі, яьая дасягнулі 18 гадоў, незалежна ад расавай або нацыянальнай прыналежнасці, веравызнання.

Па кожнаму выбарчаму ўчастку бьші вы- лучаны агітатары, якія заахвочвалі людзей прыходзіць на выбары. Большасць кандыдатаў у дэпутаты былі вядомыя ў Заходняй Беларусі людзі, якія на працягу многіх гадоў вялі барацьбу супраць польскай акупацыі. За кандыдатаў, вылучаных у Народны сход, прагаласавалі 90,67% к агульнаму ліку людзей, якія ўдзельнічалі ў галасаванні. 3 ліку абраных 927 дэпутатаў (два дэпутаты не набралі неабходнай колькасці галасоў) было 563 селяніна і 197 рабочых, астатнія — прадстаўнікі інтэлігэнцыі, дзеячы Камуністьганай партыі і інттт.

Першае пасяджэнне Народнага сходу Заходняй Беларусі адбылося 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. Ha яго абмеркаванне былі пастаўлены наступныя пытанні: 1. Абдзяржаўнай уладзе; 2. Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў састаў Беларускай CCP; 3. Аб канфіскацыі па- мешчыцкіх зямель; 4. Аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. Па ўсіх чатырох пытаннях былі ўхвалены дэкларацыі. У Дэкларацыі аб дзяржаўнай уладзе гавары- лася: «Беларуская Народнае (Нацыянальнае) сабранне як адзіны і паўнапраўны выявіцель волі народаў Заходняй Беларусі... абвяшчае на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі ўстанаўленне Савецкай улады. 3 гэтага часу ўся ўлада на тэрыторыі Заходняй Беларусі належыць пра- цоўным горада і сяла ў асобе Саветаў дэпутатаў пра- цоўных». Гэтым актам заканадаўча ўсталёўваўся новы палітычны лад у Заходняй Беларусі.

У другой Дэкларацыі дэпутаты Народнага сходу пас- танавілі: «Прасіць Вярхоўны Савет Саюза Савецкіх Ca- цыялістычных Рэспублік і Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняць Заход- нюю Беларусь у састаў Савецкага Саюза і Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, уз\'яднаць бела- pycid народ у адзіную дзяржаву і пакласці тым самым канец раз\'яднанню беларускага народа». Гэтым ажыц- цяўлялася права народа Заходняй Беларусі на самавызна- чэнне.

Дэкларацыя аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель ухваліла дзейнасць сялянскіх камітэтаў па перадачы памешчыцкіх зямель сялянам і адначасова абвясціла нацыяналізацыю ўсёй зямлі.

Тым самым і сяляне пазбаўляліся права ўласнасці на зямлю. Дэкларацыя аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці паклала пачатак перабудове ўсёй сістэмы народнай гаспадаркі заходніх абласцей Беларусі на сацыялістычнай аснове.

Народны сход сваімі гістарычнымі Дэкларацыямі рабіў рэвалюцыйны пераварот у грамадскім і дзяржаўным ладзе Заходняй Беларусі. Дэкларацыі сталі юрыдычнай асновай для прыняцця Вярхоўным Саветам CCCP Паста- новы ад 2 лістапада 1939 г. «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з уз\'яднаннем яе з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай» і Пастановы Вярхоўнага Савета Беларускай CCP ад 14 лістапада 1939 г. «Аб пры- няцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі».

Дэкларацыі Народнага сходу і законы аб уз\'яднанні Заходняй Беларусі з Беларускай CCP паслужыпі юрыдычнай асновай правядзення рэарганізацыі эканомікі краю на новы лад. Пры правядзенні нацыяналізацыі прамысловасці ёй падпягалі фактычна ўсе прадпрыемст- вы, хаця ў Дэкларацыі Народнага сходу гаварыпася толькі аб нацыяналізацыі буйных заводаў і фабрык, якіх на тэрыторыі Заходняй Беларусі амаль што не было. Ha- прыклад, у Гродне падлягалі нацыяналізацыі наступныя прадпрыемствы: шклозавод, веласіпедны завод «Нёман», тры лесапілкі, фанерны завод, два маленькія гарбарныя заводы, піваварны завод, галантарэйная фабрыка, друкарня і нават асобныя майстэрні. Toe ж самае адбывалася і ў інтттых гарадах.

У заходніх абласцях Беларускай CCP разам з нацыя- налізацыяй прамысловасці праводзілася нацыяналізацыя транспарту, гандлю і муніцыпалізацыя дамоў і іншых па- будоў. Муніцыпалізацыі падлягалі домаўладанні, карыс- ная плошча яікіх перавышала 113 м2; домаўладанні бяс- хозныя незалежна ад размеру; пабудовы гандлёвага xa- рактару, якія стаялі адасоблена ад домаўладання, незалежна ад размеру. Нацыяналізаваны былі таксама ўсе пабудовы, якія належалі былым польскім органам улады.

Адначасова з правядзеннем перабудовы эканомікі краю на савецкі лад пачалася праца па стзарэнню ў за- ходніх абласцях Беларускай CCP мясцовых органаў ca- вецкай улады, якія прадугледжваліся Канстытуцыяй Беларускай CCP 1937 г.

У першую чаргу неабходна было правесці новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. 3 гэтай мэтай 4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Ca- вета CCCP выдаў указ аб утварэнні ў Заходняй Беларусі пяці абласцей — Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай. Некалькі пазней у гэты падзел бьші ўнесены змены. Так, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Ca- вета Беларускай CCP ад 20 верасня 1944 г. абласны цэнтр з г. Беластока быў перанесены ў г. Гродна, а з г. ВілейкІ ў г. Маладзечна. Затым у 1945 г. па загаду Сталіна і насуперак артыкулу 16 Канстытуцыі Беларускай CCP, без згоды Беларускай CCP, г. Беласток і 17 раёнаў Беластоцкай вобласці, а таксама тры раёны Брэсцкай вобласці былі перададзены Польшчы.

У студзені 1940 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Ca- вета Беларускай CCP замест 32 паветаў, якія існавалі раней, бвіў утвораны 101 раён. Затым у студзені—лютым 1940 г. былі ўтвораны сельсаветы. Такім чынам, на па- чатку 1940 г. бвіў завершаны новы адміністрацыйна- тэрытарыяльны падзел усёй тэрыторыі заходніх абласцей.

Для таго каб утварыць органы савецкай улады ў заходніх абласцях, Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай CCP 7 снежня 1939 г. зацвердзіў сваім указам саста- вы абласных выканаўчых камітэтаў, хаця па Канстытуцыі Беларускай CCP іх павінен быў выбіраць адпаведны абласны Савет. Абласныя выканаўчыя камітэты ў сваю чаргу ўтварылі выканаўчыя камітэты раённых і сельскіх Саветаў. Выканаўчыя камітэты абласных і раённых Саве- таў дэпутатаў працоўных складаліся са старшыні выкан- кома, яго намеснікаў, сакратара і членаў выканкома.

Непасрэднае кіраўніцтва асобнымі галінамі гаспадар- чай і культурна-асветніцкай дзейнасці ў абласцях і раёнах ажыццяўлялі аддзелы і ўпраўленні. Уся праца па ўтварэнню выканаўчых камітэтаў і іх аддзелаў пра- водзілася пад кіраўніцтвам ЦК КПСС і ЦК КП Беларусі. Ha кіруючыя пасады назначаліся, як правіла, партыйныя і савецкія работнікі, якія наьароўваліся з усходніх аблас- цей рэспублікі або з Pacii, бо мясцовым кадрам, у тым ліку былым членам КПЗБ і КСМЗБ, выказваўся палітычны недавер у сувязі з тым, што КПЗБ разам з польскай кампартыяй была ў сакавіку 1938 г.

па рашэн- ню Выканкома Камінтэрна распушчана і перастала існаваць, a іх кіраўнікі быпі выкліканы ў Савецкі Саюз і рэпрэсіраваны органамі НКУС.

Згодна з артыкулам 2 пастановы Вярхоўнага Савета Саюза CCP «Аб укпючэнні Заходняй Беларусі ў састаў Савецкага Саюза», Прэзідыум Вярхоўнага Савета CCCP выдаў Указ аб прызначэнні дня выбараў дэпутатаў у Вяр- хоўны Савет CCCP ад заходніх абласцей Беларускай CCP на 24 сакавіка 1940 г. Ha гэты ж дзень быпі прызначаны і выбары дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларускай CCP ад заходніх абласцей. Выбары ў Вярхоўны Савет CCCP і Вярхоўны Савет Беларускай CCP прайпші пры высокай актыўнасці насельніцтва. Усяго бьші выбраны 22 дэпута- ты ў Вярхоўны Савет CCCP, з яьах 16 дэпутатаў быпі выбраны ў Савет Саюза і шэсць у Савет Нацыянальнасцей. У Вярхоўны Савет Беларускай CCP быпі выбраны 202 дэпутаты.

Арганізацьш савецьах органаў улады ў заходніх аблас- цях Беларусі завяршыпася правядзеннем выбараў у мяс- цовыя Саветы, якія адбьшіся 15 снежня 1940 г. Усяго ў абласныя, раённыя, гарадскш, сельскія і пасялковыя Саветы дэпутатаў працоўных у заходніх абласцях было выбрана больш за 40 тыс. чалавек. Вялікая колькасць дэпу- татаў мясцовых Саветаў, а таксама тое, што выбары пра- водзіліся праз год пасля ўз\'яднання, a іх выканкомы быпі ўтвораны партыйнымі органамі, якія фактычна ьаравалі ўсімі справамі, сведчаць аб дэкаратыўна-прапагандысц- кай ролі мясцовых Саветаў Беларускай CCP.

Гістарычнае значэнне ўз\'яднання Заходняй Беларусі з БССР заключаецца ў тым, што быпа ліквідавана ў Заходняй Беларусі антынародная польская паліцэйска- бюракратычная сістэма нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту, накІраваная на апалячванне беларусаў. У пер- шыя месяцы пасля ўтварэння часовых органаў улады была праведзена работа па ліквідацыі беспрацоўя ва ўсіх гарадах Заходняй Беларусі; адчыняліся новыя прадпры- емствы, расшыраліся старыя, якія сталі працаваць у дзве-тры змены. Так, толькі ў Лідзе к снежню 1939 г. праз аддзел працы Часовага ўпраўлення атрымалі працу 4360 чалавек, апрача тых, хто самастойна ўладкаваўся на працу. Значна пашырана быпо медыцынскае абслу- гоўванне народа. Адчыняліся новыя бясплатныя для на- сельніцтва бальніцы, амбулаторыі, паліклінікі. Пачалося пашырэнне бясплатнай народнай адукацыі, адчыняліся новыя школы, тэхнікумы, розныя курсы па падрыхтоўцы спецыялістаў для народнай гаспадаркі і культуры. Толькі ў Пінскай вобласці да красавіка 1940 г. быпо адчынена 50 новых агульнаадукацы й н ых школ і дадаткова прынята ў школы 8000 дзяцей і падпеткаў, арганізавана 95 школ па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці, у якіх на- вучаліся 14 тыс. 365 чалавек. Беззямельныя сяляне атрымалі зямлю ў карыстанне. Усё гэта, нягледзячы на стал і нска-бер ыеўс кі тэрор і на русіфікацыю краю, спрыяла таму, што большасць насельніцтва Заходняй Беларусі, якое кіравалася як сваімі асабістымі інтарэсамі, так і агульнанацыянальнымі, прыхільна ставілася да аб\'яднання Заходняй Беларусі з Беларускай CCP, бо яно мела станоўчае значэнне для лёсу беларускага народа.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 2. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай CCP [29]:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -