<<
>>

§ 1. Утварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі

Напярэдадні адкрыцця Усебеларускага з\'езда Саветаў 1 лютага 1919 г. адбьшося расшыранае пасяджэнне Цэнтральнага Бюро КП(б)Б з удзелам Я. Свярдлова. Акрамя членаў Бюро на пасяджэнні првісутнічалі стар- швіня ЦК Кампартвіі Літвві і Беларусі В.

Міцкявічус- Капсукас, дзеячві камуніствічнай партвіі Полвшчві Далецкі, Славінскі, прадстаўнікІ, як запісана ў пратаколе, «двіпламатвічнага корпуса», г. зн. упаўнаважанвія CHK і НКЗС РСФСР Ю. Гопнер і М. Машвіцкі, упаўнаважанві ЦК РКП(б) А. Іофэ. Ha пасяджэнні абмяркоўваліся пвітанні, звязанвія са зліццём Беларускай і Літоўскай рэспублік.

Ідэя стварэння савецкай літоўска-беларускай дзяр- жаўнасці не бвша нечвім нечаканвім ні ў Мінску, ні ў Вілвні. Яшчэ да пачатку ввізвалення ад нямецкай акупацвіі БеларускІ нацвшналвнвг камісарвіят прапанаваў праект арганізацвіі Беларуска-Літоўскай нацвіяналвнай вобласці. Пазней у адной з тэлеграм Я. Свярдлову, ужо ў снежні 1918 r., Мінгубрэўком, абапіраючвіся на рашэнне нарадві сялянскІх дэпутатаў Мінскай губерні, ввіказаўся за «стварэнне Беларускай і Літоўскай працоўнай камунві на федэратвіўнай сувязі з Савецкай Расіяй». У дні работві Першага з\'езда КП(б)Б газета «Звезда» ў нумарві ад 31 снежня на першай паласе змясціла вялікІ артвікул пад назвай «Літоўска-Беларуская працоўная камуна». У артві- куле старшвіня Мінгубрэўкома абгрунтаваў неабходнасцв аб\'яднання Літвві і Беларусі ў адну дзяржаўную адзінку.

«Увесь ход гісторыі прадыктаваў гэта больш цеснае аб\'яднанне», — гаварьшася ў артыкуле. Указвалася таксама на «агульнасць» быту і гаспадарчага ўкладу. Разам з тым аўтар артыкула лічыў «найвялікшай памылкай літоўскіх працоўных класаў» стварыць дзяржаўную адзінку на аснове паўтары-дзвюх губерняў, заселеных літоўцамі. Відаць, аўтар лічыў нежыццяздольнай дзяржаву з невя- лікай тэрыторыяй і маленькім насельніцтвам, абмежа- ванымі абарончымі магчымасцямі. Прапановы аб аб\'яд- нанні Літвы і Беларусі ў адзіную рэспубліку пераклікаліся з неажыццёўленым праектам утварэння Заходняй вобласці ў складзе беларускіх і літоўскіх губерняў пасля вызва- лення ад нямецкай акупацыі.

Такім чынам, ідэя адзінай рэспублікі прапагандавалася ў друку і станавілася здабыт- кам шырокай грамадскасці.

Галоўнай пабуджальнай прычынай зліцця рэспублік з\'явіліся знешнепалітычныя акалічнасці. Менавіта гэты MaTbty — аб\'яднанне рэспублік у мэтах узмацнення іх абараназдольнасці — падкрэслівала «Звезда» ў перадавым артыкуле «Да адкрыцця з\'езда Саветаў»: «З\'езд павінен наладзіць цеснае яднанне з суседняй савецкай рэс- публікай Літвой, з якой разам мы лепш зможам даць ад- пор дамаганням імперыялістаў».

Аб\'яднанне падтрымала «Дзянніца» — орган Белнац- кома і Маскоўскай секцыі РКП(б). Газета адзначала і агульнасць гістарычных лёсаў, і перамяшанасць на- сельніцтва ў Гродзенскай і Віленскай губернях, і культурныя сувязі, і аднолькавасць гаспадарчага ўкладу і агульнасць эканамічных інтарэсаў. Ane галоўны MaTbty ваенна-палітычны: Беларусь і Літва могуць стаць арэнай барацьбы імперыялізму і сацыялізму.

Шэраг аб\'ектыўных умоў аблягчаў працэс зліцця рэспублік. Здаўна Беларусь (асабліва яе Мінскую і Гродзенскую губерні) і Літву звязвалі цесныя гаспадарчыя, гандлёвыя і культурныя сувязі. Вільня як адзін з буйнейшых гарадоў Паўночна-Заходняга краю Pacii сваім эканамічным уплывам ахоплівала значную тэрыторыю Беларусі. Горад прыцяг- ваў да сябе беларускія нацыянальна-культурныя сілы.

У свой час Літва і Беларусь знаходзіліся ў адзінай дзяржаве — Вялікім княстве Літоўскім. Пазней, у складзе

Pacii, Віленская губерня ўключала ў сябе паветы з літоўскім і беларускім насельніцтвам. Toe ж самае трэба сказаць і пра Ковенскую губерню. Гродзенская губерня разам з Віленскай і Ковенскай склалі генерал-губер- натарства. Царскія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя граніцы, нягледзячы на іх штучнасць і ігнараванне на- цыянальнага саставу насельніцтва, усё ж аказвалі ўздзеянне на развіццё эканамічных і культурных сувязей у рамках гэтых адміністрацыйных адзінак. У Пастанове Прэзідыума УЦВК аб прызнанні незалежнасці Белару- скай рэспублікі, прынятай 31 студзеня 1919 r., адзначала- ся, што працоўныя Літвы і Беларусі цесна звязаны сваім мінулым і эканамічнымі ўмовамі свайго існавання.

Зусім не выпадкова таксама, што арганізацыйна аформілася аб\'яднаная Камуністычная партыя Літвы і Беларусі, акупіраваных Германіяй у 1915 г. (так званыя раёны першай акупацыі). Ha ўстаноўчым з\'ездзе ў Вільн] 1—3 кастрычніка 1918 г. арганізацыя зацвердзіла сваю афіцыйную назву — Камуністычная партыя Літвы і Беларусі. Адбылося таксама аб\'яднанне камуністаў-падполь- шчыкаў, якія дзейнічалі ў раёнах Беларусі і Літвы, акупіраваных Германіяй у лютым—сакавіку 1918 г. Тут летам 1918 г. узнік Краявы камітэт Камуністычнай пар- тыі Літвы і Беларусі. У назве гэтага органа, як бачна, падкрэсліваецца не адміністрацыйна-тэрытарыяльны мо- мант, а нацыянальны.

Аб\'яднанне праходзіла і ў другім лагеры. Каб проці- дзейнічаць бальшавікам, Рада БНР шукала саюза з літоўсьам урадам у Коўне, які ўтварыў Міністэрства бела- рускіх спраў.

Нацыянальна-тэрытарыяльнае размежаванне паміж Літоўскай і Беларускай рэспублікамі заключала ў сабе пэўныя цяжкасці: гісторыя, што цесна звязала лёсы на- родаў, зрабіла сумежныя раёны стракатымі па нацыя- нальным складзе.

Адначасова са з\'ездам Саветаў Беларусі ідэю зліцця адобрыла канферэнцыя Камуністычнай партыі Літвы і Беларусі, якая адбылася ў Вільні ў пачатку лютага 1919 г. Зліццё рэспублік ухваліў затым Першы з\'езд Саветаў Літвы, які адбыўся 17—21 лютага. I з\'езды, і канферэн- цыі, гаворачы аб матывах аб\'яднання, нязменна ўказвалі на пагрозу, што іпша ад Польшчы.

Аднак многія дакументальныя крыніцы не ўсё вы- святляюць у коле прычын стварэння Літоўска-Бела- рускай Рэспублікі. Насуперак прынцыпу самавызначэння ў канчатковым выніку Беларусь была раздзелена на дзве часткі. Большая з іх засталася ў межах Расійскай Сацы- ялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі. Можна меркаваць, што расійскае кіраўніцтва (якраз гэта быў разгар грамадзянскай вайны) прадугледжвала развіццё міжнародных абставін, калі прыйдзецца ісці на тэрыта- рыяльныя ўступкі, як гэта ўжо бьшо ў 1918 г. K гэтаму часу стала менш надзей на міжнародную пралетарскую рэвалюцыю.

Спала хваля рэвалюцыйных настрояў у Германії і Польшчы. У Польшчы асабліва жывучымі былі ўяўленні аб Рэчы Паспалітай у межах 1772 r., г. зн. да першага яе раздзелу. Кіраўнік польскай дзяржавы Ю. Пілсудскі афіцыйна заявіць пазней аб федэратыўным аб\'яднанні Польшчы, Літвы і Беларусі.

Утварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі ў межах пяці губерняў было яшчэ адным эксперыментам, пра- ведзеным савецкімі ўладамі над беларусамі і іх дзяр- жаўнасцю.

Фактычнае жыццё рэспублікі пачалося з моманту аб\'яднання на пасяджэнні ў Вільні 27 лютага 1919 г. ЦВК Літвы і ЦВК Беларусі ў адзіны орган і выбрання ім урада — Савета Народных Камісараў. ЦВК быў вяр- хоўным органам улады дзяржавы, носьбітам і выразнікам яе суверэнітэту. 3 27 лютага 1919 г. юрыдычна спынілі сваё існаванне паасобна Літоўская і Беларуская савецкія рэспублікі. Партыі — Бунд, Паалей-цыён і іншыя, яьая заявілі аб жаданні супрацоўнічаць з балылавікамі, не адхіляліся ад удзелу ў рабоце гэтага органа. Ім было пра- дастаўлена 9 месцаў са 100. Астатнія месцы належалі ка- муністам. У ЦВК не былі дапушчаны эсэры і рэвалю- цыйныя народнікі Літвы за антысавецкія дзеянні.

ЦВК выбраў Прэзідыум у складзе К. Ціхоўскага (старшыня), I. Уншліхта, Я. Далецкага, С. Іванова, Р. Пікеля. Затым быў выбраны ўрад, у які ўвайшлі прад- стаўнікі абедзвюх рэспублік. Старшынёй Савета Народ- ньк Камісараў стаў В. Міцкявічус-Капсукас. Ён жа ўзна- чаліў і Наркамат па замежных справах.

Першае пасяджэнне ЦВК даручыла Прэзідыуму pac- працаваць праект канстытуцыі рэспублікі і прадставіць яго на зацвярджэнне.

Аб\'яднаўчы з\'езд кампартый Літвы і Беларусі ў пачат- ку сакавіка 1919 г. аформіў стварэнне адзінай партыйнай арганізацыі рэспублікі. Ha ім быў выбраны Цэнтральны Камітэт у складзе В. Міцкявічуса-Капсукаса, К. Ціхоў- скага, А. Мяснікова, В. Кнорына, Я. Далецкага і інтттьк. Але ў яго складзе не было вядомьк бальшавікоў — белару- саў. Апрача таго, з\'езд вырашыў, што яго друкаванымі органамі будуць газеты «Звезда» на рускай мове, «Млот» на польскай, «Комуністас» на літоўскай, «Штэрн» на яўрэйскай і ніводнай газеты на беларускай мове.

Афіцыйная назва дзяржавы, зацверджаная Саветам Народньк Камісараў 2 сакавіка 1919 r., — Сацыялістыч- ная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі (ССРЛіБ). У афіцыйных дакументах і літаратуры права грамадзянст- ва атрымала «тэлеграфнае» скарачэнне — Літбел.

У склад рэспублікі збіраліся ўключыць пяць губерняў: Мінскую, Гродзенскую, Віленскую, Ковенскую, Суваль- скую. Пры вызначэнні граніц з РСФСР ЦВК і ўрад Літбел згадзіліся на перадачу РСФСР Дзісенскага павета Віленскай губерні і Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

Аб\'яднанне Цэнтральных Выканаўчьк Камітэтаў Рэс- публік, выбранне ўрада паклалі пачатак стварэнню інтттых органаў улады і ьаравання Літоўска-Беларускай рэспублікі. Цэнтральным органам, дзе вырашаліся агуль- ныя пытанні кіравання рэспублікай, быў Савет Народньк Камісараў. Таксама быў створаны падпарадкаваны CHK Малы савет народных камісараў. У яго ўваходзілі прадстаўнікі ведамстваў, якія ьаравалі жыццёва важнымі галінамі дзяржаўнага жыцця — народньк камісарыятаў унутраных спраў, юстыцыі, фінансаў, харчавання, Вы- шэйшага савета народнай гаспадаркі.

3 утварэннем Літбел узнікла праблема арганізацыі кіравання на тэрыторыі Беларусі, якая ўвайнша ў склад аб\'яднанай рэспублікі. Паколькі была створана унітарная, а не федэратыўная дзяржава, то тэрыторыя БССР увайпша ў склад новай рэспублікі як адміністрацыйна- тэрытарыяльная адзінка на правах губерні з цэнтрам у Мінску. Органам улады на гэтай тэрыторыі стаў зноў утвораны Мінгубрэўком.

У Вільні ўрадавы апарат толькі ствараўся, і Мінгуб- рэўкому даводзілася самастойна, аператыўна вырашаць у адпаведнасці з сітуацьшй неадкладныя пытанні абароны і іншыя праблемы дзяржаўнага жыцця, звязаныя з ap- ганізацыяй. прамысловай і сельскагаспадарчай вытвор- часці, рэгуляваннем ганддю і сацыяльна-культурнага бу- даўніцтва, сацыяльнага забеспячэння і інттт.

Ужо ў той час зліццё рэспублік спрабавалі асэнсаваць у плане перспектыў развіцця нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. Заслугоўвае ўвагі думка, выказаная ў даку- ментах I з\'езда Саветаў Літвы. У зліцці з\'езд бачыў толькі першы крок на пшяху аб\'яднання ўсіх сацыялістычных савецкіх рэспублік у адзіны дзяржаўны арганізм. Як разу- мець гэтую заяву? Справа ў тым, што аб\'яднанне суве- рэнных рэспублік на падставе федэрацыі — гэта адзін пшях, a іх зліццё — гэта ўжо іншы падыход да стварэння адзінай дзяржавы.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 1. Утварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -