<<
>>

§ 3. . Ііквішцмя Літоўска-Беларускай Рэспублікі

Член Палітбюро ЦК РКП(б), нарком па справах на- цыянальнасцей I. Сталін, які прыбыў у сярэдзіне ліпеня 1919 г. у Мінск, запатрабаваў роспуску цэнтральных органаў Літбел. Вывад яго быў катэгарычны: «Канстатую поўную непатрэбнасць урада і Мінскага Савета абароны, неабходнасць іх самароспуску і ўваходжання іх членаў у органы фронту».

Непасрэднай падставай для карэннай перабудовы дзяржаўнага кіравання ў Літбел было крытычнае ста- новішча Краіны Саветаў, якая стала, як тады пісалі, «асаджанай сусветным капіталам крэпасцю». У пісьме ЦК РКП(б) партыйным арганізацыям «Усе на барацьбу з Дзянікіным!» (пачатак ліпеня 1919 г.) скарачэнне нева- еннай работы разглядалася ў якасці адной з важнейшых задач моманту. У пісьме, напрыклад, давалася дырэктыва на некаторы час (тры-пяць месяцаў) спыніць зусім ці скараціць работу ўсіх «не безумоўна неабходных» устаноў у цэнтры і на месцах.

У сувязі з выключна напружаным становішчам паўстала пытанне адначасова і аб далейшым лёсе JIi- тоўска-Беларускай Рэспублікі, большая частка тэрыторыі якой ужо была захоплена Польшчай. Адзінай думкі па гэтаму пытанню сярод кіруючых партыйных і савецкіх работнікаў Літоўска-Беларускай Савецкай Рэспублікі не існавала, бо неабходна было ўлічваць нацыянальны момант.

Пасля працяглых абмеркаванняў намечаную рэар- ганізацыю трэба было ўзаконіць. 17 ліпеня члены ЦВК разам з прадстаўнікамі прафсаюзаў сабраліся на аб\'яднанае пасяджэнне, каб вырашыць лёс рэспублікі. У адпаведнасці з яго рашэннем Савет абароны лікві- даваўся. Уся справа абароны Літоўска-Беларускай Савецкай Рэспублікі перадавалася расійскай Чырвонай Арміі. У другім пункце пастановы ЦВК гаварылася: «Даручыць Саўнаркому і ўсім інтттым савецкім органам накіраваць усіх таварышаў, якія не з\'яўляюцца неабходнымі pa- ботнікамі ў тыле, у рады Чырвонай Арміі і яе органы; узмацніць работу ваенную, харчовую, работу сацыяльнага забеспячэння і работу па барацьбе з контррэвалюцыяй».

Нарэшце, трэці пункт пастановаы прадугледжваў стварэнне часовага губрэўкома «для кіраўніцтва адпавед- нымі грамадзянскімі органамі». Яго тэрытарыяльная сфера дзейнасці — неакупіраваная частка рэспублікі. Рэўком павінен быў прыстасаваць сваю работу да патрэб фронту.

У прынятым ЦВК акце нельга не заўважыць супярэчлівасць: з аднаго боку, юрыдычна як быццам бы захоўваюцца ЦВК і CHK, а з другога — засноўваецца рэўком для кіраўніцтва савецкімі органамі на незанятай тэрыторыі. Гэтую супярэчліваць вырашыла само жыццё.

Калі на пасяджэнні ЦВК вялася размова аб максімальным скарачэнні колькасці супрацоўнікаў Саў- наркома, то «Звезда», якая выйшла 19 ліпеня, паведаміла ўжо аб прыпыненні работы ўрада ўвогуле. У яе перадавым артыкуле гаварылася пра тое, што з-за скарачэнняў Саўнарком ССРЛіБ часова не ў стане будзе выконваць тыя функцыі, якія на ім ляжалі. Менавіта гэта і прымусіла аб\'яднанае пасяджэнне вылучыць для кіраўніцтва савецкімі органамі ў незанятай праціўнікам частцы рэспублікі часовы рэўком, які можна прыраўняць да губрэўкома. Пералічваліся адказныя работнікі, якія накіроўваліся ў распараджэнне Рэўваенсавета Заходняга фронту. Частка адказных кіруючых работнікаў пры- значалася для работы ў тыпе непрыяцеля. Меркавалася, што губрэўком будзе працаваць пад кантролем адпавед- ньк народных камісараў і самога старшыні Саўнаркома.

19 ліпеня ўрад Літбел сабраўся на сваё апошняе пасяджэнне, на якім прысутнічаў прадстаўнік ЦК РКП(б). 3 прынятай на пасяджэнні пастановы вынікала, што сам урад спыняе сваю дзейнасць. Пытанні бягучага кіраўніцтва савецкай уладай і яе органамі вырашаюцца ў губрэўкоме, а прынцыповыя — у ЦВК, гаварыпася ў рашэнні ўрада. Губрэўкому перадаваліся ўсе справы народных камісарыятаў.

Ужо 19 ліпеня камісар па харчаванню выдаў загад аб перайменаванні Наркомхарчу рэспублікі ў Мінскі губ- харчком. Неўзабаве Мінгубрэўком прыняў спецыяльную пастанову аб тым, нгго «народньш камісарыяты, якш існавалі пры Саўнаркоме, з 25 ліпеня г. г. пераймяноў- ваюцца ў адпаведньш аддзелы губрэўкома».

3 гэтага часу ўсе распараджэнні і ўказанні ітттлі ўжо не ад імя на- родных камісарыятаў, а ад адпаведных аддзелаў Мінскага губрэўкома.

Таьам чынам, спынялася дзейнасць і самога ўрада. Як калегіяльны дзяржаўны орган CHK ужо практычна не існаваў. У выніку перабудовы не быпо захавана і само існаванне ўрада Літбел.

Мінгубрэўком стаў вышэйшым органам улады на не занятай акупантамі тэрыторыі. Ён дзейнічаў у кантакце з Рэўваенсаветам фронту. Усе цэнтральныя дзяржаўныя органы рэспублікі спынілі сваю дзейнасць. He функ- цыяніравалі ні ўрад, ні ЦВК. «Усе справы і перапіску з Саўнаркомам, ЦВК Літбел накіроўваць у Бабруйск губ- рэўкому», — тэлеграфаваў Мінгубрэўком у паветы і воласці 28 ліпеня 1919 г.

Несумненна, юрьщычнае становішча бьшо даволі ня- пэўным. 3 аднаго боку, урад не функцыяніруе, улада на не занятай праціўнікам тэрыторыі рэспублікі перайнша да Мінгубрэўкома; з другога боку, не было агульнага акта аб ліквідацыі рэспублікі. Але такое было рэальнае стано- вішча рэчаў. «Звезда» і пасля 17 ліпеня некаторы час працягваладрукаваць акты наркаматаў і CHK рэспублікі, прынятыя яшчэ да рэарганізацыі. Спісы асуджаных за контррэвалюцыйныя і інтттыя злачынствы публікаваліся ад імя Надзвычайнай камісіі Літбел.

Змяненні ў дзяржаўным кіраванні ў другой палове ліпеня гавораць аб тым, што ў выніку перабудовы адбыпася фактычная самаліквідацьш Літоўска-Беларускай Савецкай Рэспублікі.

Пасля таго як польскія войскі занялі Мінск, Мін- губрэўком, партыйныя органы з Бабруйска пераехалі ў Смаленск. Усе дзяржаўныя ўстановы, эвакуіраваныя з Беларусі і Літвы, падлягалі ліквідацыі, у тым ліку і Мінгубрэўком. Неўзабаве была створана Ліквідацыйная камісіся эвакуіраваных устаноў Літвы і Беларусі, якая прыстасавала для сваіх мэт апарат Мінскага губернскага рэвалюцыйнага камітэта. Аддзелы рэўкома сталі аддзе- ламі камісіі. Яе задачы заключаліся ў тым, каб вырашыць пытанне аб кіраванні свабоднай ад акупацыі тэрыторыяй, прыняць справы і фінансавыя справаздачы ад ліквіду- емых устаноў.

3 ліквідацыяй Мінгубрэўкома неакупіраваная тэры- торыя Літоўска-Беларускай Савецкай Рэспублікі pa- шэннем Народнага камісарыята ўнутраных спраў РСФСР 28 жніўня 1919 г.

была далучана да суседніх губерняў РСФСР, Мазырскі павет і часткІ Барысаўскага, Бабруй- скага і Ігуменскага — да Гомельскай губерні, частка Дзі- сенскага павета — да Віцебскай губерні.

Каб правільна зразумець прававое становішча Лікві- дацыйнай камісіі, трэба мець на ўвазе, што яна была ўстановай, звязанай з раней існуючай літоўска-бела- рускай дзяржаўнасцю. Адсюль і асаблівасці яе прававога статуса. Юрьщычна камісія не падпарадкоўвалася РСФСР, усе пытанні вырашала самастойна, кІруючыся ўказаннямі ЦК Кампартыі Літбел. Аднак федэратыўныя сувязі, якія склаліся паміж РСФСР і Літоўска-Беларускай Савецкай Рэспублікай, у нейкай меры захаваліся і пасля ліквідацыі Літбел. У пэўнай ступені Ліквідацыйная камі- сія бьша суб\'ектам федэратыўных адносін.

У сувязі з ваенным становішчам маёмасць Літбел вывозілася ў бяспечныя месцы ў тьш, г. зн. на тэрыто- рыю РСФСР. Выключна вялікае значэнне надавалася эвакуацыі сельскагаспадарч ых прьшад, а таксама пле- мянной жывёлы з народных маёнткаў. Эвакуацыя пара- дзіла і такую праблему, як арганізаванае захаванне маёмасці і перш за ўсё жывёлы на тэрыторыі РСФСР.

Паколькі Літбел не існавала, у верасні 1919 г. урад РСФСР прапанаваў ураду Літоўскай тарыбы «пачаць перагаворы па пытанню аб спыненні ваенных дзеянняў і выпрацоўцы ўмоў мірных адносін паміж абодвума бакамі». Спачатку РСФСР і Літва падпісалі два між- народныя пагадненні, што тычыліся больш прыватных пытанняў: 19 лістапада 1919 г. — дагавор аб абмене заложнікаў і грамадзянскіх палонных, 26 чэрвеня 1920 г. — канвенцыю аб рээвакуацыі бежанцаў. У ноце ад 2 красавіка 1920 г. урад РСФСР прызнаў незалежнасць Літвы і выказаў сваю згоду пакласці ў аснову вызначэння граніц Літоўскай дзяржавы этнічны прынцып. Дыпламатычныя перагаворы, што пачаліся 7 мая 1920 r., прывялі да пад- пісання 12 ліпеня 1920 г. у Маскве мірнага дагавора, у якш РСФСР зноў прызнавала «самастойнасць і незалежнасць Літоўскай дзяржавы».

Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі праіснавала вельмі кароткі тэрмін.

Тэрыторыя рэспублікі была захоплена ў выніку ваеннай перавагі Польшчы, ва ўмовах, калі галоўныя сілы Чырвонай Армії ваявалі з арміямі Калчака і Дзянікіна. За короткі час пасля ачы- шчэння краю ад нямецкай акупацыі новая ўлада не паспела ўсталявацца, умацаваць сваю сацыяльную базу. Нямецкія войскІ затрымліваліся на захадзе Беларусі. Яны былі апорай літоўскага ўрада, які асеў у Коўне і імкнуўся да ўсталявання сваёй улады ва ўсёй Літве.

Калі пачаліся ваенныя дзеянні, цэнтральны рэспуб- ліканскі апарат яшчэ знаходзіўся ў арганізацыйнай ста- дыі, быў слабы мясцовы дзяржаўны апарат, асабліва ў валасцях. НешматлікІмі былі партыйныя арганізацыі ў вёсцы. Савецкая ўлада па аб\'ектыўных прычынах не магла істотна палепшыць становішча працоўных. Быпі дапушчаны памылкі ў зямельным пытанні, у адносінах да серадняка. У адным з артыкулаў у «Звезде» (15 ліпеня 1919 г.) аўтар яе, напрыклад, пісаў, што сяляне неза- даволены тым, што былую памешчыцкую зямлю не аддалі ім для падзелу, і ў самім факце існавання маёнткаў бачылі амаль жаданне вярнуць гэтыя маёнткі ў заха- ванасць іх ранейшым уладальнікам.

Ваенна-палітычныя мэты Польшчы знаходзілі адлю- страванне ў рэжыме, які быў устаноўлены на акупіра- ванай тэрыторыі, у метадах дзеянняў ваеннай і грама- дзянскай адміністрацыі па яго падтрыманню, у адносінах польскіх улад да насельніцтва.

Паказваючы Польшчу вызваліцельніцай ад «бальша- віцкай анархіі», афіцыйная прапаганда абяцала белару- скаму насельніцтву «нармальнае жыццё», мір, бяспеку, спакой, законнасць і правапарадак, грамадзянскія свабо- ды, забеспячэнне прадуктамі першай неабходнасці. Ад- нак паводзіны польскіх войск на фронце і ў тыле, дзе- янні акупацыйнай адміністрацыі ніяк не адпавядалі афіцыйным заявам аб вызваленчай місіІ Полылчы. «Армія-вызваліцельніца» прынесла дэзарганізацыю гас- падарчага жыцця, узаконіла спекуляцыю, бязлітасныя рэквізіцыі, самавольства адміністрацыі, бясчынствы жан- дармерыі, якая бачыпа бальшавізм ва ўсіх праяўленнях незадаволенасці насельніцтва.

У хуткім часе ва ўсёй паўнаце праявіліся вынікі экс- пансіянісцкай палітыкі. «Вызваленчая місія» Польшчы на Усходзе, якая рэкламавалася ў сейме, афіцыйнай прапа- гандай, усё больш паказвала свой сапраўдны змест. Палітыка-прапагандысцкія ўстаноўкі аб «вызваленчай місіі» Польшчы ў адносінах да сваіх усходніх суседзяў, «заняволеных руска-бальшавіцкай тыраніяй», зна- ходзіліся ў абуральнай супярэчнасці з дзеяннямі поль- скай адміністрацыі і арміі на захопленай тэрыторыі.

Ужо восенню 1919 г. партызанскія выступленні суп- раць акупацыі сталі паўсюднай з\'явай у беларускай част- цы рэспублікі. Сялянства ўсё актыўней аказвала ўзбро- ены адпор акупантам, падрываючы іх рэжым. Народнае абурэнне вылівалася ў адкрытую ўзброеную барацьбу. Расла сетка падпольных арганізацый.

3 вясны 1920 г. павялічвалася колькасць атрадаў, іх лікавы састаў. Атрады фарміраваліся ў буйныя баявыя адзінкі — 300—600 чалавек. Зварот ЦК КП(б)ЛіБ ад 1 чэрвеня 1920 г. заклікаў працоўных Беларусі да паў- стання, да самай рашучай барацьбы з акупацыяй, ства- рэння рэвалюцыйных органаў улады.

Тэрор, рэпрэсіі быпі бяссільныя паралізаваць рост народнага супраціўлення. Нішто так не пераконвала pa- бочага і селяніна, як уласны палітычны вопыт. Беларускі народ перажыў жахі сусветнай вайны, якая прынесла страшэннае спусташэнне, разруху, голад. Нідзе, відаць, так не адчуваліся бедствы, выкліканыя вайной, як у Беларусі. Барацьба за свабоду была ў той жа час працэсам палітычнага і нацыянальнага самавызначэння беларускіх працоўных.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 3. . Ііквішцмя Літоўска-Беларускай Рэспублікі:

  1. § 1. Утварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
  2. § 2. Дзейнасць урада Літоўска-Беларускай Рэспублікі
  3. § 4. Акупацыя Германіяй Беларусі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
  4. § 3. Канстытуцыя Беларускай CCP 1927 г.
  5. 61. Літоўска – Беларуская ССР: утварэнне, дзейнасць, ліквідацыя.
  6. Глава 4 АДНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ РЭСПУБЛІКІ
  7. 79. Беларуская дзяржава і права ў пасляваенны перыяд. Змены ў дзяржаўным апараце. Пашырэнне правоў рэспублікі ў канцы 50-х пачатку 60-х г. ХХст.
  8. 67. Вяртанне у склад Беларускай ССР усходніх раёнаў Беларусі
  9. 62. аднаўленне Беларускай ССР у 1920 г. Дэкларацыя аб незалежнасці ССРБ.
  10. 63. Другі з’езд Саветаў Беларускай ССР. Дапаўненні да Канстытуцыі БССР.
  11. 81. канстытуцыя Беларускай ССР 1978 г. прычыны прыняцця, агульная характарыстыка
  12. 83. міжнародная дзейнасці Беларускай ССР у 50-80 г. ХХст.
- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Военное право - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -