§ 1. Прапольская арыентацыя
Значныя змены, што адбыліся ў Беларусі пасля вы- звалення яе ад нямецкай акупацыі, савецка-польская вайна патрабавалі ад лідэраў нацыянальна-адраджэнскага руху выпрацоўкі новай тактыкі ў дасягненні галоўнай мэты — утварэння беларускай дзяржаўнасці заходняга тыпу.
Такім чынам, праціўнікі Кастрычніцкага пераваро- ту прапаноўвалі сваю альтэрнатыву вырашэння «бела- рускага пытання».Усе беларускія арганізацыі, якія не прызнавалі баль- шавіцкай улады, у тым ліку і партыя беларускіх эсэраў, у дасягненні планаў стварэння ў той ці іншай форме беларускай дзяржаўнасці спадзяваліся на знешнюю падтрым- ку. He было, аднак, згоды адносна таго, на якія менавіта знешнепалітычныя сілы варта разлічваць.
Вызначаліся два асноўныя напрамкі. Адны арганізацыі, звязаныя перш за ўсё з памешчыцкімі коламі, каталіцкім духавенствам, спадзяваліся на супрацоўніцтва з Польшчай, якая, лічылі, з-за ўнутраных слабасцей і націску сваіх заступніц — краін Антанты будзе вымушана пайсці на ўступкі і палічыць за лепшае існаванне ў той ці іншай форме роднаснай па сацыяльна-эканамічнаму і палітычнаму духу беларускай дзяржаўнасці. Немалаваж- нае значэнне надавалася той акалічнасці, што адроджа- ная Польская дзяржава была адным з важных звёнаў у палітыцы краін Антанты, што беларускае пытанне так ці інакш будзе звязана з праблемай фарміравання ўсходніх
граніц Польскай дзяржавы, чаму Францыя, Англія, ЗША надавалі асаблівае значэнне.
Іншыя арганізацыі, якія бачылі поўную залежнасць Польшчы ад заходніх заступнікаў, яе эканамічныя сла- басці і палітьганае становішча, што абвастралася ў краіне, лічыпі неабходным трымаць курс непасрэдна на Антанту. Мелася на ўвазе, што ход падзей, супярэчнасці ў ася- роддзі вялікіх дзяржаў могуць стварыць становішча, якое б спрыяла ажыццяўленню планаў беларускага адраджэн- ня. Натхнялі і прыюіады. Англія, Францыя, ЗША, Германія рабілі энергічныя крокі, каб не дапусціць саветы- зацыі Прыбалтыкі, ратаваць там ад краху ўрады Літвы, Латвіі, Эстоніі.
Дык чаму ж заходнім дзяржавам, рабілі вывад дзеячы БНР, не распаўсюдзіць гэтую палітыку і на Беларусь? Пры гэтым магчымымі быпі розныя камбінацыі, у тым ліку і аб\'яднанне Польшчы, Літвы і Беларусі ў федэрацыю. У падзяку, пасля таго як стане дзяржаўнай адзінкай, Беларусь будзе надзейнай апорай у барацьбе з бальшавізмам.У любы час у залежнасці ад абставін магла адбыцца змена арыенціраў, аб\'яднанне намаганняў у адным якім- небудзь напрамку. Кожная з партый і арганізацый, калі прапаноўвала сваю праграму вырашэння беларускага пы- . тання, на першы план ставіла задачу стварэння белару- скай дзяржавы. 3 гэтым патрабаваннем яны апелявалі да насельніцтва Беларусі, да заходніх дзяржаў, да кіраўнікоў Польшчы, да сусветнай грамадскай думкі. Што тычыцца палітычных, сацыяльна-эканамічных асноў такой дзяр- жаўнасці, то тут якіх-небудзь сур\'ёзных разыходжанняў паміж рознымі партыямі і арганізацыямі не існавала. Ix лідэры гатовы былі да далёка ідучых кампрамісаў.
У той час як адна частка беларускіх арганізацый, якая арыентавалася непасрэдна на краіны Антанты, перамож- цаў Германіі ў імперыялістычнай вайне, канфліктавала з Польшчай і даказвала на фактах у Парыжы і Лондане згубнасць палітыкі Польшчы ў Беларусі, другая — пада- вала Польшчу сябрам беларускага народа. «Сустракайце, беларусы, новых гасцей свайго краю з поўным спакоем і ўпэўненасцю ў сабе, — заклікала Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны ў красавіку 1919 г. — Дзяржава
Польская ваюе з Маскоўшчынай, якая ніколі не была добразычлівай да нас, больш таго, якая дзікім цёмным насіллем душыла i душыць да сёння наша нацыянальнае жыццё, трымае ў турмах лепшых сыноў зямлі нашай, знішчае ўсякую палітычную і культурную работу». Віленская беларуская рада ў сваю чаргу выказвала на- дзею, што вызваленчая місія Польшчы дапаможа белару- скаму адраджэнню.
Зварот Пілсудскага ў красавіку 1919 г. «Да жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага», у якім гаварылася, што Польшча дасць беларусам і літоўцам магчымасць самастойна вырашаць пытанні свайго нацыянальна- дзяржаўнага быцця, пасеяў надзеі сярод адраджэнцаў.
Адозва Пілсудскага, а тым больш яго заява аб федэ- рацыі Польшчы, Літвы і Беларусі акрылілі надзеямі нават вопытных у палітыцы беларускІх інтэлігентаў, якія паве- рылі, што праблемы нацыянальнага быцця можна будзе вырашыць, абапіраючыся на саюз з Польшчай. Да таго ж меркаванні аб магчымасці перамогі белагвардзейскіх ге- нералаў у грамадзянскай вайне, якія не толькі Беларусі, але і Польшчы адмаўлялі ў праве на самавызначэнне, падмацоўвалі аргументы на карысць выбранага шляху.
ТакІм чынам, зразумела, чаму ў верасні 1919 г. у Мінску Пілсудскаму была арганізавана ўрачыстая сустрэ- ча, у якой самы актыўны ўдзел прымалі і прадстаўнікІ шэрагу беларускіх арганізацый. Нрамоўцы дзякавалі «вярхоўнаму правадыру» польскіх войск за «вольнае і спакойнае жыццё». Беларускі нацыянальны камітэт «ад імя беларускага народа» выказаў Ю. Пілсудскаму гарачую падзяку за вызваленне Мінска і Міншчыны ад «мас- коўскага імперыялізму», закпікаў Польшчу рушыць свае арміі далей на ўсход, каб захапіць Віцебск, Магілёу, Сма- ленск.
Прэса ўзвышала Пілсудскага як вялікага дзяржаўнага дзеяча, аднаго з «прарокаў незалежнасці Беларусі», які «вызваліць беларускі народ з нацыянальнай няволі, аб\'яднае ўсе беларускія землі ў адну дзяржаўную адзінку і дапаможа беларускаму народу ў справе стварэння неза- лежнай і непадзельнай Беларусі ў федэратыўнай сувязі ўсіх народаў гістарычнай Літвы са сталіцай у Вільне».
3 захопам польскімі войскамі Мінска ў процівагу ўраду БНР, які асталяваўся ў Коўне, узнік новы «нацыянальны цэнтр» — прапольскі Беларускі нацыя- нальны камітэт. Барацьба на сесіі Рады БНР у снежні 1919 г. закончылася абнаўленнем яе складу, стварэннем урада на чале з В. Ластоўскім. Але і ранейшы ўрад пад кіраўніцтвам сацыял-дэмакрата А. Луцкевіча не здаў свае паўнамоцтвы. Яго прызнала арганізаваная ў Мінску пад эгідай акупацыйных улад найвышэйшая рада. Спробы беларускіх эсэраў захаваць адзіны нацыянальна-палі- тычны цэнтр у асобе Рады БНР на падставе прынцыпаў, абвешчаных 25 сакавіка 1918 r., аказаліся беспаспяхо- вымі.
ПрыхільнікІ арыентацыі на Польшчу даказвалі згуб- насць для беларусаў саюза з Расіяй. Галоўны тэзіс заклю- чаўся ў тым, што сумеснае дзяржаўнае жыццё беларусаў і рускіх тоіць у сабе смяротную небяспеку для развіцця беларускай мовы, літаратуры, мастацтва і інш. Значыць, каб захаваць і развіць беларускую культуру, трэба дзяр- жаўна адасобіцца ад рускіх, парваць з Расіяй. Але па- колькі выключна глыбокі ўплыў мела руская культура ў Беларусі, то супраць гэтага прапаноўваецца прыняць самыя рашучыя меры. Газета «Беларусь» пісала: «...Нам трэба карыстацца метадамі разбурэння рускай школы і ўвогуле рускай культуры, трэба стварыць на гэтых раз- валінах уласную школу, стварыць уласную культуру, yc- танавіць панаванне беларускай культуры». Каб ажыц- цявіць гэта, патрэбна дзяржаўная незалежнасць.
Паходы Дзмітрыя-самазванца і Напалеона на Маскву падносіліся прэсай як проціборства перадавой заходняй культуры з азіятчынай. Ваюючы з бальшавікамі, польская армія ажыццяўляе тую ж гістарычную місію: «Цяпер трэці раз культура Захаду пасоўваецца на Усход, — пісала газета «Звон», — але спатыкае вялікІ адпор азіяцкай культуры». У доказ неабходнасці разрыву з Расіяй прыводзіліся і іншыя аргументы: для рускіх характэрны эканамічная і культурная адсталасць, цэнтралісцкІя тэндэнцыі і інттт.
Ca свайго боку, дабіваючыся рэалізацыі сваіх планаў, Польшча імкнулася паставіць сабе на службу некаторых беларускІх дзеячаў. Польскія дзяржаўныя дзеячы з тры- вогай назіралі за абвастрэннем становішча на акупі- раваных тэрыторыях. Заявы аб вызваленчых мэтах Польшчы ў Беларусі рашуча разыходзіліся з канкрэтнымі справамі. Нягледзячы на ўзрастаючыя карныя меры, раз- гаралася полымя партызанскага pyxy. Нават у самой польскай прэсе не быпо недахопу ў крытыцы ўсходняй палітыкі ўрада. Разам з тым польскім дыпламатам па- трэбны бвіў голас беларусаў з мэтай уздзеяння на палі- тыку краін Антанты ў адносінах польскіх усходніх меж.
Акупацыйная адміністрацыя (у тым ліку і з дапамогай сакрэтнай агентуры) уважліва вывучала становішча, палі- тычныя і сацыяльныя сілы, на якія можна абаперціся.
Ацэнка карыснай дзейнасці той ці іншай арганізацыі ставілася ў залежнасць ад таго, у якой ступені яна пад- трымлівае палітыку польскага ўрада ў адносінах бела- рускіх зямель. Безумоўна, больш за ўсё падыходзілі арганізацыі, якія выступалі за ўключэнне ўсёй Беларусі ці яе асобных губерняў у склад Польскай дзяржавы.Польскія палітыкі і ідэолагі спрабавалі зразумець xa- рактар нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Пераважала думка, што ў беларускага насельніцтва ў цэ- лым нацыянальная самасвядомасць адсутнічае, што ён далёкі ад ідэі нацыянальнай дзяржаўнасці. Даволі цікавае ў гэтым сэнсе данясенне штаба Першай польскай арміі галоўнаму камандаванню: «Беларусы не адчуваюць сваёй нацыянальнай асаблівасці і разам з астатнім права- слаўным насельніцтвам хіляцца да бальшавізму». Гэтая ж думка выказана і ў сакрэтнай палітычнай інструкцыі міністра замежных спраў Польшчы дыпламатычным установам за мяжой, складзенай пазней, у 1920 г. Міністр канстатаваў адсутнасць «пачуцця нацыянальнай адасоб- ленасці ў няпольскай часткі насельніцтва». Некаторыя польскія дзеячы гучна заяўлялі, што Беларусь і беларусы — гэта фікцыя.
У цэлым жа, ацэньваючы беларускі адраджэнскі pyx, польскія ўлады прыходзілі да вываду, што дзяржаўнай незалежнасці дабіваюцца беларускія інтэлігенты, якія не мелі значнай падтрымкі ў насельніцтва. Аднак былі ў Польшчы палітычныя колы, якія лічылі, што ў Беларусі магчыма і неабходна праводзіць больш гібкую акупацый- ную палітыку, якая б улічвала нацыянальны фактар. Яны прапаноўвалі Пілсудскаму дапусціць стварэнне белару- скага ўрада і беларускага войска. Адначасова заюіікалі беларускіх дзеячаў згуртавацца вакол адзінага цэнтра, пачаць практычную работу па арганізацыі сіл для ба- рацьбы з нашэсцем бальшавікоў, для абароны і вызва- лення беларускіх зямель.
Пры ўсіх сваіх зневажальных адносінах да Беларусі кіруючыя колы Польшчы ўсё ж вымушаны былі ісці на супрацоўніцтва з некаторымі беларускімі дзеячамі. У ca- кавіку 1920 г. польскае Міністэрства замежных спраў па даручэнню ўрада стварыла спецыяльную камісію на чале з Л.
Васілеўскім (пазней ён стаў міністрам замежных спраў) для правядзення перагавораў з прадстаўнікамі беларускіх палітычных груп з мэтай выпрацоўкі праекта рэгулявання польска-беларускіх адносін.Давераная асоба беларускіх палітычных колаў рэктар Мінскага педагагічнага інстытута прафесар В. Іваноўскі прыбыў у Варшаву з «Мемарыялам па беларускаму пы- танню», у якім была выказана пазіцыя беларускага боку. У патрабаваннях, выкладзеных у гэтым дакуменце, ад- значалася неабходнасць прызнання беларускай дзяржавы ў саюзе з Польшчай на правах аўтаноміі. Беларускі бок прапаноўваў стварэнне ў Вільне літоўска-беларускага ўрада, увядзенне пры польскім урадзе пасады генераль- нага камісарыята па беларускіх справах, пасылку дэлега- цыі Беларусі на мірную канферэнцыю ў Парыж, склі- канне Беларускага з\'езда. Па сутнасці В. Іваноўскі прад- стаўляў паланафільскае крыло «беларускіх палітычных колаў».
Ha саміх перагаворах у Мінску 20—24 сакавіка 1920 г. аб умовах супрацоўніцтва прадстаўнікоў беларускіх ap- ганізацый і польскіх улад беларускі бок, акрамя В. Іваноўскага, прадстаўлялі яшчэ сем чалавек: рэдактар газеты «Вольная Беларусь» Я. Лёсік, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску К. Цярэшчанка, рэктар духоўнай семінарыі лідэр хрысціянска-дэмакра- тычнай партыі Ф. Абрантовіч, а таксама А. Смоліч, I. Серада, С. Рак-Міхайлоўскі, А. Уласаў.
У сваёй большасці дэлегаты з\'яўляліся членамі Рады БНР, прадстаўнікамі хрысціянска-дэмакратычнай і сацы- ял-дэмакратычнай партый, а таксама паланафільскай фракцыі партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў.
Вынікам перагавораў 20—24 сакавіка 1920 г. у Мінску з\'явіліся «Прапановы сумеснай канферэнцыі прад- стаўнікоў Беларусі і прадстаўнікоў Польскага ўрада». Ix сэнс зводзіўся да наступнага. «Прадстаўнікі Беларусі» (так у дакуменце) заяўлялі, што яны падтрымліваюць Польшчу ў яе патрабаванні да Pacii аб неўмяшанні ў справы зямель, размешчаных на захад ад меж 1772 г. (праходзілі на ўсход ад Невеля, Віцебска, Оршы, Чавус, Прапойска, Гомеля). Прадстаўнікі другога боку бралі на сябе абавязацельства дабіцца ад польскіх грамадзянскіх і ваенных улад выканання некаторых тэрміновых «бела- рускіх патрабаванняў» у адміністрацыйнай, школьнай і эканамічнай галінах.
Польскі бок рашуча адхіліў прапановы, якія проста ці ўскосна вялі да прызнання беларускай дзяржаўнасці. Заявы Пілсудскага аб федэрацыі аказаліся ўрэшце пра- пагандысцкім манеўрам, як і лозунг аб вызваленчай місіі Польшчы на Усходзе.
Беларускія паслы не дабіліся і аб\'яўлення раўнапраўя беларускай мовы з польскай, вядзення на беларускай мо- ве справаводства, прызнання дзяржаўным Мінскага пе- дагагічнага інстытута, а таксама надання дзяржаўнага статуса тром настаўніцкім семінарыям і чатыром гімназіям.
Польскі бок згадзіўся выдзеліць каля 11 млн марак (трэцяя частка субсідый, што запрошваліся) на розныя патрэбы сацыяльна-культурнага прызначэння: школьную справу, выданне газет і часопісаў, утрыманне на- стаўніцкіх семінарый і курсаў для беларускіх настаўнікаў, стыпендыі студэнтам, публікацыю на беларускай мове царкоўных кніг і інш. Між тым было рашуча адмоўлена ў субсідыях для праваслаўнага духавенства. Больш таго, патрабавалася праводзіць палітыку, накіраваную на ад- рыў праваслаўнай царквы Беларусі ад рускай патрыярхіі.
Польшча не мела намеру прызнаваць нават ілюзорную палітьганую самастойнасць Беларусі. У процівагу пажаданню стварыць камісарыят па беларускіх справах пры польскім урадзе польскі бок згадзіўся толькі на за- снаванне па магчымасці ў рамках кіравання ўсходніх зя- мель павятовых, акруговых і генеральнага рэферэнтаў па беларускіх справах у рангу начальнікаў сектараў, паз- баўленых якіх-небудзь адміністрацыйных паўнамоцтваў.
Беларускія арганізацыі павінны былі толькі «пад- трымаць Польшчу ў яе патрабаванні ад Pacii неўмяшання ў справы зямель, размешчаных на захад ад граніцы 1772 года».
У «строга канфідэнцыяльнай» справаздачы аб дасяг- нутым пагадненні ўпаўнаважаны па паўночна-ўсходніх справах Л. Васілеўскі адзначаў, што ў адпаведнасці з ды- рэктывамі, атрыманымі зверху, полвскі бок павінен бвіў «заручыцца падтрымкай беларусаў у перагаворах Польшчы з бальшавікамі і адначасова адхіліць патрабаванні беларусаў, якія яны лічыпі мінімальнымі». Неабходна быпо пазбягаць дэкларацый палітычнага характару, а гэта азначала, што ў пагадненні не павінны быпі ўтрымлівацца абавязацельствы Польшчы адносна дзяржаўнага статуса Беларусі і форм дзяржаўнага саюза Польшчы і Беларусі.
Найвышэйшай радзе хацелася ўсё ж бачыць якія- небудзь прыкметы, што сведчыпі б аб рэальных уступках з боку Польшчы. Рада бачыпа зародак беларускай дзяр- жаўнасці ў існаванні беларускіх фарміраванняў у складзе польскай арміі. Гэтаму надавалася асаблівае значэнне. Дапускаючы фарміраванне беларускіх часцей з асобым статусам, Польшча тым самым нібы прызнавала магчы- масць утварэння беларускай дзяржаўнасці. 22 каст- рычніка 1919 г. Пілсудскі ввідаў дэкрэт, які зацвердзіў склад Беларускай вайсковай камісіі (П. Аляксюк, А. Прушынскі, С. Рак- Міхайлоўскі, Н. Якубоўскі, Ф. Кушаль, В. Мурашка). Дэкрэт Пілсудскага не падтры- малі, аднак, польскія правыя партыі, якія лічылі, што такая армія зусім ненадзейная. Ha грошы Польшчы Бе- ларуская вайсковая камісія на чале з П. Алексюком фар- міравала атрады з беларусаў. Агітавалі за ўступленне не- пасрэдна ў польскае войска. Уся гэтая кампанія пра- водзілася пад лозунгам «абароны бацькаўшчыны».
У маі 1920 г. Беларуская вайсковая камісія звярнулася з заклікам уступаць у рады беларускага войска і разам з польскай арміяй «бараніць сваю зямельку, ратаваць маці- Беларусь» ад «маскоўскай навалы». Беларуская вайсковая камісія аб\'явіла, што кіраўнікі «беларускай палітыкі» да- мовіліся з Польшчай аб прадастаўленні Беларусі ў хуткім часе незалежнасці, якая прынясе беларусам збаўленне ад усяляьах бед, дасць магчымасць усталяваць парадак, які нельга дасягнуць, пакуль ідзе вайна.
Між тым у акупіраванай Беларусі нарастала народная вызваленчая барацьба супраць акупацыі, якую ўзна- чальвалі бальшавіьа. Ha адкрытую ўзброеную барацьбу з акупантамі адважылася беларуская частка эсэраў, якая імкнулася стварыць паўстанцкія камітэты, партызанскія дружыны і іншыя ваенныя фарміраванні. Яна шукала падтрымку і разуменне сярод сялянства, інтэлігенцыі, інтттых слаёў насельніцтва, улічваючы змяненні настрояў і памкненняў гэтай часткі грамадства, значныя палі- тычныя зрухі ў акупіраванай Беларусі і ў Pacii. Шавінізм заваёўнікаў абвастраў пачуццё нацыянальнай годнасці, патрыятьганыя настроі. K гэтаму часу пацярпелі пара- жэнне белагвардзейскія арміі Калчака, Дзянікіна.
У гэтых умовах беларускім эсэрам даводзілася змя- няць і дапаўняць свае ідэалагічныя ўстаноўкі. Эсэры ад- мовіліся ад узброенай барацьбы з савецкай уладай. Тэарэ- тычныя палажэнні, якія заключала ў сабе праграма, пры- нятая беларускімі эсэрамі ў сакавіку 1920 r., сведчылі аб тым, што партыя мае мэту сацыялістычнай перабудовы грамадскіх адносін.
Еще по теме § 1. Прапольская арыентацыя:
- Кузнецова Е.И.. Деньги. Учебное пособие. Юнити, М., 2009, 2009
- От автора
- Раздел І. Деньги
- Глава 1. Происхождение и сущность денег. Роль денег в воспроизводственном процессе
- 1.1. Характеристика денег как исторической и экономической категории и их функции
- 1.2. Виды и формы денег, особенности их трансформации
- 1.3. Роль денег и особенности ее проявления при разных моделях экономики
- 1.4. История и развитие фальшивомонетчества
- Контрольные вопросы
- Глава 2. Денежная масса и денежный оборот: содержание и структура
- 2.1. Денежная масса и ее элементы