<<
>>

§ 2.

У студзені 1919 r., калі ўжо была абвешчана Беларуская Савецкая Рэспубліка, а Чырвоная Армія працягвала свой рух на Захад, Савет Міністраў БНР звярнуўся да ЗША, Англіі, Францыі і Італіі з заявай, у якой заклікаў «прыняць пад сваю ахову ад разарвання суседзямі тэры- торыю Беларускай Народнай РэспублікІ», але на зварот ніхто не адказаў.

Дзеячы Рады БНР, якія аселі ў Коўне, бьші перака- наны, што адной з прьгаын халодных, на іх думку, ад- носін краін Антанты да «беларускага пытання» з\'яўля- ецца крайне слабая інфармаванасць іх аб становішчы спраў у Беларўсі, у той час як польскія шавіністы па розных каналах забяспечваюць сваіх заступнікаў ілжывай інфармацыяй аб беларускім адраджэнскім руху. У выніку Францыя, Англія, ЗША ў далёка не поўнай меры ўліч- ваюць ролю, якую магла б адыграць дзяржаўна сама- стойная Беларусь у рэалізацыі планаў пасляваеннага ўрэгулявання\' і ўсталявання парадку ў Pacii.

Ставіцца мэта пераканаць заходнія дзяржавы ў тым, што падтрымка імі экспансіянісцкай палітыкі Польшчы ў адносінах да беларускіх зямель глыбока памылковая. Лепшае рашэнне — гэта стварэнне беларускай дзяржавы, якая стане надзейным фарпостам у барацьбе з баль- шавікамі.

Беларускія палітыкі, якія знайпші прытулак у Коўне, выступаюць у ролі выкрывальнікаў польскіх злачынстваў на беларускай зямлі. У 1919 г. у Гродне выходзіць кніга аднаго з актыўнейшых дзеячаў БНР К. Езавітава «Бела- русы і палякІ. Дакументы і факты з гісторыі акупацыі Беларусі палякамі ў 1918 і 1919 гадах». Мэта выдання, як гаворыцца ў прадмове, «раскрыць перад вачыма ўсіх cy- седзяў Польшчы і яе высокІх заступнікаў увесь жах поль- скага самавольства і прымусіць іх, нарэшце, пачуць стогны катуемага беларускага народа». Публікацыя павінна была адыгрываць ролю ледзь ці не афіцыйнага дакумен- та. У прадмове напаміналася, што кніга выдадзена на беларускай, рускай, украінскай, літоўскай, французскай, нямецкай і яўрэйскай мовах.

У выданні змяшчаўся вялікІ пералік фактаў аб бяс- чынствах польскІх атрадаў у Беларусі. Дзеячаў БНР асабліва закранала тое, што польскія ўлады разганялі ва- ласныя і павятовыя беларускія рады і падвяргалі рэп- рэсіям іх кіраўнікоў.

Пералічаныя факты, як заяўляў К. Езавітаў, «не вы- чэрпваюць і сотай долі тых насілляў, якія палякамі былі ўчынены». Ды і ў гістарьганым мінулым «у Рэчы Elac- палітай беларусы былі прыгнечаным народам». Таму яе распад «даў першы штуршок нацыянальнаму адраджэн- ню беларусаў».

I ў далейшым Рада БНР скарыстоўвае факты аб ста- новішчы ў польскім тыле, каб паўплываць на палітыку Антанты. У ноце-пратэсце міністра замежных спраў БНР Е. Ладнова Парыжскай мірнай канферэнцыі ў сакавіку 1920 г. даволі рэальна паказана становішча ў акупіра- ванай Беларусі. Звярталася ўвага на нетрываласць тьшу польскіх войск, якія рыхтаваліся да новай шырокамаш- табнай ваеннай аперацыі на Украіне і ў Беларусі. Сцвяр- джалася, што анексія Беларусі Польшчай, войскі якой твораць жорсткае насілле на акупіраванай тэрыторыі, выкліча ўсенароднае супраціўленне захопнікам і ў сваю чаргу ўзмоцніць сімпатыі беларускага насельніцтва да балыпавікоў. Вывад напрошваецца сам па сабе: трэба дыпламатычна прызнаць БНР. У выніку ў асобе нацыя- нальнага ўрада беларускае насельніцтва ўбачыць свайго выратавальніка і надзею. Праўда, каб урад БНР мог вы- конваць свае функцыі, неабходна ўвесці ў Беларусь за- межныя войскі.

Акрамя розных нот, мемарандумаў, заяў урад БНР спрабаваў выкласці сваю пазіцыю ваенным, дыплама- тычным, харчовым і іншым місіям заходніх дзяржаў, што наведвалі Польшчу, Літву, Латвію. Мемарандум з 18 да- кументамі быў адрасаваны мірнай канферэнцыі ў Пары- жы. Акцыі БНР мелі пэўныя мэты: заявамі, нотамі, пра- тэстамі, пасылкай дэлегацый прыцягнуць да беларускага пытання ўвагу сусветнай грамадскасці і, калі пашанцуе, атрымаць афіцыйнае прызнанне БНР.

Пратэсты Рады БНР супраць захопу польскімі вой- скамі беларускай тэрыторыі Антанта пакінула без увагі. Як прызнаваў I.

Варонка, «доўгацярплівае чаканне, быц- цам бы выратавальныя войскі Антанты з\'явяцца на тэрыторыі Літвы і Беларусі і выратуюць край ад новага прыг- нечання і разбурэння, уступіла месца поўнаму расчара- ванню».

Тым не менш актыўнасць БНР на міжнароднай арэне не зніжалася. БНР пасылала за мяжу паўнамоцных пас- лоў, місіі і г. д. Яе апорай у правядзенні міжнародных акцый была ваенна-дыпламатычная місія ў Латвіі і Эс- тоніі, якая асталявалася ў Рызе. Адсюль даваліся дырэк- тывы агентам БНР за мяжой, прымаліся меры да ства- рэння беларускага войска.

У сакрэтнай дырэктыве шэфу місіі К. Езавітаву «для ведама і выканання» эмісарам БНР адзначалася: «Беларусь не павінна заставацца ў сферы французскага ўплыву і павінна перайсці ў сферу англійскага ці амерыканска- га». Далей пералічваліся акалічнасці, якія могуць выклікаць зацікаўленасць у беларускім пытанні англічан і амерыканцаў». У прыватнасці звярталася ўвага на тое, што «Беларусь — найбольш выгадны плацдарм для наступления на бальшавіцкую Маскву, калі ідэя падобнага паходу кім-небудзь яшчэ падзяляецца, таму што яна не думае мірыцца з бальшавікамі, і мяжа яе за 280 кіламетраў ад Масквы».

Як сведчаць дакументы, краіны Антанты пры ажыц- цяўленні палітыкі ў адносінах да Pacii насуперак сцвяр- джэнням Рады БНР улічвалі «беларускі фактар». Яны не маглі не цікавіцца, у прыватнасці, тым, на што здольныя антыбальшавіцкія сілы ў Беларусі, у тым ліку Рада БНР. Беларусь не магла не быць важным аб\'ектам у ваенна- палітычных камбінацыях Францыі, Англіі, ЗША. 3 пара- жэннем армій Калчака і Дзянікіна Польшча рабілася га- лоўным звяном у працягванні інтэрвенцыі і спробах знішчыць бальшавіцкую ўладу. Шлях на Смаленск і Маскву ляжаў праз Беларусь. Шырокавяшчальныя заявы краін Антанты аб правах малых народаў мала значылі на справе, калі ітттла гаворка аб іх інтарэсах, планах у дачы- ненні да Pacii, падзеле сфер уплыву.

Разам з мэтамі, накіраванымі на атрыманне дыплама- тычнага прызнання, БНР рабіла спробы стварыць сваё войска.

У гэтым яна бачыла і пшях да павышэння прэ- стыжу. Рада імкнецца пераканаць краіны Антанты, а так- сама ЗША, што ў выпадку прызнання БНР яна магла б стаць значнай ваеннай сілай. I калі БНР да гэтага часу не стварыла яшчэ армію, дык таму перашкодзілі бальшавікі, а затым немцы, «якія вялі палітыку заігрывання з бальшавікамі і, нягледзячы на хадайніцтвы, што неаднаразова ўзбуджаліся Радай Беларускай Народнай Рэспублікі, не дазволілі беларусам пачаць стварэнне сваёй арміі». Ca- праўды, спробы стварыць беларускую армію не ўдаліся ні ў 1917 r., ні ў час нямецкай акупацыі. Польскае каманда- ванне, захапіўшы ў красавіку 1919 г. Гродна, раскідала 1-ы пяхотны беларускі полк, які знаходзіўся ў стадьгі фарміравання.

Таму зразумела, чаму дзеячы БНР звярнулі ўвагу на белагвардзейскае войска свайго земляка генерала Булак- Балаховіча, якое дыслацыравалася ў 1919 г. у Эстоніі і ўдзельнічала там у баях з Чырвонай Арміяй. Вяліся пе- рагаворы з эстонскім урадам адносна прававога ста- новішча «асобага атрада Беларускай Народнай Рэспублікі пад камандаваннем генерала Булак-Балаховіча». БНР дабіваліся, каб атрад з усімі родамі зброі як асобная бая- вая адзінка агульнай колькасцю да 10 тыс. чалавек зна- ходзіўся пры 2-й эстонскай дывізіі. Да выхаду на сваю тэрыторыю атрад павінен быў падпарадкоўвацца эстон- скаму галоўнаму камандаванню. Зразумела, утрыманне атрада за кошт крэдыту, які адпускаў БНР эстонскі ўрад. Планавалася перабазіраваць «асобы атрад» на тэрыторыю Латвіі ў раёне Дзвінска, а адтуль пачаць наступленне на Полацк і Віцебск, каб апынуцца на тэрыторыі Беларусі. Аднак абставіны рэзка змяніліся. 1 лютага 1920 г. Эстонская рэспубліка і Савецкая Расія падпісалі мірны дага- вор, які забараняў Эстоніі трымаць на сваёй тэрыторыі якія-небудзь замежныя войскі, а таксама праводзіць вяр- боўку і мабілізацыю ў рады замежных армій, якія ставяць мэтай узброеную барацьбу супраць Савецкай Pacii.

Воляй-няволяй Рада БНР была вымушана звярнуцца да Польшчы. Уяўляе цікавасць пісьмо шэфа ваенна- дыпламатычнай місіі ў Латвіі і Эстоніі К.

Езавітава га- лоўнакамандуючаму польскай арміі 8 лютага 1920 r., дзе ён просіць даць кавалак фронту на левым флангу польскай арміі і ўскласці на польскае інтэнданцтва абавязкІ адпускаць для атрада Балаховіча ўсё неабходнае. Рада БНР не прад\'яўляе ніякІх умоў. Нацыянальны момант таксама не акцэнтуецца. Падкрэсліваліся заслугі Балаховіча ў барацьбе супраць Чырвонай Арміі. I далей: «Перамір\'е эстонцаў з бальшавікамі вымушае асобы атрад знаходзіцца ў спакоі ў той момант, калі не ўся наша бацькаўшчына — Беларусь ачышчана ад бальшавікоў.

Каб не застацца без баявой працы, асобы атрад звярнуўся да мяне з просьбай перавесці яго на Беларусь». Такім чынам, Рада БНР прапанавала супрацоўніцтва Пілсуд- скаму. Аднак польскае камандаванне мела свае ўласныя планы адносна выкарыстання белагвардзейскага войска, якое аказалася без спраў. I балахоўцы ўвайнші ў склад польскай арміі. Польскае камандаванне паклапацілася аб папаўненні атрада свежымі сіламі, амуніцыяй. Пазней яно высока ацаніла атрад Балаховіча, характарызуючы яго як «сур\'ёзную ваенную сілу, вельмі каштоўную ў бая- вых адносінах».

Арыентуючыся на Антанту, Рада БНР усяляк імкну- лася дабіцца «змякчэння» ў беларускім пытанні пазіцыі Францыі — галоўнага саюзніка і заступніка Польшчы. Агенты Рады БНР (місія генерала О. Карчак-Васількоў- скага) спрабавалі наладзіць кантакты з ваеннымі і дып- ламатьганымі прадстаўнікамі Францыі, каб зацікавіць іх ідэяй стварэння беларускага войска для сумеснай вайны з Савецкай Расіяй. Мяркуючы па дакументах, французскія афіцыйныя прадстаўнікі на сустрэчы ў Стакголь- ме нібыта выказвалі гатоўнасць падтрымаць БНР фінан- самі, харчаваннем, рыштункам. Для гэтага БНР павінна была здабыць тэрыторыю і дастатковую колькасць бела- рускіх салдат, узяць на сябе клопат па фарміраванню арміі. Для забеспячэння войска патрэбны былі парты на Балтыйскім моры. Таму па парадзе тых жа французаў БНР павінна была дабіцца ў Эстоніі, Латвіі і Літвы дып- ламатычнага прызнання і згоды забяспечваць «беларус- кую армію» праз тэрыторыю гэтых дзяржаў.

Рада БНР звярталася і да ЗША, спадзеючыся атры- маць ад іх зброю, абмундзіраванне, харчаванне. Рыга і Лібава называліся партамі, праз якія меркавалася ажыц- цяўляць пастаўкі для БНР.

У чэрвені 1920 г. БНР паслала сваю дэлегацыю ў Па- рыж. Згодна з атрыманымі паўнамоцтвамі, міністру Е. Ладнову даручалася «абараняць незалежнасць і суве- рэннасць Беларускай Народнай Рэспублікі на сусветнай канферэнцыі і перад дзяржавамі Антанты і весці перага- воры, уручаць і падпісваць дакументы. Міністр упаўна- важваўся заключаць эканамічныя, гандпёвыя і фінанса- выя пагадненні, у прыватнасці ад імя ўрада БНР рабіць грашовую пазыку ў Францыі.

Радзе БНР у нейкай меры ўдалося дабіцца ўзмацнен- ня сваіх пазіцый у Парыжы і Лондане, і яна нават разлічвала на дыпламатычнае прызнанне. Кіраўнікам за- ходніх дзяржаў нельга было не лічыцца з палітьганым становішчам у акупіраванай Беларусі, з аслабелымі маг- чымасцямі Польшчы працягваць вайну.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 2.:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -