<<
>>

§ 1. Дэкіарацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ

3 паражэннем у 1919 г. белагвардзейскіх армій Калча- ка і Дзянікіна роля Польшчы ў планах Антанты па pa- шэнню «рускага пытання» ўзрасла. У сістэме мірнага рэгулявання, згодна з Версальскім дагаворам, Польшчы адводзілася роля дзяржавы-буфера, якая адгароджвала Савецкую Расію ад Германіі, і ў той жа час роля тарана супраць бальшавіцкага рэжыму.

Ніводнае сур\'ёзнае pa- шэнне Польшча не магла прыняць без санкцыі, узгад- нення ці кансультацый з Парыжам, Лонданам, Вяр- хоўным саветам Антанты, аб чым асабліва красамоўна сведчыць адпаведная дыпламатычная перапіска. Польшча і Урангель, які знайшоў прытулак у Крыме, з\'явіліся тымі галоўнымі ваеннымі сіламі, што выйпші на аван- сцэну ў 1920 г. у барацьбе з Саветамі. Такім чынам, вай- на Польшчы супраць Савецкай Pacii далёка выходзіла за рамкі двухбаковых адносін. Ha справе ж яна быпа праяўленнем больш маштабнага проціборства. Менавіта з гэтых пазіцый можна правільна ацаніць удзельнікаў канфлікту, ход ваеннвіх аперацый, іх значэнне і ўплвіў на міжнародньш адносіны і вырашэнне савецка-польскага ваеннага канфлікту.

Ажыўленне ваенных дзеянняў на Заходнім фронце адбыпося вясной 1920 г. 3 сакавіка і да пачатку ліпеня наступальныя і контрнаступальныя аперацыі ў цэлым не выходзілі далёка за межы існуючай франтавой паласы, якая абмяжоўвалася Дняпром, Бярэзінай і Заходняй Дзвіной. Пачатьш ў красавіку баявыя аперацыі на

Паўднёва-Заходнім фронце, у выніку чаго польскія войскі захапілі Кіеў, Жытомір і іншыя ўкраінскія гарады, рашучым чынам уплывалі на планы ваенных дзеянняў Чырвонай Арміі ў Беларусі. Лепшым адказам на рух польскіх войск на Украіне быў бы пераход у наступленне армій Заходняга фронту і авалоданне Мінскам. Аднак сіл, што меліся ў той час у распараджэнні камандавання, было недастаткова, каб у кароткі тэрмін дабіцца карэн- нага пералому ў ходзе баявых аперацый.

Толькі 30 чэрвеня 1920 г. войскі Заходняга фронту атрымалі дырэктыву аб заняцці зыходных пазіцый для генеральнага наступлення.

Спатрэбілася некалькі дзён, каб вызначыўся пералом на фронце і праціўнік пачаў паспешнае адступленне. Удар, абрушаны на паўночным участку фронту, прывёў да разгрому галоўных сіл праціўніка. 11 ліпеня 56-я дывізія вызваліла Мінск. У гэ- ты ж дзень савецкія войскі ўвайпші ў Вілейку, Маладзечна, Бабруйск. 23 ліпеня быў узяты Пінск, 25 — Ваўкавыск, 29 — Пружаны, 1 жніўня — Брэст-Літоўск. Да сярэдзіны жніўня ўся тэрыторыя Беларусі была вызвалена.

Паражэнне ў Беларусі збянтэжыла кІруючы лагер Польшчы. Панавалі разгубленасць, панічны настрой, узмацнілася дэзерцірства, знізілася дысцыпліна ў арміі. 6 ліпеня 1920 г. Польшча звярнулася да дзяржаў Антанты за садзеяннем з мэтай заключэння міру з Савецкай Расіяй. Крытычнае становішча на фронце, няздольнасць дэмаралізаванай арміі да актыўнага супраціўлення выклі- калі моцную занепакоенасць у колах Антанты. Захісталіся ўстоі версальскай сістэмы, рушыліся планы ўмяшання ў справы Pacii. Ход падзей мог прывесці да саветызацыі ў Польшчы, а гэта ў сваю чаргу не магло б не аказаць уплыву на становішча ў Германіі і інтттых еўрапейскіх краінах.

Надзею на выратаванне Польшча бачыла ў рашучых дзеяннях Антанты. Англія ўзяла на сябе абавязацельства аказаць дыпламатычны націск на Савецкі ўрад. Так з\'яві- лася нота міністра замежных спраў Вялікабрытаніі лорда Керзана, уручаная Савецкаму ўраду 11 ліпеня 1920 г. Англія заяўляла аб сваёй пасрэдніцкай місіі з мэтай да- сягнення перамір\'я, а на справе нота з\'явілася ультыма- тумам Савецкай Pacii. У адказ савецкі бок заявіў аб сваім імкненні да спынення вайны з Польшчай, але рашуча адхіліў пасрэдніцтва Англіі ва ўрэгуляванні савецка- польскіх адносін як зацікаўленага боку, які меў антыса- вецкія мэты. Англія з\'яўлялася фактычна ваюючым бокам, што і сама неаднаразова афіцыйна прызнавала. Зва- рот аб перамір\'і павінен ісці ад самой Польшчы. Англія і іншыя дзяржавы Антанты не прымалі ніякіх мер, каб прадухіліць шырокамаштабнае наступленне польскай арміі вясной 1920 r., і не адказалі на зварот Масквы па гэтаму пытанню.

Цяпер жа робіцца спроба прыпыніць ваенныя дзеянні, каб выратаваць польскія войскі ад кан- чатковага разгрому.

22 ліпеня міністр замежных спраў Польшчы Е. Ca- пега па тэлеграфу накіраваў ноту Г. Чычэрыну, у якой прапаноўваў неадкладна ўстанавіць перамір\'е і пачаць мірныя перагаворы. Савецкі ўрад выказаў згоду на пера- гаворы з мэтай заключэння перамір\'я і падрыхтоўкі ўмоў будучага міру.

У сувязі з наступленнем савецкіх войск на Заходнім фронце неадкладна трэба было вырашаць праблему дзяржаўнага будаўніцтва на вызваленай тэрыторыі. Пы- танне аб арганізацыі ўлады разглядалася ЦК КП(б)ЛіБ яшчэ 29 мая 1920 г. А. Чарвякоў, які ў той час з\'яўляўся загадчыкам савецкага аддзела Рэўваенсавета Заходняга фронту, звярнуўся з прапановай пасля вызвалення ад акупантаў Мінска стварыць савецкі ўрад Беларусі. Іні- цыятыва Чарвякова зразумелая. Паколькі Літоўска- Беларуская Савецкая Рэспубліка ў 1919 г. спыніла сваё існаванне, то ў новых умовах трэба было яшчэ да заняц- ця Мінска вызначыць праграму дзеянняў у сферы дзяр- жаўнага будаўніцтва. Сярод кіраўнікоў Кампартыі Літвы і Беларусі не было адзіных поглядаў на гэта пытанне. He- каторыя з іх рашуча выступалі супраць узнаўлення Бела- рускай рэспублікі, таму што для гэтага, на іх думку, «няма дастатковых падстаў». Большасць жа кіруючых pa- ботнікаў кампартыі Літбел лічылі неабходным утварыць Беларускі рэўком — савецкі ўрад Беларусі. Канчаткова пытанне было вырашана ў Маскве ў ліпені 1920 г.

Улічваючы настрой партый сацыялістычнага напрам- ку, іх паварот да прызнання савецкай улады, іх заявы аб жаданні ўдзельнічаць у савецкай рабоце, ЦК Кампартыі Літвы і Беларусі палічыў мэтазгодным далучыць да ўдзелу ў паўторным абвяшчэнні ССРБ Бунд, Беларускую ка- муністычную арганізацыю, а таксама беларускіх эсэраў. «Дэкларацьш аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Ca- цыялістычнай Рэспублікі Беларусі» ад 31 ліпеня 1920 r., падпісаная прадстаўнікамі Кампартыі Літвы і Беларусі, прафесійных саюзаў, Беларускай камуністычнай аргані- зацыі і Бунда, аб\'явіла аб узнаўленні беларускай савецкай дзяржаўнасці.

Дэкларацыя была не толькі актам узнаўлення беларускай савецкай дзяржаўнасці, але ў нейкІм сэнсе дагаво- рам аб сумесных дзеяннях арганізацый, якія падпісалі дакумент.

Як адзначана, разам з іншымі арганізацыямі акт аб паўторным абвяшчэнні БССР падпісаў прадстаўнік Беларускай камуністычнай арганізацыі У. Ігнатоўскі. Гэта партьш ўзнікла ва ўмовах польекай акупацыі, ада- собіўшыся ад беларускІх эсэраў. У адрозненне ад іх ap- ганізацыя лічыпа магчымым стварэнне беларускай дзяр- жаўнасці на савецкай аснове ў саюзе з Савецкай Расіяй. Палітычная аснова дзяржаўнасці — дыктатура рабочага класа.

Да ўдзелу ў паўторным абвяшчэнні БССР меркавала- ся залучыць партыю беларускІх сацыялістаў-рэвалюцыя- нераў, якія заяўлялі аб сваім рашэнні ўступіць у III Ka- муністычны інтэрнацыянал і вялі ў сувязі з гэтым праз свайго прадстаўніка перагаворы ў Маскве. Адзін з лідэраў арганізацыі намячаўся ў склад Ваенрэўкома Беларусі. Меркавалася заняцце эсэрамі і іншых адказных дзяр- жаўных пасад. Партыя беларускіх сацыял-рэвалюцыя- нераў прызнавалася савецкай, карысталася аднолькавымі правамі з Бундам і іншымі партыямі, што прымалі ўдзел у савецкай рабоце.

I ўсё ж спробы залучыць да ўдзелу ў аб\'яўленні незалежнасці ССРБ партыі беларускіх эсэраў аказаліся без- выніковымі, паколькі яны, як значылася ў адным даку- менце, паказалі «поўнае неразуменне прынцыпаў савец- кай улады». Эсэры адмаўлялі дыктатуру пралетарыяту, замест якой прапаноўвалася ўлада «працоўнай дэмакра- тыі». У адпаведнасці з гэтым і ўрад рэспублікі павінен быць сфарміраваны на падставе «кааліцыі рабочых і ся- лянскіх партый». Адмаўлялася неабходнасць федэрацыі ССРБ і РСФСР. Дзяржаўнаму саюзу савецкіх рэспублік проціпастаўляўся тэзіс «сусветнай федэрацыі».

У прадстаўніцтве ў Рэўкоме Беларусі было адмоўлена і партыі Паалей-Цыён.

Дэкларацыя аб незалежнасці ССРБ, якая пацвердзіла палажэнні Маніфеста Часовага ўрада Беларусі ад 1 сту- дзеня 1919 r., абвяшчала рэспубліку, аднак у межах толькІ дзвюх губерняў — Мінскай і Гродзенскай.

Агаворвалася, што з РСФСР і УССР дзяржаўныя граніцы ў будучым будуць устаноўлены на падставе пагаднення ў адпаведнасці з правам нацый на самавызначэнне. Часова, да склікання з\'езда Саветаў, вышэйшая ўлада ў БССР належала Рэўкому на чале з А. Чарвяковым. Ha месцах дзейнічала сістэма валасных і павятовых рэўкомаў і толькі ў вёсках — сельскія Саветы.

Сацыяльна-палітычная база абвяшчэння рэспублікІ ў 1920 г. быпа шырэйшай, чым у 1919 г. Побач з ка- муністамі, карыстаючыся тэрміналогіяй дакумента, у аб- вяшчэнні ўдзельнічалі і «рэвалюцыйна-сацыялістычныя рабоча-сялянскІя арганізацыі Беларусі». Бунду быпі дара- ваны яго агрэхІ, звязаныя з ўдзелам у Народным сакрата- рыяце БНР у 1918 г. У гэтай сувязі цікавы яшчэ адзін момант. He класава рафініраваныя, а ўсе «сумленныя грамадзяне» заклікаліся да супрацоўніцтва. Тут ужо пра- скоквала думка аб грамадзянскІм міры, што ненадоўга стане лозунгам пасля заканчэння грамадзянскай вайны.

Ha гэты раз Беларуская Рада, а таксама арганізацыі, якІя называліся ўрадам Беларусі ва ўмовах нямецкай і польскай акупацыі, не аб\'яўляліся па-за законам, а пад- лягалі «суду рабоча-сялянскага народа». Альтэрнатыва савецкай улады і ССРБ, якую прапаноўвалі беларускІя сацыялістычныя і іншыя арганізацыі, па-ранейшаму pac- цэньвалася як злачынства перад народам. У цэлым жа новая дэкларацыя ў адрозненне ад маніфеста была больш стрыманай па сваёй рэвалюцыйнай танальнасці, хоць у ёй і заяўлялася, што адноўленая Беларуская рэспубліка будзе прытрымлівацца прынцыпаў «бязлітаснай дыктату- ры пралетарыяту».

Дэкларацыя пацвердзіла палажэнні Маніфеста 1919 г. аб эканамічным суверэнітэце. Удакладнялася, што «ўсе народньш багацці пераходзяць у рукІ дзяржаўных органаў рабоча-сялянскага народа». Гэта і быў на справе іх сапраў- дны распараджальнік.

Як суверэнная дзяржава ССРБ павінна бьша вызна- чыць сваю тэрыторыю. Асновай справядлівага вырашэн- ня гэтай праблемы выстаўляўся прынцып этнічных граніц. Ніхто не меў права вырашаць гэта пытанне за рэспубліку. Дэкларацыя зыходзіла з таго, што канчаткова яшчэ не вырашана пытанне аб граніцах паміж БССР і РСФСР, БССР і Украінай.

Дэмакратычна, пшяхам сва- боднага волевыказвання на павятовых і губернсьах з\'ездах Саветаў насельніцтва спрэчных раёнаў павінна быпо вы- казацца аб сваёй дзяржаўнай прыналежнасці. Шляхам перагавораў трэба быпо вызначыць граніцу з Польшчай і Літвой, якой у адпаведнасці з дагаворам ад 12 ліпеня 1920 г. РСФСР уступіла значную частку беларускай тэрыторыі, у тым ліку Гродна, Ліду, возера Нарач, Браслаўскш азёры.

Дэкларацыя ставіла пытанне аб дзяржаўных сувязях паміж ССРБ і РСФСР і іншымі сацыялістычнымі дзяр- жавамі. Заяўлялася, што адносіны паміж ССРБ і РСФСР павінны будавацца на аснове поўнай роўнасці.

Змест суверэнітэту адноўленай рэспублікі цесна ўвязваўся з канкрэтнай гістарычнай сітуацыяй. У ваеннай галіне Беларуская рэспубліка «на ўвесь час рэвалюцый- ньк войнаў» перадавала свае ўзброеныя сілы ў распара- джэнне адзінага камандавання ўсіх савецкіх рэспублік, якое ажыццяўлялася РСФСР. Агаворвалася таксама, што ССРБ будзе ўзгадняць з РСФСР усе яе дыпламатычныя выступленні ў імя агулвнвіх інтарэсаў савецкіх рэспублік, пабудаваных на прынцыпах дыктатуры пралетарьшту.

У Дэкларацыі закраналася пытанне аб нацыянальнай дзяржаўнасці. Быпо пастаўлена пытанне аб дзяржаўнай мове, быпо сфармулявана адпаведнае палажэнне: «Уста- наўліваецца поўнае раўнапраўе моў (беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай) у адносінах з дзяржаўнымі ўста- новамі і ў арганізацыях і ва ўстановах народнай асветы і сацыялістычнай культуры». Карэнная нацыянальнасць не атрымала якіх-небудзь пераваг. Гэта будзе замацавана пазней у Канстытуцыі 1927 г.

Вызначэнне форм дзяржаўнага саюза юрьщьгана раўнапраўных савецкіх рэспублік меркавала фармулёўку зыходных прынцыпаў супрацоўніцтва, а таксама абазна- чэнне найважнейшых сфер дзяржаўнага жыцця, у рамках якіх перш за ўсё павінна адбыцца садружнасць рэспублік. Уступленне дзяржавы ў саюз на раўнапраўнай аснове — гэта таксама выказванне дзяржаўнага суверэнітэту, рэ- алізацыі права народа на самавызначэнне. Самавызна- чэнне і інтэграцыя праз федэрацыю — цесна звязаныя працэсы, якія знайпші адлюстраванне ў Дэкларацыі ад 31 ліпеня 1920 г.

Востра адчувалася патрэбнасць устанаўлення ўзаема- адносін рэспублік у гаспадарчай сферы на аснове «эка- намічнага суверэнітэту». Меркавалася, што адной з мер у наладжванні раўнапраўнага супрацоўніцтва маглі б быць распрацоўка і ўстанаўленне адзінага гаспадарчага плана і ўзаемадапамогі рэспублік. Улічвалася, што гісторьш цесна звязала эканоміку Беларусі з усім расійскш эка- намічным комплексам. Працэс эканамічнай інтэграцыі нельга было ігнараваць у імя адарваных ад жыцця тэарэ- тычных абстракцый аб «абсалютным» суверэнітэце.

Зыходная ідэя ўсяго дакумента — гэта, з аднаго боку, рэалізацыя права беларусаў на самавызначэнне і ства- рэнне сваёй незалежнай дзяржавы, а з другога — рэар- ганізацьш дзяржаўнай структуры ў напрамку ўстанаў- лення федэрацыі савецкіх рэспублік.

Мэтавая накІраванасць Дэкларацыі ад 31 ліпеня 1920 г. вызначалася выразнымі лозунгавымі заклікамі, якІмі за- канчваўся дакумент: «Няхай жыве федэрацыя савецкіх рэспублік!», «Няхай жыве сусветная рэвалюцыя!» Тут ужо прысутнічае разуменне таго, што нацыянальная дзяр- жаўнасць цалкам пагаджальная з глабальнымі стра- тэгічнымі мэтамі камуністычнага руху і з пралетарскІм інтэрнацыяналізмам. Такая выснова прыйпша не сама па сабе. Набірала моц думка на карысць дасягнення фак- тычнага раўнапраўя народаў быпой Расійскай імперыі.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 1. Дэкіарацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -