<<
>>

§ 2. Рэўкомы

Ha вызваленай ад акупацыі Беларусі паўсюдна ства- раліся павятовыя і валасныя рэвалюцыйныя камітэты, і толькі ў вёсках выбіраліся сельскія Саветы. Усю сістэму дзяржаўных органаў у Беларускай рэспубліцы з канца ліпеня да Другога Усебеларускага з\'езда Саветаў у снежні 1920 г.

узначаліў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт БССР, які выконваў функцыі вышэйшага органа ўлады.

Ствараўся дзяржаўны апарат, а разам з гэтым фарміраваліся палітьганая сістэма, грамадства. Асаблівай увагі патрабавала да сябе вёска. Важным ідэалагічным і арганізацыйным сродкам уцягнення сялян у рэчышча новага жыцця Камуністычная партыя лічыпа беспартый- ныя канферэнцыі. Рэзалюцыі беспартыйных канферэн- цый станавіліся арыенцірам канкрэтных дзеянняў, пра- пагандавалі ідэалы новай улады, фармулявалі задачы грамадскіх пераўтварэнняў.

Рэўкомы быпі органамі дзяржаўнай улады, якія назначаліся ваенным камандаваннем. Аднак гэта не выключала ўдзелу ў іх рабоце прадстаўнікоў грамад- скасці. ЦК Кампартыі Літбел рэкамендаваў, напрык- лад, «уводзіць у валрэўкомы прадстаўнікоў ад рабочых і

Мал. 5. Тэлеграма рэўкома

сялян для кантролю за дзейнасцю валасных органаў ca- вецкай улады і для практычнага азнаямлення іх з савец- кай работай».

Ha вызваленай тэрыторыі Беларусі атрымалі сілу законы РСФСР, загады камандавання Чырвонай Арміі. Адначасова з аднаўленнем савецкай улады пачала раз- гортвацца і праватворчая дзейнасць рэвалюцыйных камітэтаў Беларусі. Яна ўвасобіла ў сабе ўсе рысы рэжы- му ваеннага камунізму.

У галіне ўрэгулявання зямельных адносін асобнае значэнне ўлады надавалі Тэзісам ЦК Камуністьганай партыі Літвы і Беларусі па аграрнаму пытанню ад 24 мая 1920 r., прынятыя напярэдадні вызвалення Беларусі ад акупацыі. Дакумент прадугледжваў неадкладную бяс- платную перадачу былых памешчыцкіх зямель, за вы- ключэннем маёнткаў з рацыянальнай гаспадаркай і вы- сокім тэхнічным абсталяваннем, у карыстанне калекты- ваў, камун, беззямельных і малазямельных сялян.

У сваёй практычнай дзейнасці рэўкомы кіраваліся тэзісамі як да- кументам, які меў сілу закону.

У прававых актах рэўкомаў знайнша адлюстраванне барацьба супраць праціўнікаў савецкай улады, дэзер- цірства, вінакурэння, разрабавання дзяржаўнай маёмасці. Ha першым часе трэба быпо рашуча спыніць праяўленне так званай дробнабуржуазнай стьваі. Паўсталі адказныя задачы па ўліку і ахове народнай уласнасці. Ba ўласнасць дзяржавы пераходзілі фабрыкі, заводы, майстэрні, па- мешчыцкія маёнткі, лясы, склады з прадуктамі харчаван- ня і прамысловымі таварамі і іншая маёмасць.

Значнае месца займаюць юрыдычныя акты рэўкомаў, што тычацца гаспадарчых пытанняў, нарыхтоўкі пра- дуктаў харчавання, дапамогі Чырвонай Арміі. Нарых- тоўка і размеркаванне харчавання, правядзенне працоў- най і гужавой павіннасці насельніцтва для патрэб Чырвонай Арміі і прамысловасці, нацыяналізацыя прадпрыемстваў, наладжванне прамысловай вытворчасці, дзе гэта быпо магчыма, уборка ўраджаю ў маёнтках і засяванне азі мых палёў, нарыхтоўка паліва і многае іншае — усё гэта атрымала канкрэтнае нарматыўнае замацаванне.

Загады рэўкомаў адлюстроўваюць іх арганізацый- ныя меры па барацьбе з эпідэміямі, непісьменнасцю, сведчаць аб адкрыцці школ, культурна-асветніцкіх устаноў і г. д.

Улады разумелі, што іх аўтарытэт у рэшце рэшт вы- значаецца разуменнем і падтрымкай мерапрыемстваў ca- вецкай улады з боку мас. Ваенныя і паўваенныя формы работы, згортванне калегіяльнасці не выключалі метаду пераканання. Заснаванае на прымусе адміністраванне выклікала небяспеку адрыву дзяржаўнага апарату ад мас. Кожны факт беззаконня і самавольства дыскрэдытаваў савецкую ўладу. У лістападзе 1920 г. пры Ваенна- рэвалюцыйным камітэце БССР быпа ўтворана спецыяль- ная міжведамасная камісія з прадстаўнікоў Камісарыята юстыцыі, Рабоча-сялянскай інспекцыі і Надзвычайнай камісіі для абследавання работы і расследавання зло- ўжыванняў у савецкіх установах.

Наладжванне кантролю і ўліку ў галіне прамысло- васці з\'яўлялася адной з важнейшых умоў хуткай ap- ганізацыі вытворчасці.

Ужо праз некалькі дзён пасля вы- звалення Мінска пры Губрэўкоме пачаў функцы- яніраваць Савет народнай гаспадаркі. У загадзе ад 17 лі- пеня, адрасаваным павятовым рэўкомам, Губсаўнаргас прадпісваў неадкладна пачаць арганізацыю павятовых аддзелаў народнай гаспадаркі, зарэгістраваць усе фаб- рыкі, заводы, заводскія склады і прыняць тэрміновыя меры да аховы маёмасці прадпрыемстваў.

Ba ўласнасць дзяржавы пераходзілі тысячы былых памешчыцкІх маёнткаў разам з пабудовамі, сельскагаспа- дарчымі машынамі, унутранай абстаноўкай дамоў, ураджа- ем садоў і палёў. Патрэбна была выключная апера- тыўнасць, каб не дапусціць раскрадання народных ба- гаццяў. У асобе памешчыка беларускІ селянін бачыў свайго векавога ворага. За час акупацыі адносіны паміж памешчыкамі і сялянамі яшчэ больш абвастрыліся. У сваіх загадах рэвалюцыйныя камітэты заклікалі сялян не дапускаць раскрадання або псавання маёмасці былых памешчыцкІх маёнткаў, якія аб\'яўляліся народным на- быткам. Самавольныя захопы пасеваў, лугоў, псаванне маёнткавай маёмасці кваліфікаваліся ў загадах як цяжкае злачынства.

Бадай, ні адна галіна палітычнай і арганізацыйна- гаспадарчай дзейнасці рэвалюцыйных камітэтаў не пат- рабавала да сябе такой вялікай увагі, як харчовае пытан- не. Харчразвёрстка закранала надзённыя інтарэсы сялян- ства. Рэўкомы сканцэнтравалі ў сваіх руках нарыхтоўку харчавання, сыравіны і забаранілі прыватны гандаль прадметамі першай неабходнасці. Сурова праследавалася самагонаварэнне.

Камандаванне Заходнім фронтам забараніла правя- дзенне самавольных рэквізіцый і канфіскацый воінскімі часцямі. Арміі давалася права рабіць рэквізіцыі толькі праз свае харчовьш органы (харчкомы) у саракакіламетро- вай франтавой паласе. Для нарьктоўкі прадуктаў харчавання па-за гэтай паласой патрабаваўся спецьшльны дазвол.

21 верасня 1920 г. Рэвалюцыйны ваенны савет РСФСР выдаў загад аб парадку задавальнення грамадзян, якія панеслі страты ад рэквізіцый часцямі Чырвонай Арміі. Па розных прычынах воінскш часці рэквізавалі ў сялян коней, павозьа, вупраж, жывёлу, фураж, харчы, а таксама прадметы першай неабходнасці.

Згодна з загадам, пры павятоввіх рэўкомах засноўваліся камісіі, якія займаліся разборам заяў грамадзян, што пацярпелі ад рэквізіцый. Для пакрыцця расходаў на задавальненне прэтэнзій грамадзян PBCP ввшучвіў асобы крэдыт.

Задачы ўмацавання баяздольнасці Чырвонай Арміі і стварэння трывалага парадку ў тыпе патрабавалі ад рэўкомаў сістэматычнай настойлівай барацьбы з дэ- зерцірствам. Для гэтага быпі створаны спецыяльныя камісіі пры павятовых ваенных камісарьштах і ваенным камісарыяце рэспублікі. Наладжваліся і «тыдні добраах- вотнай яўкІ дэзерціраў». Супрацоўнікамі камісій па ба- рацьбе з дэзерцірствам і палітработнікамі воінскіх часцей быпо праведзена каля 4 тыс. мітынгаў і гутарак, pac- паўсюджаны сотні тысяч экземпляраў літаратуры.

Разам з перакананнем прымяняўся і прымус — ад- данне пад суд, канфіскацыя маёмасці, штрафы і інтттыя меры. 3 360 тыс. дэзерціраў, якія добраахвотна з\'явіліся і затрыманых у 1920 г. у Віцебскай губерні, бьшо аддадзена пад суд 5 324 чалавекі і 91 укрывальнік, праведзена 2 807 канфіскацый у сем\'яў дэзерціраў і 741 канфіскацыя ва ўкрывальнікаў.

Сем\'ям чырвонаармейцаў аказвалася дапамога ва ўборцы ўраджаяў, у апрацоўцы палёў і інш. Дзяржава аддавала ім канфіскаваную ў дэзерціраў маёмасць — коней, жывёлу і г. д.

Пасля спынення ваенных дзеянняў на Заходнім фронце ў Беларусі ствараліся ўмовы для замены сістэмы рэўкомаў выбарнымі органамі ўлады — Саветамі.

Фарміраванне мясцовага апарату ўлады і кіравання на аснове выбараў сустрэла цяжкасці, акрамя інтттых прычын, таксама з-за нізкага ўзроўню пісьменнасці і палітычных паглядаў насельніцтва. Таму быпо складана падабраць патрэбныя кадры, здольныя ажыццяўляць на належным узроўні ьараўніцкую работу. Кіраўніцтва рэспублікі непакоіла і тое, што ў многіх валасцях «з-за адсутнасці партыйных таварышаў на месцах» у Саветы прайпші выключна беспартыйныя (для параўнання — у Мінскім гарсавеце камуністы складалі 88%). Вьшвілася і яшчэ адна акалічнасць — рэзка негатыўныя адносіны да членаў валаснвіх рэўкомаў (у большасці выпадкаў гэта пасланцы арміі) «у выніку няўмелых і часта злачынных адносін да насельніцтва».

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 2. Рэўкомы:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -