<<
>>

§ 3. Прэлімінарны (папярэдні) Рыжскі дагавор

Бітва на Вісле ў сярэдзіне жніўня 1920 г. закончыпася не на карысць Чырвонай Арміі. Задача авалодаць Варшавай аказалася нявыкананай. Ініцыятыва перайпша да польскага камандавання.

16 жніўня праціўнік прарваў фронт на ўчастку мазырскай групы войск. Як адзна- чалася ў дырэктыве Галоўнакамандавання Заходняга фронту ад 23 жніўня 1920 r., «вымушаны адыход войск месцамі прыняў крайне шкодны характар адступлення без спроб даць адпор нават перадавым часцям пра- ціўніка».

Галоўнай прычынай няўдач быпа недаацэнка магчы- масцей праціўніка, які змог папоўніць армію новымі сіламі і атрымліваў няспынным патокам узбраенне, амуніцыю, харчаванне ад краін Антанты. Адбіліся і пралікі ў арганізацыі ўзаемадзеяння Заходняга і Паў- днёва-Заходняга франтоў, выкарыстання Першай Кон- най арміі.

21 жніўня савецкія войскі пакінулі Брэст. Вайна зноў прыйпша на Беларусь. Фронт набліжаўся да Мінска — сталіцы рэспублікі. У Рызе вяліся савецка-польскія дып- ламатычныя перагаворы аб спыненні ваенных дзеянняў і ўмовах устанаўлення мірных адносін паміж ваюючымі бакамі.

У той час як у Рызе інша вострая дыскусія аб лініі будучай дзяржаўнай граніцы паміж Польшчай і савецкімі рэспублікамі, у раёне Мінска разгарнуліся жорсткія баі. Нарэшце 12 кастрычніка быў падпісаны прэлімінарны мірны дагавор, але спыненне ваенных дзеянняў праду- гледжвалася толькі к 24 гадзінам 18 кастрычніка.

Ваенныя няўдачы, аднак, не азначалі пройгрышу вайны. Польскія кІраўнікІ ўсё больш разумелі, што далейшая вайна бяссэнсавая. Эканамічнае і фінансавае становішча краіны было катастрафічным. Узмацнялася разруха. КІруючьш класы палохала палітычная неста- більнасць у дзяржаве, абвастрэнне сацыяльных супя- рэчнасцей. Народ чакаў міру. Цяжар вайны рабіўся ўсё больш непасільным для яго. У сакрэтнай інструкцыі дыпламатычным прадстаўніцтвам за мяжой ад 10 верасня 1920 г. Міністэрства замежных спраў Польшчы, выказ- ваючы, вядома, думку ўрада, прызнавала: «Нашы войскі, яшчэ здольныя на кароткачасовыя намаганні, ужо не ўяўляюць сабой арміі, з якой можна праводзіць скла- даныя ваенныя аперацыі...

Далейшае вядзенне вайны пазбаўлена сэнсу, калі ёсць магчымасць рэалізаваць мінімальныя мірныя ўмовы, якія выказваюцца польскім народам». 3 гэтым абагульненнем супадаюць і назіранні пасла ЗША ў Варшаве X. Гібсана, які ў сваім данясенні ў Вашынгтон 18 верасня 1920 г. пісаў: «... Усе слаі rpa- мадства зусім змучаны вайной. Яны прагнуць любога міру, якога можна дасягнуць ншяхам перагавораў з чыр- вонымі».

Драматычнае развіццё падзей у Беларусі ў другой палове 1920 г. знаходзіла праламленне ў тактыцы беларускіх партый і арганізацый, якія не прызналі ўладу Саветаў. Прыстасоўваючыся да зменлівых умоў, уліч- ваючы ваенна-палітычную сітуацыю, цяжкасці польсіх войск на фронце, стан тыпу, дзе разгортваўся масавы партызанскі pyx, яны спадзяваліся на ўступкі Польшчы ў справе ажыццяўлення іх «галоўнага нацыянальнага ідэалу» — стварэння беларускай дзяржавы.

У ліпені 1920 r., калі польскія войскі паспешна адступалі пад націскам Чырвонай Арміі, Рада БНР прапанавала польскаму ўраду перадаць ёй уладу на тэрыторыі Беларусі. Але ўлада павінна абапірацца на рэальную сілу. Гэтаму павінна дапамагчы Антанта. Меркавалася, што да склікання краявога ўстаноўчага сходу Беларусь будзе знаходзіцца пад пратэктаратам JIiri нацый. У той жа час беларускія эсэры, якія дзейнічалі праз Раду БНР у Коўне і яе кабінет міністраў, таксама прымалі меры, каб заручыцца падтрымкай Антанты і з яе дапамогай вырашыць беларускае пытанне.

У прэлімінарным дагаворы польскі бок, які прызнаў Украінскую і Беларускую савецкія рэспублікі, узяў на сябе абавязацельства не ствараць і не падтрымліваць узброеныя фарміраванні, што дзейнічалі супраць другога дагаворнага боку. Але ў лістападзе 1920 г. з польскага боку на тэрыторыю ССРБ уварвалася войска генерала Булак-Балаховіча. Адначасова была зроблена спроба перашкодзіць аднаўленню савецкай улады ў СлуцкІм павеце.

ТакІм чынам, і на новым этапе ваеннага проціборства ў Беларусі бальшавікІ аказаліся пераможцамі, але ўсё ж факты сведчылі аб тым, пгго беларускае сялянства далёка небезагаворачна падтрымлівала новую ўладу, што расло расчараванне савецкІм рэжымам.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 3. Прэлімінарны (папярэдні) Рыжскі дагавор:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -