<<
>>

§ 2. Роспуск урада БНР

Пакуль ішла грамадзянская вайна, а Беларусь была арэнай ваенных дзеянняў, беларускія эмігранцкія арганізацыі дапускалі магчымасць спрыяльнага для сябе павароту падзей. Але становішча пачало стабілізавацца, сялянскія выступленні ў ССРБ былі падаўлены, настала прымірэнне.

Супрацоўнічаючы з РСФСР, Беларуская Савецкая Рэспубліка прымала меры да ліквідацыі вынікаў вайны. Новая эканамічная палітыка, якая развязала ініцыятыву сельскага працаўніка, давала адчувальныя вынікі. Рабі- ліся першыя крокі ў нацыянальна-культурным будаў- ніцтве.

Ba ўмовах новай эканамічнай палітыкі і звязанай з ёю істотнай лібералізацыяй палітычнага рэжыму выяўляліся стваральныя магчымасці новага ладу. Умацоўвалася палі- тычнае і эканамічнае становішча ССРБ, палепшыўся дабрабыт народа. Інтэлігенцыя ССРБ, якая ўцягвалася ў рэчышча грамадскай кансалідацыі, адцавала свае веды і прафесійны вопыт народу.

У Мінску ўважліва сачылі за працэсамі, якія адбы- валіся ў асяроддзі беларускай эміграцыі. Мяркуючы па тэзісах ЦК КП(б)Б «Беларускі рух за кардонам» (16 каст- рычніка 1921 r.), тут былі добра інфармаваны аб бела- pycidx эмігранцкіх арганізацыях, іх найважнейшых цэнт- pax, якія асталяваліся ў Літве, Латвіі, Польшчы, Чэха- славакіі. Як адзначалася ў «Тэзісах», ставілася мэта ператварэння беларускага нацыянальнага руху (асабліва ў адарванай Заходняй Беларусі) «у рух пад лозунгам аб\'яд- нання беларускага народа, стварэння адзінай Беларусі і ўстанаўлення ў ёй рабоча-сялянскай Савецкай улады».

Асаблівае значэнне надавалася «размежаванню і драб- ненню» ў асяроддзі беларускай эміграцыі. Разам з тым ставілася задача «ўсё больш ці менш здаровае ў эміграцыі прыцягнуць на свой бок і выкарыстаць на тэрыторыі БССР».

Палітычная нарада членаў урада і Рады БНР у кастрычніку 1925 г. у Берліне (на нарадзе прысутнічалі Д. Жылуновіч і Ульянаў) прыняла рашэнне аб прызнанні Савецкай Беларусі ў якасці базы беларускага адраджэння.

Савет Міністраў БНР пастанавіў спыніць сваё існаванне, прызнаў «Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяр- жаўнага адраджэння Беларусі». Дакумент падпісалі А. Цвікевіч, Л. Заяц, М. Пракулевіч.

Свае мандаты адмовіліся здаць толькі некалькі чалавек, сярод іх старшыня Рады БНР П. Крачэўскі, які прыняў гэту пасаду ў 1919 г. ад В. Ластоўскага. БНР з гэтага часу прадстаўляла адна асоба, Прэзідэнт БНР, якІ жыў у Празе, як пісаў А. Станкевіч, «памёр у беднасці і адзіноцтве, будучы пакінуты амаль усімі беларускші дзеячамі — былымі яго супрацоўнікамі». Партфель прэзі- дэнта ад яго ў 1928 г. дастаўся Захарку, які стаў пера- емнікам, паводле выразу А. Станкевіча, «рэшткаў беларускай суверэннай улады».

Многія з актыўных прыхІльнікаў БНР, якія ўваходзілі ў састаў Рады БНР і яе ўрада, узначальвалі апазі- цыйныя палітычныя арганізацыі і атрымалі магчымасць вярнуцца з эміграцыі. Ленін прызнаваў (снежань 1919 r.), што пераход ад капіталізму да камунізму немагчымы без выкарыстання буржуазных спецыялістаў, што гэта палі- тыка, выражаная ў ваеннай справе, павінна стаць паліты- кай унутранага будаўніцтва. Старая інтэлігенцыя шырока прыцягвалася для работы ў навуковых установах, у прыватнасці ў заснаваным у 1922 г. на базе так званай Тэрміналагічнай камісіі Інстытуце беларускай культуры. Відаць, гэтая акалічнасць паслужыпа «падставай» аўтару адной з кніг, што выйпша ў гады сталінскага тэрору, каб закляйміць Навукова-тэрміналагічную камісію як «сапраўднае контррэвалюцыйнае аб\'яднанне беларускіх нацьшналістаў». Такім жа гняздом шпіёнаў і шкоднікаў яму здаваўся і папярэднік AH БССР — Інстытут беларускай культуры.

Першымі правадзейнымі членамі Інстытута беларускай культуры былі I. Лёсік, Е. Ф. Карскі, С. М. Нек- рашэвіч. У спісе правадзейных членаў, членаў-карэспан- дэнтаў і членаў — супрацоўнікаў інстытута за 1925 г. ёсць прозвішчы А. Соліча, М. Доўнар-Запольскага, П. Трам- повіча, I. Серады, А. Канчэра. Цвікевічу быпа даверана пасада вучонага сакратара інстытута. Ён жа ўзначальваў камісію гісторыі асветы Беларусі.

У канцы 1928 г. I. Лёсік, В. Ластоўскі, С. Некрашэвіч сталі правадзейнымі членамі Акадэміі навук Беларусі. В. Ластоўскі некаторы час з\'яў- ляўся віцэ-прэзідэнтам AH БССР.

Нацыянальная ідэя, якую горача прапаведвала бела- руская інтэлігенцыя, — адраджэнне нацыянальнай культуры, стварэнне незалежнай дзяржавы — па розных прачынах не здолела заручыцца падтрымкай магутных грамадскіх сіл. Апеляцыя да слаба развітой нацыянальнай самасвядомасці беларусаў не мела сур\'ёзнага поспеху.

Палітычны pyx, які ставіў на мэце стварэнне беларускай дзяржаўнасці па заходнім узоры, не быў унутрана адзіным ні арганізацыйна, ні ідэйна. Аб гэтым сведчыць хаця б той факт, што ў 1918 r., пасля адыходу з Беларусі нямецкіх акупацыйных войск, права Рады БНР на дзяржаўнае прадстаўніцтва Беларусі адхіліў праэсэраўскі «Дэмакратьганы краявы цэнтр». У 1919 г. узніклі дзве рады, якія аднолькава прэтэндавалі на ролю вышэйшага органа ўлады ў Беларусі — Рада БНР і Найвышэйшая Рада.

Беларускія сацыялістычныя партыі, якія марыпі аб нацыянальнай дэмакратычнай дзяржаўнасці, выношвалі нават ідэю сусветнай садружнасці народаў на федэра- тыўнай аснове, але на практыцы прыстасоўваліся да ўмоў, адыходзілі ад сваіх установак. Беларускі селянін,які супраціўляўся нямецкай, а затым польскай акупацыі, з надзеяй спадзяваўся на сілы, што дапамогуць яго вызва- ленню. Арганізацыі, якія выступалі пад сцягам белару- скага адраджэння, шукалі супрацоўніцтва з Германіяй і Польшчай, хацелі таго ці не, бралі на сябе долю адказ- насці за палітыку акупантаў на беларускай зямлі з усімі вынікамі.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 2. Роспуск урада БНР:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -