<<
>>

§ 1. Прававыя формы ўзаемаадносін ССРБ і РСФСР да ўтварэння CCCP

Шматнацыянальную звышдзяржаву — Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, якая распалася, цяпер пры- нята называць «імперыяй». Паняцце «імперьш» змясціла ў сабе шматвяковы вопыт гісторыі чалавечай цывілізацыі.

Імперыі ствараліся, распадаліся, пакідаючы ў цэлым ня- добрую памяць аб таталітарных дзяржавах, якія заня- вольвалі і прыгняталі пакораныя народы. Як жа ствара- лася «савецкая імперьш»? У любым выпадку, імперыя гэта ці не, важна ўсвядоміць, якім было юрыдьганае ста- новішча Беларусі ў саставе шматнацыянальнай Савецкай дзяржавы.

У праграмных дакументах савецкая ўлада вызначьша стратэгічныя мэты сваёй нацыянальнай палітыкі: заха- ванне тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, аб\'яднанне нацый і народнасцей, якія жывуць у ёй, каб «будаваць магутны, светлы будынак сацыялістычнага грамадства» (У. I. Ленін).

У Дэкларацыі правоў народаў Pacii 2(15) лістапада 1917 г. (гл. главу 1) было пацверджана неад\'емнае права нацый на свабоднае самавызначэнне, дэклараваны роўнасць і суверэннасць народаў краіны, свабоднае раз- віццё нацыянальных меншасцей і этнаграфічных груп. Істотна было ўдакладнена само паняцце «самавызначэнне». У сваіх дарэвалюцыйных работах пад самавызначэннем Ленін разумеў (і на гэтым рашуча настойваў) менавіта адцзяленне, стварэнне самастойнай дзяржавы. У Дэкларацыі ж гаварылася аб самавызначэнні «аж да адцзялення».

Значыць, прапаноўваліся розныя ўзроўні самавызна- чэння, а разам з гэтым розныя формы нацыянальнай дзяржаўнасці. У Дэкларацыі правоў народаў Pacii нават не ўпаміналася аб федэрацыі. Гаварьшася аб мэтах дасяг- ненняў сумленнага, трывалага саюза народаў Pacii.

Але як, якімі сродкамі і метадамі магчыма ажыц- цявіць гэту задачу, у якія прававыя формы павінен увасобіцца саюз народаў бьшой Расійскай імперыі? Бальшавікі, якія негатыўна адносіліся да федэратыўнай будовы Pacii, пасля Лютаўскай рэвалюцыі пад уплывам нацыянальна-вызваленчага pyxy, што разгортваўся, сталі яе прыхільнікамі.

Ужо на Першым з\'ездзе Саветаў у чэрвені 1917 г. Ленін заявіў: «Няхай Расія будзе саюзам свабодных рэспублік». Пасля ўзяцця ўлады, калі навісла пагроза распаду Pacii, федэрацыя стала неабходнасцю.

Трэці Усерасійскі з\'ёзд Саветаў у студзені 1918 г. заявіў аб увядзенні ў Pacii федэратыўнага ладу. Рэза- люцыі з\'езда аб асноўных палажэннях Канстытуцыі дзяржавы аб\'яўлялі: «Расійская Сацыялістычная Савец- кая Рэспубліка ўтвараецца на аснове добраахвотнага саюза народаў Pacii як федэрацыя савецкіх рэспублік гэтых народаў». Вызначаліся контуры саюзнай структуры. Вышэйшым органам улады федэрацыі з\'яўляецца Усерасійскі з\'езд Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэ- путатаў, які выбірае Усерасійскі Цэнтральны выканаўчы Камітэт — орган улады паміж з\'ездамі. Урад, Савет Народных Камісараў утвараецца з\'ездам Саветаў або УЦВК.

Трэці Усерасійскі з\'езд Саветаў Ленін называў гістарычным з\'ездам, які адкрыў «новую эпоху сусветнай гісторыі». Прагназіруючы ход падзей, ён заявіў таксама, што «недалёкі той час, калі працоўныя ўсіх краін сальюцца ў адну ўсёчалавечую дзяржаву, каб узаемнымі намаганнямі будаваць новы сацыялістычны будынак». Гэта утапічная ідэя, што падтрымлівала рэвалюцыйны энтузіязм, на шэраг гадоў стала арыенцірам да дзеяння.

Грамадзянская вайна надзвьгаай ускладніла ход нацыя- нальна-дзяржаўнай перабудовы. Намеціліся два напрамкі ў рэалізацыі права нацый на самавызначэнне: а) абвя- шчэнне юрыдьгана незалежных рэспублік; б) утварэнне аўтаномій розных узроўняў.

Склад савецкіх рэспублік, аб\'яўленых незалежнымі, суверэннымі, мяняўся. У асобныя перыяды (сакавік— лістапад 1918 r., жнівень—снежань 1919 г.) заставалася толькі РСФСР. 12(25) снежня 1917 г. абвяшчаецца Укра- інская Савецкая Рэспубліка, аднак у лютым—сакавіку

1918 г. яе тэрыторыю захапіла Германія. У канцы 1918 г. у сувязі з крахам нямецкай акупацыі Украінская Савецкая Рэспубліка аднаўляецца, утвараюцца Эстлянд- ская (7 снежня 1918 r.), Літоўская (16 снежня 1918 r.), Латвійская (17 снежня 1918 r.).

1 студзеня 1919 г. абвя- шчаецца Беларуская Савецкая Рэспубліка. Але ў лютым

1919 г. Літоўская і Беларуская рэспублікі, паводде казання цэнтра, бьші зліты ў адзіную рэспубліку. У ліпені 1919 г. гэта дзяржаўнасць спыніла сваё існаванне. Пад уладу Дзянікіна часова трапляе Украіна. У Літве, Эстоніі і Латвіі не без актыўнай дапамогі знешніх сіл зацвяр- джаюцца буржуазна-дэмакратычныя рэжымы. Савецкая Расія, як гэта бьшо ў 1917 г. з Фінляндыяй, прызнае незалежнасць, суверэннасць Прыбалтыйскіх рэспублік.

Каб усвядоміць характар федэратыўных адносін, неабходна бачыць канкрэтныя юрыдычныя формы, у якія вьшіваліся адносіны паміж рэспублікамі пасля дэкларавання незалежнасці. Савецкія рэспублікі, якія вьщзеліліся з РСФСР, што зразумела, прызнавалі яе вядучую ролю як аб\'яднальнага цэнтра. Яны працягвалі заставацца звязанымі з Расіяй, з расійскай дзяржаў- насцю, адзіным кіраўніцтвам з боку РКП(б).

Нанава ўтворанымі рэспублікамі пераймаўся вопыт заканадаўства РСФСР, якое адлюстроўвала і замацоўвала ншях і метады грамадскай перабудовы на камуністычных пачатках. Адзіная прававая палітыка разглядалася як умо- вы ўзгодненых дзеянняў рэспублікі.

Напачатку, што натуральна, адносіны паміж РСФСР і вьщзеленымі незалежнымі рэспублікамі не вызначаліся пэўнасцю. Адбываўся пошук юрыдьганых форм адносін.

Пастановай УЦВК ад 1 чэрвеня 1919 г. РСФСР узаконіла новы парадак адносін яе з узнікшымі савецкімі рэспублікамі. Па логіцы рэчаў тут патрэбны быў дагавор, а не акт адной рэспублікі, але на гэта не звярнулі ўвагі. Занадна складаным бьшо становішча ў краіне. Пастанова

прадугледжвала аб\'яднанне ваеннай арганізацыі і ваеннага камандавання, чыгуначнага ўпраўлення, саўнаргасаў, фінансаў, камісарыятаў працы з тым, каб кіраўніцтва ўказанымі галінамі народнага жыцця было скан- цэнтравана ў адзіных калегіях. Цэнтральныя органы РСФСР пры ўдзеле рэспублікі бралі на сябе функцыі

Мал. 6. Старшыня ЦВК і CHK БССР A.

Р. Чарвякоў

кіравання названымі сферамі дзяржаўнага жыцця.

Зыходзячы з пастановы УЦВК, урад Літбел вызначаў парадак прымянення нарма- тыўных актаў РСФСР. Было вырашана, што «дэкрэты РСФСР па аб\'яднаных ведам- ствах павінны неадкладна ўно- сіцца адпаведнымі Наркаматамі ў Саўнарком для пацвярджэння і апублікавання як абавязковых для ССРЛіБ» Такім чынам, як і раней, дэкрэты ўводзіліся не аўтаматычна, а павінны былі ўсякі раз пацвярджацца. Па свайму меркаванню ўрад мог уносіць (і на практыцы ўносіў) змяненні ў тэкст дэкрэтаў адпаведна са становішчам і спецыфікай умоў.

Ha заключным этапе грамадзянскай вайны ў існуючае юрьщычнае афармленне дзяржаўнага саюза рэспублікі ўносяцца істотныя змяненні. Новы этап развіцця федэ- рацыі паклалі дагавор аб ваенным і фінансава-экана- мічным саюзе і пагадненне аб правядзенні адзінай экана- мічнай палітыкі, заключаныя 30 верасня 1920 г. РСФСР і Азербайджанскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай.

28 снежня 1920 г. быў падпісаны Саюзны рабоча- сялянскі дагавор паміж РСФСР і УССР, 16 студзеня 1921 г. — паміж РСФСР і Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай Беларусі.

Прызнаючы незалежнасць і суверэннасць кожнага з бакоў, як гаварылася ў беларуска-расійскш дагаворы, рэспублікі ўступалі ў ваенны і гаспадарчы саюз. Дагавор,

складзены на рускай і беларускай мовах, падлягаў раты- фікацыі. Як і па дагавору РСФСР з Украінскай рэспуб- лікай, ССРБ таксама атрымала права паслаць сваіх прадстаўнікоў у вышэйшыя органы ўлады Расійскай Федэрацыі. Як і раней, аб\'яднанымі былі прызнаны камісарыяты ваенных і марскіх спраў, замежнага гандлю, фінансаў, працы, ншяхоў зносін, пошт і тэлеграфа, а таксама вышэйшыя саветы народнай гаспадаркі. Аб\'яднаныя камісарыяты ўваходзілі ў састаў Саўнар- кома РСФСР і мелі сваіх упаўнаважаных ва ўрадзе ССРБ[10].

У саюзных дагаворах асабліва падкрэслівалася суве- рэннасць нацыянальных рэспублік. Форма і змест саюз- ных дагавораў сведчылі аб тым, што асновай развіцця федэратыўных адносін павінна быць ідэя роўнасці, якая ўсё больш рэалізавалася ў жыцці, і што ў адпаведнасці з гэтым асноўным прынцыпам па меры выспявання ўмоў павінна будавацца ўся федэратыўная сістэма.

Хоць нацыянальныя рэспублікі аб\'яўляліся суве- рэннымі, незалежнымі, фактычна яны не мелі такога статуса. Сакратар ЦБ КП(б)Б В. Г. Кнорын, подпіс якога стаіць пад Дэкларацыяй аб незалежнасці ССРБ ад 31 лі- пеня 1920 r., у артыкуле «Мір і Беларусь» (кастрычнік 1920 г.) сцвярджаў: «Беларусь вызначылася як Савецкая Рэспубліка, уваходзячая ў Расійскую Федэрацыю, і такой яна будзе». Праз некалькі дзён, 14 кастрычніка 1920 r., тое ж самае заявіла Цэнтральнае Бюро КП(б)Б у звароце да насельніцтва ў сувязі з падпісаннем перамір\'я з Поль- шчай. III з\'езд КП(б)Беларусі, які адбыўся ў лістападзе 1920 r., назваў ССРБ «састаўной часткай РСФСР». З\'езд зыходзіў з таго, што ўсе органы БССР «у галіне агульных мерапрыемстваў павінны быць падпарадкаваны адпаведным камісарыятам РСФСР, аднак яны павінны мець пэўную свабоду ў галіне вырашэння пытанняў мясцовага жыцця». Рашэнні партыйнага з\'езда прадвызначалі фармулёўку адпаведных канстытуцыйных нормаў, прынятых II Усе- беларускш з\'ездам Саветаў. Гэту партыйную ўстаноўку нельга не расцэньваць як адыход ад духу і літары Дэклара- цыі аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ ад 31 ліпеня 1920 г.

У «Дапаўненнях да Канстытуцыі Сацыялістычнай Ca- вецкай РэспублікІ Беларусі» (прыняты II УсебеларускІм з\'ездам Саветаў у снежні 1920 г.) гаварьшася, што ЦВК Беларусі «назірае за ажыццяўленнем Савецкай Канстытуцыі, пастаноў УсерасійскІх з\'ездаў Саветаў, з\'ездаў Ca- ветаў Беларусі і пастаноў цэнтральнай улады».

У асяроддзі партыйна-дзяржаўнага кІраўніцтва Беларусі дамініравала думка, што заявы аб суверэннасці ССРБ маюць толькі «фасаднае» знешнепалітычнае пры- значэнне. Ba ўзаемаадносінах з РСФСР Беларуская рэспубліка і юрыдычна і практычна толькі аўтаномія. Такія дваістьш адносіны маглі парадзіць падазронасць, недавер да тых, хто прытрымліваўся прынцыпу раўна- праўя савецкіх нацыянальных рэспублік. Няпэўнасць, супярэчлівасць, дваістасць юрьщычнага статуса сама па сабе — з\'ява ненармальная, часовая. Адсюль імкненне правесці саюзныя адносіны да адзінага парадку.

Такім чынам, ССРБ у той жа час фактычна будавала свае адносіны з РСФСР на аўтаномных пачатках.

У абстаноўцы грамадзянскай вайны, калі адны ca- вецкія рэспублікі знікалі, у другіх перамагалі антыбаль- шавіцкія сілы, трэція адраджапіся, не быпо і ўмоў для таго, каб маглі вызначыцца больш-менш устойлівыя формы саюзных адносін.

Pyx ад унітарызму да федэралізму ў гэтых умовах пара- джаў часовьш прававыя формы ўзаемаадносін рэспублік. Кіраванне рашаючымі сферамі дзяржаўнага жыцця юры- дьгана (спачатку дэкрэтам УЦВК ад 1 чэрвеня 1919 r., а за- тым двухбаковымі дагаворамі) было замацавана за РСФСР.

Што датычыцца сферы партыйнага кіраўніцтва, то падобнай праблемы не існавала. РКП(б) будавалася на аснове строгага супадпарадкавання ўсіх яе звёнаў. Цэнтралізаванае партыйнае кіраўніцтва і партыйная дысцыпліна быпі найважнейшым рычагом узгаднення дзеянняў савецкіх рэспублік.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 1. Прававыя формы ўзаемаадносін ССРБ і РСФСР да ўтварэння CCCP:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -