§ 2. Барацьба дзвюх пльшяў: аўганамізацыя iiaiu>iaiia u>iii>i\\ рэспублік ці раўнапраўе?
Супярэчліваць існуючых федэратыўных форм бьша відавочнай: нацыянальныя савецкія рэспублікі (УССР, БССР і інш.) па свайму дэкларыруемаму статусу — незалежныя, суверэнныя дзяржавы, аднак функцыі цэнтра- лізаванага кіраўніцтва важнейшымі сферамі дзяржаўнага жыцця ажыццяўляліся праз народныя камісарыяты і Вышэйшы савет народнай гаспадаркі РСФСР.
Прававой асновай кіраўніцкай дзейнасці было адпаведнае зака- надаўства РСФСР, якое мела сілу ва ўсіх рэспубліках. Ha зыходзе грамадзянскай вайны сама логіка дзяржаў- нага будаўніцтва падводзіла да неабходнасці больш дакладнай урэгуляванасці саюзных адносін, да пераходу да новага этапу дзяржаўнага будаўніцтва — аб\'яднання рэспублік у адзіную дзяржаву з агульнымі канстыту- цыйнымі для ўсіх рэспублік органамі ўлады кіравання.Аднак паўставала пытанне: у якім напрамку павінна пайсці рэарганізацыя? Па ншяху ўзмацнення раўнапраўя і суверэннага статуса рэспублік — членаў федэрацыі ці звужэння наяўных у іх правоў да становішча аўтаномій?
Пошук новых форм дзяржаўнай будовы суправад- жаўся вострай барацьбой думак. Сутыкаліся дзве тэндэн- цыі: бюракратычна-цэнтралісцкая і тэндэнцыя рэалізацыі права нацый на самавызначэнне на дэмакратычных ac- новах. Праціўнікі федэрацыі, якія мыслілі катэгорыямі сусветнай пралетарскай рэвалюцыі і вялікадзяржаўнасці, нігілістьгана адносіліся да адраджэння суверэннай дзяр- жаўнасці і культуры нярускіх нацый.
Партыйныя дакументы, якія сталі здабыткам публіч- насці, сведчаць аб тым, што адказны за нацыянальную палітыку Сталін не быў шчыры ў сваіх публічных заявах аб раўнапраўі і суверэннасці нацый. Для Сталіна, які баяўся так званага нацыянал-камунізму, абвяшчэнне незалежных рэспублік — гэта толькі тактычны крок вы- шэйшага партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва, абумоўлены становішчам. Рэалізацыя права нацый на самавызначэнне, на яго думку, не павінна быпа ісці далей за аўтаномію.
У пісьме Леніну ў 1922 г. генсек, ён жа нарком па справах нацыянальнасцей, асуджаў камуністаў нацыянальных рэгіёнаў, якія «гульню ў незалежнасць адмаўляюцца разумець як гульню, упорна прызнаючы словы аб незалежнасці за сапраўдную манету і таксама ўпорна патрабуючы ад нас ажыццяўлення літары кансты- туцыі незалежных рэспублік. I каб формы ўзаемаадносін паміж цэнтрам і ўскраінамі адпавядалі фактычнаму ста- новішчу спраў, фіктыўная незалежнасць павінна быць заменена рэальнай аўтаноміяй».Падобных поглядаў прытрымліваліся і многія іншыя адказныя кіраўнікі. Kani для Сталіна самастойныя рэспублікі — гэта «гульня ў незалежнасць», то для другіх — тактычны ход, накіраваны на стварэнне буферных дзяржаў на стыку з буржуазным светам, для трэціх — нікому не патрэбная задума і г. д.
Да канца верасня 1922 г. спецыяльная камісія, ство- раная паводле рашэння Аргбюро ЦК РКП(б) у саставе 13 чалавек (I. В. Сталін, В. У. Куйбышаў, Г. К. Арджа- нікідзе, X. Г. Ракоўскі, Г. Я. Сакольнікаў і інш., Беларусь прадстаўляў В. Г. Чарвякоў), прадставіла ў Цэнтральны Камітэт РКП(б) прапановы аб далейшых ншяхах раз- віцця федэрацыі, сэнс якіх зводзіўся да так званай аўтанамізацыі незалежных рэспублік, г. зн. увахо- джання іх у састаў РСФСР у якасці аўтаномных утварэнняў.
Ідэя аўтанамізацыі незалежных рэспублік «прысутні- чала» ў пастанове УЦВК ад 1 чэрвеня 1919 r., у дагаворах, заключаных РСФСР і нацыянальнымі рэспублікамі пазней, у канцы 1920—пачатку 1921 r., у дакументах саміх рэспублік. «Аўтанамізацыя» бьгла рэальнасцю ва ўмовах грамадзянскай вайны і фактычна і юрыдычна. «Камісія Сталіна» ў якасці магістральнага накірунку развіцця дзяржаўнага саюза рэспублік прапанавала тое, што ўжо адыграла сваю ролю ў надзвычайных умовах грамадзянскай вайны. Пасля пераходу да мірнага бу- даўніцтва патрэбны былі ўжо новыя рашэнні.
З-за розных прычын недаацэнка нацыянальнага фактару ў грамадскім развіцці ў той час давала аб сабе знаць у самых розных праявах — ад прамога адмаўлення права нацый на самавызначэнне да памяншэння ў той ці іншай ступені іх абвешчаных суверэнных правоў.
Многія палітыкі, спасьшаючыся на крайнюю адсталасць нацыя- нальных ускраін, меркавалі, што плённае супрацоўніцтва народаў магчыма толькі на пшяхах строга цэнтраліза- ванага падпарадкавання дзяржаўных органаў нацыяналь- ных рэспублік РСФСР, а некаторыя наогул заяўлялі аб непатрэбнасці нацыянальна-дзяржаўных утварэнняў як штучна створаных. Сталін па сутнасці займаў цэнтрысц- кія пазіцыі.За 70 гадоў савецкія юрысты, гісторыкі, палітолагі так і не прыйпші да адзінай думкі аб прыродзе саюзных адносін рэспублік у 1917—1922 гг. Некаторыя даследчыкІ мяркуюць, што абвяшчэнню CCCP 30 снежня 1922 г. папярэднічала пераходная форма дзяржаўнага саюза ў выглядзе своеасаблівай канфедэрацыі, што саюз рэспублік да 1922 г. валодаў рысамі, больш характэрнымі для канферэнцыі, чым федэрацыі. ТолькІ заходнія саветолагі былі аднадушныя. Для іх CCCP — імперыя з рэспуб- лікамі-калоніямі, своеасаблівы гістарычны рэлікт, якога чакаў лёс Брытанскай і інтттых імперый, якія разваліліся пасля другой сусветнай вайны.
У складаным, супярэчлівым перапляценні федэратыў- ных адносін, якія складваліся, мацнела дэмакратычная тэндэнцьш ўстанаўлення раўнапраўя рэспублікІ, што іпша знізу. Бальшавікі пастаянна сцвярджалі, што галоўней- шым арыенцірам ў наладжванні супрацоўніцтва нацый з\'яўляецца дасягненне імі ўзаемнага даверу, усведам- лення сваіх агульных інтарэсаў. Для гэтага неабходна было ажыццяўленне на справе мер, якія б вялі да ліквіда- цыі фактычнай няроўнасці ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах раней бяспраўных народаў Pacii. I ў гэтым напрамку было зроблена нямала.
Згодна з ленінскай задумай, пры ўдасканальванні саюза трэба стварыць «новы паверх, федэрацыю раўнапраўных рэспублік». Задача заключалася ў тым, каб утварыць федэратыўную структуру, у адпаведнасці з якой усе незалежныя рэспублікІ, уключаючы РСФСР, знахо- дзіліся б у аднолькавым прававым становішчы. «... Мы прызнаём сябе раўнапраўнымі з Украінскай CCP і інш. і разам і нароўні з імі ўваходзім у новы саюз, новую федэрацыю — Саюз Савецкіх Рэспублік Еўропы і Азіі». Вельмі адказны паварот у дзяржаўным будаўніцтве патрабаваў разгляду ўсіх аспектаў праблемы. Неабходны быў старанны аналіз назапашанага вопыту, улік інтарэсаў рэспублік.
Еще по теме § 2. Барацьба дзвюх пльшяў: аўганамізацыя iiaiu>iaiia u>iii>i\ рэспублік ці раўнапраўе?:
- § 5. Падзел паўнамоцгваў Саюза і саюзных рэспублік
- Базель III: вопросы внедрения в России
- Раздел III. ЖИЛЫЕ ПОМЕЩЕНИЯ, ПРЕДОСТАВЛЯЕМЫЕ ПО ДОГОВОРАМ СОЦИАЛЬНОГО НАЙМА
- Г Л А В А III.
- Глава III
- Глава III
- ЧАСТИНА III
- Тема III
- СЕКЦИЯ III
- Розділ III
- Раздел III