<<
>>

§ 1. Заходняя Беларусь у саставе Польскай дзяржавы

У выніку першай сусветнай вайны тры самыя вялікія імперыі XX ст. Аўстра-Венгерская, Пруская і Расійская разваліліся і польскі народ атрымаў магчымасць адбуда- ваць сваю дзяржаву.

Але ўнутраньш сілы бьші вельмі сла- бымі, каб рэалізаваць гэтую магчымасць. Таму ўсе надзеі польскія ўплывовыя колы ўскладалі на замежныя дзяржавы, асабліва на Злучаныя Штаты Амерыкі, бо ўжо 22 студзеня 1917 г. амерыканскІ прэзідэнт у сваёй дэкла- рацыі абвясціў аб праве Польшчы на незалежнасць. 8 студзеня 1918 г. былі выдадзены «14 пунктаў» Вільсана, a 3 чэрвеня 1918 г. — дэкларацыя прэм\'ераў Англіі, Францыі і Італіі, якІя заявілі аб сваёй падтрымцы ўтварэння незалежнай Польшчы. 29 жніўня 1918 г. Савет Народных Камісараў у Маскве выдаў дэкрэт, якім прыз- наваліся страціўшымі сілу ўсе трактаты аб падзелу Польшчы паміж Расіяй, Прусіяй, Аўстрыяй, падпісаныя ў XVlII ст.

Пры падтрымцы заходніх дзяржаў у Польшчы былі створаны вайсковыя легіёны пад камандаваннем Ю. Пілсудскага, якія ўжо ў канцы 1918 г. і пачатку 1919 г. пачалі агрэсію супраць Беларусі. Ha пачатку 1919 г. польская армія складалася са 100 тыс. салдат і афіцэраў, затым у красавіку ў Польшчу прыбыла з Францыі армія генерала Ю. Галера — 50 тыс. добра выпасажаных у бронь і падрыхтаваных вайскоўцаў з польскімі і французскімі афіцэрамі. У жніўні 1919 г. Пілсудскі меў

ужо пад сваёй камандай 584 тыс. салдат і афіцэраў1. Большая частка гэтай арміі быпа скіравана на Усход, на захоп Беларусі.

Прыкрываючы сваю захопніцкую палітыку на Беларусі, Ю. Пілсудскі 22 красавіка 1919 г. выдаў адозву «Да жыхароў быпога Вялікага княства Літоўскага», у якой пісаў: «Край Ваш больш як сто гадоў не ведае свабоды, прыгнечаны варожай сілаю Pacii, Нямеччыны і бальшавікоў, каторыя, не пытаючыся народу, накІнулі чужьш парадкІ, прыгняталі Вашу волю, а частакроць ламалі жыццё.

Гэты стан пастаяннай няволі мне добра вядомы, бо я сам нарадзіўся на гэтай нешчаслівай зямлі і на гэты раз, нарэшце, няволя павінна быць ліквідавана...

Хачу даць Вам магчымасць вырашаць унутраныя справы нацыя- нальных і рэлігійных адносін так, як самі сабе пажадаеце, без якога-небудзь гвалту або прымусу з боку Польшчы»[26] [27]. Гэтыя абяцанкі патрэбны быпі Пілсудскаму толькІ да таго часу, пакуль палякІ не захапілі значнай часткІ Беларусі.

У кастрьганіку 1920 г. паміж Расіяй і Польшчай было падпісана перамір\'е, затым 18 сакавіка 1921 г. у Рызе быў падпісаны мірны дагавор паміж Расіяй і Украінай з аднаго боку і Польшчай — з другога. Згодна з гэтым дагаворам, Заходняя Беларусь прызнавалася часткай Польшчы, а «Россия и Украина отказываются от всяких прав и притязаний на земли, расположенные к западу от границы, описанной в статье II настояшего договора»[28]. Згодна з артыкулам 7 гэтага дагавору, Польитча павінна была прадаставіць рускІм, украінцам і беларусам, якія апынуліся ў Польшчы, усе правы, што забяспечвалі сва- боднае развіццё культуры, мовы і выканання рэлігійных абрадаў, арганізоўваць свае школы, развіваць сваю культуру. Але польскІя кІруючыя колы ніколі не выконвалі палажэнняў гэтага артыкула дагавору.

Пасля акупацыі Заходняй Беларусі Польшчай на гэтай тэрыторыі ўсталяваўся ваенна-паліцэйскі рэжым, xa- ця, згодна з польскай Канстытуцыяй 1921 r., Польшча

павінна бьша стаць буржуазна-памешчыцкай дэмакра- тычнай, парламентарнай рэспублікай. Але на тэрыторыі Заходняй Беларусі дэмакратызм быў толькі на словах, а на практыцы паліцыя і органы бяспекі (дэфензівы) ду- тттылі народ як хацелі. Кіруючыя колы Польшчы разгля- далі Заходнюю Беларусь як сваю ўнутраную калонію, як сыравінны прыдатак да польскай прамысловасці і рынак збыту польскіх прамысловых тавараў. Прамысловасць на тэрыторыі Заходняй Беларусі не развівалася, а зна- ходзілася ў заняпадзе. За 10 гадоў, з 1929 па 1938, коль- касць прадпрыемстваў, дзе працавала больш за сем чала- век, на чатырох заходнебеларускіх ваяводствах зменшы- лася з 1463 да 1242, што прыводзіла да росту беспрацоўя, зніжэння заработнай платы працуючым. Польская газета «Кур\'ер Віленскі» ў 1935 г.

паведамляла, што «да таго часу, пакуль Віленшчына будзе толькі вывозіць сыравіну і купляць прамысловыя тавары, якія прадукаваліся ў другіх частках Польшчы, не можа быць і гаворкІ аб уздыме эканамічнага ўзроўню Заходняй Беларусі».

У цяжкім становішчы знаходзілася сельская гаспадар- ка, у якой было занята каля 80% усяго насельніцтва Заходняй Беларусі. Амаль што палова сялян адносілася да катэгорыі малазямельных або нават зусім беззямельных, бо каля 40% усёй зямлі належала памешчыкам ці Польскай дзяржаве. Сяляне-беднякі складалі 44,4% усіх ся- лянскіх гаспадарак і мелі ў сярэднім па 2,7 га на гаспа- дарку. Пры той прымітыўнай тэхніцы і нізкІх ураджаях на пясчаных або забалочаных глебах выжыць сялянскай сям\'і было вельмі цяжка. Апрача таго, сяляне вымушаны былі плаціць ВЯЛІКІЯ падаткІ Польскай дзяржаве.

Цяжкае эканамічнае становішча працоўных Заходняй Беларусі дапаўнялася яшчэ палітычным бяспраўем, на- цыянальным прыгнётам, жорсткай практыкай апаляч- вання і насаджэння каталіцызму, ліквідацыяй беларускіх школ і нацыянальна-культурных устаноў.

Уся тэрыторыя Заходняй Беларсі ў 20-30-я гады пад- раздзялялася на ваяводствы, якія складаліся з паветаў, паветы — з гмін, гміны — з грамад. Згодна з гэтым па- дзелам былі ўтвораны і мясцовыя органы кІравання і ca- макіравання. Вышэйшымі органамі ўлады і кіравання ў

Польшчы з\'яўляліся прэзідэнт рэспублікі, Сейм і Сенат, Савет Міністраў.

Прэзідэнт Польскай Рэспублікі быў галавой дзяржа- вы. Ён кіраваў органамі выканаўчай улады, прадстаўляў дзяржаву ў міжнародных зносінах, выдаваў заканадаўчыя акты, у некаторых выпадках карыстаўся паўнамоцтвамі суддзі. Прэзідэнт выбіраўся Нацыянальным сходам на сем гадоў. Ён прызначаў і звальняў міністраў і інтттых вышэйшых службоввіх асоб, ажыццяўляў вярхоўнае ка- мандаванне збройнымі сіламі дзяржавы. Прэзідэнт склікаў, зачыняў і мог пераносіць даты чарговых і над- звычайных сесій Сейма і Сената. Ён жа прызначаў суддзяў і вырашаў пытанні аб памілаванні. Дзяржаўныя акты прэзідэнта павінны быпі быць засведчанымі старшынёй урада і адпаведным міністрам, якія і неслі адказнасць за іх змест перад Сеймам.

У маі 1926 г. у Польшчы бвіў учынены Ю. Пілсудскім дзяржаўны пераварот і пашыраны паўнамоцтвы прэзідэнта, ён мог самастойна распускаць Сейм і Сенат, вьщаваць заканадаўчьш акты. Роля Сейма і Сената быпа зведзена да зацвярджэння бюджэту.

Сейм і Сенат, якія быпі асноўнымі заканадаўчымі органамі да мая 1926 r., пасля ваеннага перавароту Пілсудскага страцілі сваё значэнне, хаця працягвалі існаваць у дзяржаве. Згодна з Канстытуцыяй Польшчы 1935 г. і Законам аб выбарах у Сейм і Сенат, выбіраць дэпутатаў у Сейм маглі грамадзянне, якія дасягнулі 24 гадоў, а быць выбранымі — з 30 гадоў. Сейм складаўся з 208 дэпутатаў, а Сенат — з 96 сенатараў. 32 сенатары прызначаліся прэзідэнтам, а 64 сенатары выбіраліся толькі грамадзянамі, якія дасягнулі 30 гадоў, мелі заслугі перад дзяржавай, вышэйшую або сярэднюю спецьшльную адукацыю, афіцэрскае званне або займалі кіруючьш паса- ды ў грамадскім ці дзяржаўным апараце. Вядома, іііто ні сяляне, ні рабочыя з Заходняй Беларусі пры такіх умовах не маглі ўдзельнічаць у выбарах сенатараў. Выбранымі ў Сенат маглі быць толькі грамадзяне, якія карысталіся выбарчым правам сенатараў і дасягнулі 40 гадоў.

Цэнтральным выканаўча-распарадчым органам дзяр- жаўнага кіравання бвіў Савет Міністраў Польшчы, які складаўся са старшыні Савета Міністраў, яго намеснікаў і міністраў. У 1932 г. у Польшчы бьші наступныя міні- стэрствы: унутраных спраў, замежных спраў, юстыцыі, вайсковае, фінансаў, веравызнанняў, народнай асветы, сельскай гаспадаркі і аграрных рэформ, прамысловасці і гандлю, пшяхоў зносін, сацыяльнага забеспячэння, по- шты і тэлеграфу. Міністры выконвалі двайную функцыю, з аднаго боку, яны прымалі ўдзел у рабоце Савета Міністраў, з другога — кіравалі працай усяго апарату свайго міністэрства.

Уся тэрыторыя Заходняй Беларусі пад час польскай акупацыі падраздзялялася на чатыры ваяводствы: Bi- ленскае, Навагрудскае, Беластоцкае і Палескае з цэнтрам у г. Брэсце. Мясцовымі органамі дзяржаўнай адміні- страцыі ў ваяводстве быпі ваявода і ваяводскае ўпраў- ленне.

Ваявода прызначаўся прэзідэнтам па прапанове міністра ўнутраных спраў, зацверджанай Саветам Міністраў. Ваявода быў прадстаўніком урада на тэрыторыі ваяводства. Ён каардынаваў дзейнасць усіх дзяржаўных устаноў на тэрыторыі ваяводства і мог ажыццяўляць кан- трольныя паўнамоцтвы над усімі дзяржаўнымі ўстановамі, якія непасрэдна яму не падпарадкоўваліся. Ён наглядаў, каб іх дзейнасць адпавядала агульнай палітыцы дзяржавы.

Свае функцыі ваявода выконваў праз ваяводскае ўпраўленне, якое складалася з аддзелаў: агульнага; бяс- пекі; самакіравання; адміністрацыйнага; аховы здароўя; вайсковага; земляробства; прамысловасці; працы і інттт. Галоўная ўвага ваявод у заходнебеларускіх ваяводствах накіроўвалася на апалячванне краю, на недапушчэнне нацыянальна-вызваленчай барацьбы беларускага народа, устанаўленне жорсткага кантролю за прэсай, грамадскімі і палітьганымі рухамі, партыямі і арганізацыямі. Ваяводы ажыццяўлялі нагляд за працай падпарадкаваных ім павя- товых органаў улады.

Ha чале павятовай адміністрацыі стаяў стараста, які прызначаўся міністрам унутраных спраў і падпарад- коўваўся ваяводзе. Яму быпо падпарадкавана павятовае ўпраўленне — староства. Паўнамоцтвы старасты ў многім быпі падобнымі да паўнамоцтваў ваяводы. У павятовым упраўленні ў адрозненне ад ваяводства бьша меншая колькасць аддзелаў і называліся яны рэфератамі.

Да 1933 г. у паветах існавалі павятовыя сеймікі як органы мясцовага самакіравання, дэлегаты на якія выбіраліся гміннымі саветамі. Пасля 1933 г. у паветах былі ўтвораны павятовыя рады, яьая выбіраліся гміннымі радамі, a іх выканаўчымі органамі сталі павятовыя ўправы з шасці чалавек на чале са старастам. Але гэтыя органы самакіравання быпі ў значнай меры толькі дэка- ратыўнымі, бо самі яны без старасты нічога вырашаць не маглі. Колькасць паветаў у Заходняй Беларусі ў розныя часы вагалася ад 20 да 34. Напрыклад, у Навагрудскае ваяводства ў 1932 г. уваходзілі: Баранавіцкі, Валожынсьа, Лідскі, Навагрудсьа, Нясвіжсьа, Слонімскі, Стаўбцоўсьа, Шчучынскі, у склад Віленскага ваяводства — Ашмянскі, Браслаўскі, Віленскі, Дзісенскі, Маладзечанскі, Пас- таўскі, Свенцянскі паветы.

Вяліьая гарады, з колькасцю жыхароў за 75 тыс. чалавек, вьгдзяляліся ў самастойныя гарадскш паветы і ўзначальваліся гарадскші старастамі. Малыя гарады ўтваралі гарадскш гміны.

Кожны сельскі павет падраздзяляўся на гміны. Гмінную адміністрацыю складалі войт і гміннае праўленне, якое складалася з намесніка войта і двух або трох засядацеляў. Засядацелі выбіраліся гміннаю радаю, у склад якой уваходзіла 10—15 радцаў. Гмінную раду выбіралі дэлегаты гміннага сходу, якІ складаўся са 100— 150 прадстаўнікоў мясцовых паселішчаў — грамад.

Гміны складаліся з грамад, якія маглі аб\'ядноўваць некалькІ хутароў або невялікІх вёсак, аднак магло быць, што адна вёска ўтварала грамаду. Ha чале грамады стаяў солтыс, які па закону павінен быў выбірацца на rpa- мадскІм сходзе або грамадскай радай, але на самай справе солтыс, як і гмінны войт, прызначаўся павятовым старастам.

Ha ўее дзяржаўныя пасады ў ваяводствах, паветах і гмінах Заходняй Беларусі прызначаліся толькІ палякІ і, як правіла, ураджэнцы самой Польшчы, выхадцы з бага- тых слаёў насельніцтва. Каб не дапусціць простых лю- дзей на працу ў дзяржаўным апараце, у 1933 г. быў пры- няты закон, згодна з якім нават на пасады ў гміннае праўленне маглі «выбірацца» толькі асобы, якія мелі ся- рэднюю адукацыю і павінны былі вытрымаць экзамены ў спецыяльнай павятовай камісіі. Уся сістэма мясцовых органаў дзяржаўнай улады грунтавалася на прынцыпе бюракратычнага цэнтралізму, на поўным падпарадка- ванні месц цэнтру, без уліку мясцовых інтарэсаў, на па- даўленні ўсяго беларускага.

Палітьганае бяспраўе, сацыяльны і нацыянальны прыгнёт беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі выклікалі барацьбу за свае правы, нацыянальнае і сацы- яльнае вызваленне з-пад польскай акупацыі. У першыя гады пасля захопу Заходняй Беларусі нацыянальна- вызваленчая барацьба беларускага народа насіла характар шырокай партызанскай вайны. У сярэдзіне 20-х гадоў у Заходняй Беларусі ўзнікла масавая дэмакратычная ap- ганізацьш — Беларуская сялянска-рабочая грамада, якая на пачатку 1927 г. налічвала ў сваіх радах больш за 100 тыс. чалавек. Праграма Грамады ўключала патраба- ванні: перадачу памешчыцкай зямлі сялянам, права на нацыянальнае самавызначэнне і шэраг іншвіх дэмакра- тычных патрабаванняў. Супраць польскай акупацыі ак- тыўна дзейнічалі розныя палітычныя партыі і грамадскІя арганізацыі, pyxi: Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (ліквідавана па пастанове Выканкома Камінтэрна ў 1938 r.), Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя, БеларускІ сялянскі саюз, Таварыства беларускай школы і некаторыя менш уплывовыя арганізацыі.

ПольскІ паліцэйска-бюракратычны рэжым увесь час вёў жорсткую барацьбу супраць усіх беларускІх палі- тычных і грамадскіх арганізацый, праводзіў арышты, ссылкі, зняволенні ў канцлагеры, рабіў бандыцкія напа- ды на актыўных дзеячаў нацыянальна-вызваленчай ба- рацьбы ў Польшчы. Бьші выдадзены законы, якія прада- стаўлялі самыя шырокІя правы адміністрацыі, паліцыі і судова-следчым установам у барацьбе з беларускІм на- цыянальным рухам. Законам ад 14 лютага 1928 г. дазва- лялася паліцыі і інтттым збройным сілам дзяржавы pac- стрэльваць дэманстрацыі і інш. 17 чэрвеня 1934 г. прэзідэнт Польшчы і Савет Міністраў вьщалі дэкрэт, згодна з якім кожны чалавек мог быць «затрыманы і прымусова змешчаны ў месца ізаляцыі...» Пастанову аб прымусовай ізаляцыі выдаваў следчы судцзя па прад- стаўленню ўлад, якія выканалі затрыманне. Пастанова следчага судцзі абскарджанню не падлягае. Ізаляваны мо- жа быць заключаны на тры месяцы. Ізаляцыя можа быць прадоўжана на наступныя тры месяцы ў тым жа парадку. Згодна з гэтым дэкрэтам у канцлагер, які бвіў утвораны ў Бярозе Картузскай, былі заключаны сотні беларускіх дзеячаў без суда і следства, бо калі былі нейкія доказы, што сведчылі аб іх удзеле ў вызваленчай барацьбе, то та- ды іх вялі ў суд. У Заходняй Беларусі да 1932 г. прымяня- лася царскае крымінальнае Улажэнне 1903 r., а ў 1932 г. бвіў уведзены ў дзеянне Крымінальны кодэкс Польшчы, згодна з якш асобы, вінаватыя ў вызваленчай барацьбе, караліся самымі суровымі карамі, аж да пакарання смер- цю. Але ніяьая кары не маглі запалохаць барацьбітоў за сваю свабоду, за вызваленне народа з-пад польскай аку- пацыі.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 1. Заходняя Беларусь у саставе Польскай дзяржавы:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -