§ 6. Суды і пазасудовыя рэпрэсіўныя ўстановы. Пракуратура
У перыяд, калі праводзілася ліквідацыя рэшткаў ры- начных і ўласніцка-прадпрымальніцкіх адносін, што ўзніклі ў перьшд нэпа, перад судамі і пракуратурай ставілася задача ўзмацніць класавую барацьбу з кулакамі, спекулянтамі, мясцовымі нацыяналістамі, шкоднікамі і сабатажнікамі.
Узмацніліся судовьш і пазасудовыя рэпрэсіі, якія праводзіліся супараць сялян, каб пазбавіць іх сродкаў існавання і прымусіць працаваць у калгасах, а таксама супраць нацыянальнай інтэлігенцыі, каб прымусіць увесь народ пакорліва зносіць голад і галечу, якія ўзніклі ў выніку калектывізацыі сельскай гаспадаркі і мілітарызацыі ўсёй краіны. У гэтых умовах выдаваліся новыя прававыя акты, што ўзмацнялі таталітарны рэ- жым, абмежаванне правоў Беларускай CCP у сферы эка- номікі і праватворчасці.3 мэтай выканання дырэктыў партыйных органаў ЦВК і CHK БССР 23 чэрвеня 1930 г. выдалі пастанову аб ліквідацыі акруг, а затым аналагічная пастанова была вы- дадзена ЦВК і CHK БССР. У сувязі з гэтымі пастановамі ў Беларускай CCP былі ліквідаваны акругі і разам з імі скасаваныя акруговыя суды, a іх функцыі часткова быпі перададзены Вярхоўнаму суду БССР, а часткова — на- родным судам. Вярхоўнаму суду па першай інстанцыі бьші падсудньш крымінальныя справы, па якіх праду- гледжвалася вышэйшая мера пакарання. Такая сістэма судоў у Беларускай CCP бьша замацавана Палажэннем аб судовым ладзе ад 23 красавіка 1931 г.
Ha пачатку 30-х гадоў у БССР былі створаны лінейны чыгуначна-транспартны і водны транспартны суды, касацыйнымі інстанцыямі для якіх быпі адпавед- ныя калегіі Вярхоўнага суда CCCP, што яшчэ раз свед- чыць аб жорсткай цэнтралізацыі ўсяго судовага апарату ў CCCP.
У сувязі з утварэннем у БССР чатырох акруг у 1936 г. зноў быпі ўтвораны акруговыя суды, якія дзейнічалі як пастаянныя судова-касацыйныя сесіі Вярхоўнага суда БССР[19], але ўжо ў 1937 г. яны быпі пераўтвораны ў акруговыя суды.
У 1938 г. у Беларускай CCP былі ўтвораны вобласці і судовая сістэма будавалася згодна з Законам CCCP «О судоустройстве СССР, союзных и автономных республик» ад 16 жніўня 1938 г. Правасуддзе адносна грамадзян, якія жылі на тэрыторыі БССР, ажыццяў- лялася Вярхоўным судом СССР, Вярхоўным судом БССР, абласнымі судамі, спецыяльнымі судамі СССР, г. зн. ваеннымі трыбуналамі, лінейнымі судамі чыгунач- нага транспарту, лінейнымі судамі воднага транспарту і народнымі судамі.Закон аб судовым ладзе размежаваў функцыі судовага кіравання ад функцыі правасуддзя. Функцыі па кіра- ванню былі ўскладзены на Народны Камісарыят юстыцыі CCCP і народныя камісарыяты юстыцыі саюзных рэс- публік і іх абласныя ўпраўленні.
Значныя змены адбыліся ў сістэме пракуратуры. У 1933 г. была ўтворана агульнасаюзная пракуратура, якую ўзначаліў Пракурор CCCP. Ён прызначаўся паста- новай ЦВК CCCP і 6bty адказным перад CHK, ЦВК і Прэзідыумам ЦВК СССР. У ліпені 1936 г. усе ўстановы пракуратуры былі вылучаны з сістэмы народных камі- сарьштаў юстыцыі і падпарадкаваны непасрэдна Праку- рору CCCP.
Канстытуцыя CCCP 1936 г. замацавала новыя ap- ганізацыйныя прынцыпы пабудовы пракуратуры і яе за- дачы. Пракурор CCCP прызначаўся Вярхоўным Саветам CCCP на сем гадоў. Пракурор Беларускай CCP прызна- чаўся Пракурорам CCCP на пяць гадоў. Усе падначале- ньш яму пракуроры прызначаліся Пракурорам БССР і зацвярджаліся Пракурорам CCCP. Такі парадак прызна- чэння на пасады пракурорскіх работнікаў садзейнічаў усталяванню жорсткай бюракратычна-цэнтралі- заванай сістэмы, пры якой не толькі народ, але і кіруючыя органы рэспублікі не маглі кантраляваць пракуратуру.
У 30-я гады былі праведзены і рэформы ў кіраванні органамі міліцыі рэспублікі. Пасля скасавання Наркамата ўнутраных спраў БССР у 1930 г. ьараўніцтва міліцыяй было ўскладзена на Упраўленне міліцыі і крымінальнага вышуку пры CHK БССР. Ha міліцыю ўскладаліся задачы па прадухіленні, выкрыцці і расследаванні злачыннай дзейнасці, вышуку і затрыманні злачынцаў.
У снежні 1932 г. пастановай ЦВК і CHK CCCP агульнае кі- раўніцтва працай міліцыі было ўскладзена на Аб\'яднанае дзяржаўнае палітычнае упраўленне CCCP, у складзе якога ўтваралася Галоўнае ўпраўленне рабоча-сялянскай міліцыі. У той жа час пастановай ЦВК і CHK CCCP уводзілася ў дзяржаве адзіная пашпартная сістэма. Вьща- ча пашпартоў, іх прапіска і ўлік грамадзян ускладаліся на міліцыю.У ліпені 1934 г. у Савецкім Саюзе быў утвораны ca- юзна-рэспубліканскІ Народны Камісарыят унутраных спраў CCCP і адпаведньш камісарыяты ў саюзных рэс- публіках. Народнаму Камісарьшту ўнутраных спраў Беларускай CCP былі падпарадкаваны Упраўленне дзяр- жаўнай бяспекІ, Галоўнае ўпраўленне рабоча-сялянскай міліцыі, органы загса і пажарнай аховы. Затым гэтаму ж наркамату былі падпарадкаваны канвойныя войскІ і пап- раўча-працоўныя ўстановы.
ТакІм чынам, к снежню 1934 г. НКУС быў надзелены самымі вялікІмі паўнамоцтвамі па правядзенні масавых рэпрэсій супраць народа. Асабліва пасля прыняцця Зако- ну ад 1 снежня 1934 г. «Об особом порядке расследования и рассмотрения утоловных дел о террористических актах против работников Советской власти», па якому быпі расстраляны тысячы ні ў чым невінаватых людзей1.
Еще по теме § 6. Суды і пазасудовыя рэпрэсіўныя ўстановы. Пракуратура:
- § 4. Судовыя і пазасудовыя карньш ўстановы
- Городские суды и ленные суды немецкого права.
- 35. Замкавыя суды (гродскія) суды ў Беларусі.
- 72. парушэнні законнасці ў Беларусі ў 1920 – 1950 г. (прычыны і сутнасць). Дзуйнасць НКУС, органаў пракуратуры і суда.
- Арбитражные суды, их задачи и система.
- Арбитражные суды субъектов РФ
- Сельские суды
- Арбитражные апелляционные суды
- Суды: вечевой и сеймиковый.
- Уголовные суды.
- 37. Суды для гарадскога насельництва Беларусі ў 13-17 ст.
- Суды асессорский и маршалковский.
- Глава 7. Административные суды
- Суды апелляционной инстанции
- 52.Третейские суды и правовые основы их организации и деятельности.