<<
>>

§ 4. Судовыя і пазасудовыя карньш ўстановы

Пасля замірэння з Польшчай і падаўлення Слуцкага паўстання ў канцы 1920—пачатку 1921 г. на Беларусі па- чаўся пераход да новай эканамічнай палітыкІ і бьші зроб- лены першьш крокі па абмежаванню самавольства кар- ных устаноў, што ажыццяўлялі «чырвоны тэрор» супраць народа.

У правядзенні палітыкІ «чырвонага тэрору», што быпа ўведзена ў дзеянне Пастановай Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта ад 17 лютага 1919 г. «О правах вынесения приговоров Всероссийской Чрезвычайной Комиссией по борьбе с контрреволюцией, спекуляцией и преступлениями по должности революционными трибуналами», першачарговае значэнне надавалася пазасудовым установам, ваенным i рэвалюцыйным трыбуналам, розным камісіям, «тройкам». Надзвычайнай камісіі надавалася права «непасрэднай расправы для не- дапушчэння злачыннай дзейнасці». Разгляд спраў у рэва- люцыйных трыбуналах мог адбывацца пры недапушчэнні абароны (адвакатаў), а прыгаворы трыбунала «нічым не абмяжоўваліся пры вызначэнні меры пакарання» i не падпягалі абскарджанню ў апеляцыйным парадку. Гэтай жа пастановай Усерасійская Надзвычайная Камісія (УНК) надзялялася правам без суда i следства знявольваць люд- зей у канцэнтрацыйных лагерах1. Гэта пастанова 25 жніўня 1921 г. была часткова зменена Пастановай Усе- расійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта «Об организации высших судебных центров для исключитель- ных судов (революционных трибуналов) в независимых советских республиках и автономных областях».

Для надання законнасці ў дзеянні рэпрэсіўных уста- ноў дэкрэтам УЦВК ад 6 лютага 1922 г. Усерасійская Надзвычайная Камісія была пераўтворана ў Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне (Д ПУ). Toe ж самае было зроблена і ў БССР, але метады працы «новай» установы мала ў чым змяніліся.

Аб характары дзейнасці HK у 1919 г. можа сведчыць наступны загад Чавускага павятовага рэўкома аб бараць- бе з самагонаварэннем. «Рэўком пастанаўляе: 1.

Усіх ca- магоншчыкаў, якія добраахвотна не здалі выяўленыя апараты, расстрэльваць на месцы... 4. Асоб, заўважаных у п\'яным выглядзе, неадкладна арыштоўваць і неадкладна накІроўваць у HK для перадачы суду Рэвалюцыйнага трыбунала, а нерухомую маёмасць канфіскоўваць»2.

Так, у Беларускай CCP у 1921 г. дзейнічалі рэс- публіканская і павятовыя палітычныя камісіі па барацьбе з бандытызмам, якім падпарадкоўваліся часці асобага прызначэння, што вялі барацьбу з сялянскімі паўстан- нямі. Летам 1921 г. для кІраўніцтва гэтай барацьбой быў створаны рэўваенсавет Мінскага раёна ў складзе каман- дуючага войскамі I. П. Убарэвіча, наркома па ваенных справах I. А. Адамовіча і старшыні HK БССР Я. К. Оль- скага. Рэўваенсавету падпарадкоўваліся ўсе войскі Чыр- вонай Арміі, якія знаходзіліся на тэрыторыі рэспублікі, HK, ЧАП, міліцыя і іншьш карныя ўстановы, што па- вінны былі падтрымліваць дыктатуру пралетарыяту.

Пасля ўтварэння Саюза CCP было ўтворана Аб\'яд- нанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне пры CHK CCCP. Пры CHK БССР меўся ўпаўнаважаны АДПУ.

ІДекреты Советской власти. M., 1968. Т. 4. С. 400—401.

2 Революционные комитеты БССР. Ноябрь 1918—июль 1920. Мн., 1961. С. 171-172.

Рэвалюцыйныя трыбуналы ў РСФСР утвараліся згодна з Дэкрэтам аб судзе № 1, выдадзеным 24 лістапада 1917 г. Затым у 1918 і 1919 гт. у заканадаўства ўносіліся розныя дапаўненні. Найбольш поўна структура, кампе- тэнцыя і парадак дзейнасці рэвалюцыйных трыбуналаў акрэсліваліся «Основным положением о революционных трибуналах», зацверджаным 18 сакавіка 1920 г. Прэзі- дыумам Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта. Палажэнне прадугледжвала, што «трибуналам предоставляется, в пределах действуюших декретов, не ограниченное ничем право в определении мер репрессии»[15]. У выпадку калі следствам не будзе знойдзена доказу «парушальнікаў дысцыпліны, рэвалюцыйнага парадку і барацьбы з паразітычнымі элементамі насельніцтва» для накіравання іх спраў у парадку крымінальнага пака- рання, то УНК і яе губернскія камісіі маюць права заключыць такІх асоб у лагер прымусовай працы тэрмінам на пяць гадоў.

Падобныя паўнамоцтвы рэвалюцыйнаму трыбуналу БССР і Надзвычайнай Камісіі БССР быпі нададзены Палажэннем аб рэвалюцыйным трыбунале, зацверджаным пастановай CHK БССР 29 студзеня 1921 г. Для нагляду за яго дзейнасцю і разгляду касацыйных скаргаў і пратэстаў на яго прыгаворы ствараўся Касацыйны трыбунал пры ЦВК БССР. Рэвалюцыйны трыбунал БССР быў скасаваны ў 1922 r., але заставаліся ваенныя трыбуналы.

Утварэнне судоў на Беларусі праводзілася пасля нямецкай акупацыі на аснове Дэкрэта CHK РСФСР ад 22 лістапада (5 снежня) 1917 г. «Аб судзе». Згодна з гэтым дэкрэтам, усе агульньш судовьш ўстановы, такія, як акруговыя суды, судовьш палаты, Сенат, ваенныя і марскія суды ўсіх назваў, а таксама камерцыйныя суды, ліквідаваліся і замяняліся судамі, якія павінны быпі ўтварацца на аснове дэмакратычных выбараў. Дзейнасць міравых судоў прыпынялася і яны замяняліся мясцовымі судамі, у склад якІх уваходзілі пастаянны мясцовы суддзя і два чарговьш засядацелі. Пастаянныя суддзі выбіраліся валаснымі, павятовымі, гарадскімі і губернскімі Саветамі рабочых, салдацьах і сялянскіх дэпутатаў. Ранейшыя міравыя суддзі маглі быць выбранымі ў мясцовыя суддзі. У сярэдзіне лютага 1918 г. УЦВК і CHK РСФСР вьщалі дэкрэт аб судзе № 2, якім прадугледжвалася ўтварэнне акруговых народных судоў, што павінны былі разглядаць справы, непадсудньш мясцовым народным судам, і касацыйныя скаргі на прыгаворы і рашэнні народных судоў.

Першыя народныя суды ў Мінску былі ўтвораны ў лютым 1919 г. У гэтым месяцы быў выбраны губернскі Савет народных суддзяў, які дзейнічаў як судовы кантроль і вышэйшы касацыйны суд у губерні1. Але гэтыя суды вымушаны былі спыніць сваю дзейнасць у сувязі з акупацыяй Мінска польскімі войскамі ў жніўні 1919 г. Толькі пасля вызвалення Мінска ад польскай акупацыі аднавілася дзейнасць народных судоў у Бела- рускай CCP. Загадам Рэўкома БССР ад 1 жніўня «ўсе судоваследчьш ўстановы, што функцыянавалі пад час польскай акупацыі, з моманту гэтай аб\'явы ліквідуюцца і замяняюцца народнымі судамі па тыпу адзінага народ- нага суда РСФСР»[16] [17].

У гэты ж час пачалі ўтварацца павятовыя бюро юстыцыі.

Нармальная праца народных судоў у БССР пачалася з 1921 r., калі быў створаны Народны Камісарыят юстыцыі і выбраны народныя суддзі ў шасці паветах БССР.

Асноўная маса судовых спраў разглядалася ў на- • роднвіх судах, якія разглядалі справы ў саставе народнага суддзі і двух засядацеляў або толвкі аднаго суддзі. Меліся таксама «асобьш сесіі» народных судоў для разгляду найбольш важных крымінальных спраў і дзяжурныя камеры для простых, нескладанвіх спраў. Справы, звя- заныя з нацыянальнымі пытаннямі, разглядаліся ў нацыянальных камерах народных судоў. Судом другой інстанцыі для ўсіх народных судоў бвіў Савет народнвіх суддзяў Беларускай CCP.

У 1923 г. бьша праведзена судовая рэформа на аснове Палажэння аб судовым ладзе Беларускай ССР. Згодна з ім утваралася наступная сістэма судоў: 1. Народны суд, які мог дзейнічаць у саставе народнага суддзі або з удзелам суддзі i двух народных засядацеляў; 2. Вышэйшы суд дзейнічаў як суд другой інстанцыі. Ён жа мог разглядаць некаторыя справы i па першай інстанцыі, а таксама выконваў арганізацыйна-адміністрацыйныя функцыі адносна народных судоў; 3. Вярхоўны суд БССР здзяйсняў судовы кантроль і нагляд за судовай дзейнасцю судоў БССР, апрача ваенных і вайскова- транспартных трыбуналаў. Ён жа быў судом другой інстанцыі па справах, што разглядаліся Вышэйшым судом па першай інстанцыі, а таксама наглядаў за дзейнасцю зямельных і арбітражных камісій.

Пасля вяртання ў састаў Беларускай CCP яе ўсходніх раёнаў і правядзення адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу рэспублікі на акругі і раёны быпі ўнесены змены ў сістэму судоў. Па Палажэнню аб судовым ладзе 1925 г. у Беларускай CCP усталёўвалася трохзвёнавая судовая сістэма: у раёне, горадзе — народныя суды, у акругах — акружныя суды як суды другой інстанцыі і Вярхоўны суд рэспублікі, які здзяйсняў нагляд за дзейнасцю ўсіх судоў рэспублікі. Такая сістэма судоў захоўвалася ў БССР і ў наступныя гады. Толькі ў 1938 г. замест акруговых быпі ўтвораны абласныя суды.

Пракурорскі нагляд за дакладным выкананнем законаў і інтттых дзяржаўных нарматыўных актаў БССР усімі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, службо- вымі асобамі і грамадзянамі пачаў дзейнічаць з 1922 r., калі ў БССР быпа ўтворана Пракуратура. Узначальваў Пракуратуру рэспублікі народны камісар юстыцыі. У яго падпарадкаванні меўся невялікі аддзел пракуратуры. Значныя змены ў структуры Пракуратуры БССР адбьшіся ў 1924—1925 rr., калі быпі ўведзены пасады пракурораў: акруговых, участковвіх, камерных памочнікаў акруговых пракурораў.

Апрача кантролю за выкананнем законаў Пракуратура БССР павінна быпа наглядаць за папярэднім следствам і падтрымліваць абвінавачванні на судзе.

Паступова структура, кампетэнцыя і методыка працы пракуратуры змяніліся, павялічвалася колькасць яе работнікаў. Напрыклад, у 1927 г. у органах пракуратуры пад кіраўніцтвам народнага камісара юстыцыі працавалі чатыры памочнікі Пракурора рэспублікі, пракурор па працоўных справах, чатыры пракуроры аддзела пракуратуры пры НКЮ, памочнік Пракурора рэспублікі пры Вярхоўным судзе БССР, а таксама акруговыя пракуроры і ўчастковьш памочнікі акруговых пракурораў. Апрача таго, у складзе пракуратуры працавалі следчьш.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 4. Судовыя і пазасудовыя карньш ўстановы:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -