<<
>>

§ 4. Карньш меры

Для барацьбы з ляснымі фарміраваннямі, як адзна- чана, быпі прыцягнуты рэгулярныя войскі. Ужо сам па сабе факт сведчыў аб сур\'ёзнасці становішча. Даводзілася распрацоўваць тактыку і стратэгію новай формы вайны, вайны без фронту і тьшу.

Камандаванне вымушана бьшо ўводзіць ваеннае становішча ў тых ці інтттых валасцях, паветах Беларусі. У чэрвені 1921 г. на ваенным станові- шчы апынулася сталіца рэспублікі.

Ваенныя меры дапаўняла бязлітасная карная палі- тыка. Падаўленне праціўнікаў рэжыму на новым этапе гісторыі Савецкай дзяржавы было азнаменавана многімі новымі ахвярамі. Ад ваеннага камандавання і грама- дзянсьах улад у барацьбе з бандытызмам Ленін патраба- ваў прымаць «усе неабходньш меры аж да расстрэлу на месцы». Суровыя пакаранні прымяняліся не толькі да непасрэдных удзельнікаў фарміравання, але і да іх укрывальнікаў і памагатых. «УсякІ саўдзел у бандыцкіх выступленнях свядомы ці міжвольны, актыўны ці пасіў- ны ўдзел у пагромах і рабаўніцтве, — гаварылася ў зваро- це ЦВК ССРБ да насельніцтва Беларусі ад 25 чэрвеня 1921 r., — будзе бязлітасна карацца па ўсіх строгасцях ваеннага часу».

Як асаблівая карная мера прымянялася высяленне сем\'яў баевікоў з Беларусі. Караліся вёскі, якія прымалі ўдзел у разрабаванні складоў і пагромах. У тэлеграме на адрас УЦВК у пачатку кастрычніка 1921 г. I. А. Адамовіч паведамляў, што з кожнага павета «выселена не болей чым 20 сямействаў». У лістападзе 1921 г. высылка сем\'яў была прыпынена.

Шырока практыкаваліся выязныя сесіі ваенных тры- буналаў з прынародным разглядам спраў. У прыгаворах улічваліся сацыяльнае становішча, характар учыненых злачынстваў, абставіны ўступлення ў банду. Прадвадзі- целяў і актыўных удзельнікаў банд чакала вышэйшая мера пакарання.

Аб\'яўленая ў жніўні 1921 г. у ССРБ добраахвотная яўка дэзерціраў і ўдзельнікаў банд аказалася паспяховай. Уладам здаліся больш за 6 тыс.

чалавек.

Падаўленне руху не абыходзілася, што зразумела, без самага актыўнага ўдзелу органаў HK. Буйную прэвен- тыўную акцыю HK БССР правяла ў сакавіку 1921 г. У адну ноч былі арыштаваны сотні членау партыі беларускіх эсэраў.

У сваіх знешнепалітычных дакументах урад РСФСР указваў на шматлікія факты парушэння Польшчай Рыж- скага мірнага дагавора, згодна з якім яго ўдзельнікі га- рантавалі ўзаемную павагу дзяржаўнага суверэнітэту і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго. РСФСР абвінавачвала Польшчу ў тым, што яна вядзе супраць савецкіх рэспублік «вайну рукамі белагвардзейскіх банд».

Падтрымка Польшчай сіл, якія вялі барацьбу з ca- вецкім ладам, уносіла напружанасць у савецка-польскія адносіны. Славуты пяты артыкул Рыжскага мірнага дагавора забараняў экспарт як рэвалюцыі, так і контр- рэвалюцыі. Суб\'екты дагавора бралі на сябе абавяза- цельства «не ствараць і не падтрымліваць арганізацый, якія маюць на мэце ўзброеную барацьбу з іншым бокам». Гэта правіла распаўсюджвалася і на арганізацыі, якія рабілі замах на яе тэрытарыяльную цэласнасць, рыхтавалі звяржэнне дзяржаўнага і грамадскага ладу, прыпісвалі сабе ролю ўрада інтттага боку або часткі яго тэрыторыі.

Адмаўляючы абвінавачанні савецкага боку ў пару- шэнні мірнага дагавора, польскі ўрад у нотах у адказ спрабаваў у сваю чаргу ўскласці віну за ўсё большую напружанасць у савецка-польскіх адносінах на РСФСР. Ha справе ж у адносінах да савецкіх рэспублік працяг- валася варожая палітыка, толькі іншымі сродкамі. Згодна з сакрэтнымі дакументамі Другога аддзела Генштаба польскай арміі, яе сапраўдны сэнс заключаўся ў наступ- ным: а) паланізацыя адарваных па Рыжскаму дагавору беларускіх і ўкраінскіх зямель; б) далейшая работа ў напрамку расчлянення Pacii шляхам адрыву ад яе Украі- ны, а таксама Беларусі.

Гэта якраз і азначала ўмяшанне ў справы савецкіх рэспублік, ажыццяўленне гвалтоўных мер з мэтай змя- нення дзяржаўнага і грамадскага ладу, стварэнне ў Беларусі і на Украіне ўгодных Польшчы рэжымаў, залежных ад яе дзяржаўных утварэнняў.

Танальнасць нот, за якой угадвалася і пазіцыя саюзнікаў Польшчы — краін Антанты, была заклікана падтрымаць баявы дух апазіцыі ў савецкім грамадстве, якое цаной вялікіх ахвяр выходзіла з грамадзянскай вайны.

У адным з дакументаў Віленскай ваеннай акругі, вьшўленыхуархіве (надакуменце грыф «Зусім сакрэтна»), даецца вельмі пэўны адказ на пытанне аб тым, хто ж падтрымліваў падрыўныя мерапрыемствы супраць ССРБ: «Тьш тры беларускія арганізацыі, як балахоўцы, зялёны дуб і псеўдабеларускія, як савінкаўцы, фінансаваліся і атрымлівалі дапамогу ад польскага ўрада». Другі аддзел Генштаба праз савінкаўскую арганізацыю здабываў раз- ведвальньш даныя аб Чырвонай Арміі, палітычным і гаспадарчым становішчы ў Савецкай Pacii.

РСФСР настойвала на расфарміраванні атрадаў, створаных для ажыццяўлення варожых савецкім рэспуб- лікам мэт, інтэрніраванні і зняволенні ў канцэнтрацый- ныя лагеры іх удзельнікаў, патрабавала выгнання з Поль- шчы прадвадзіцеляў Рускага палітычнага камітэта, а так- сама ьараўнікоў беларусьах арганізацый. Яна настойвала таксама на высыпцы з краіны С. Балаховіча.

Змякчэнне ў савецка-польскія адносіны павінен бвіў унесці пратакол аб пагаджалвнвіх камісіях па ўхіленню пагранічнвіх канфліктаў, заключаны ўпаўнаважанымі ўрадаў РСФСР, УССР і ССРБ з аднаго боку і Польшчай — з другога 1 чэрвеня 1921 г. у Мінску. Але колькі-небудзь істотных зрухаў не адбыпося. Дзейснасць гэтага пагад- нення залежала ад узаемаразумення бакоў, але яго пакуль не быпо. Разам з тым у факце заключэння названага пагаднення ёсць цікавы момант, аб якш трэба сказаць. Ён датьгаыўся міжнароднай правасуб\'ектнасці ССРБ. Названы пратакол бвіў першым міжнародным дагаворам, у якш Беларуская рэспубліка непасрэдна выступала як прамы ўдзельнік міжнародна-прававых адносін.

Па віне польскага боку зацягваўся абмен пасоль- ствамі, а гэта неабходная ўмова развіцця міждзяржаўных кантактаў, наладжвання добрасуседсьах адносін. У ве- расні 1921 г. Польшча наогул пачала пагражаць разрывам дыпламатычных адносін, але ў рэшце рэшт польскаму ўраду прыйшлося ўступіць.

У адказ на парушэнне Рвіж- скага дагавора Савецкая Расія затрымала выплату пер- шага ўзносу ў памеры 10 млн залатых рублёў за так

званую чыгуначную маёмасць, а таксама рээвакуацыю ў Польшчу вывезенай у час сусветнай вайны маёмасці і культурных каштоўнасцей.

Плануемае замежнымі цэнтрамі паўстанне ў Беларусі спачатку на ліпень, а затым на жнівень—верасень 1921 г. не адбылося. Паўстанцкі рух ішоў на спад. Падпісаны ў Варшаве 7 кастрычніка 1921 г. савецка-польскі пратакол прадугледжваў выдварэнне з Польшчы прадвадзіцеляў антысавецьах арганізацый, перамяшчэнне ўглыб Польшчы ўзброеных фарміраванняў з інтэрніраваных і інтттых асоб.

Летам і восенню 1921 г. у выніку прынятых ваенных, карных, адміністрацыйных і дыплыматычных мер быпі дасягнуты істотныя поспехІ ў стабілізацыі становішча ў Беларусі. Часці Чырвонай Арміі, міліцыя ліквідавалі шэраг буйных фарміраванняў. Уцякаючы ад праследа- ванняў, «тэрарысты» перабіраліся на польскую тэрыторыю. Да 1 жніўня добраахвотна з\'явілася больш за 2 тыс. дэзерціраў. «Бандытызм пайшоў на спад», — пісала «Звезда» ў нумары ад 4 жніўня 1921 г. Ha аб\'яднаным пасяджэнні Саўнаркома Мінскага савета і прафесійных саюзаў 4 жніўня камандуючы войскамі I. П. Убарэвіч, падводзячы вынікІ кампаніі, адзначаў дапамогу ўладам з боку сялян.

Далучэнне Польшчы да арганізацыі антысавецкага руху (аб гэтым шырока паведамлялася ў друку, на мітын- гах, сходах), пранікненне ўзброеных фарміраванняў з польскай тэрыторыі не магло не насцярожваць сялянства адносна мэт арганізатараў паўстанцкага pyxy. Яшчэ свежыя бьші ў памяці насельніцтва бясчынствы, якія ўчынялі польскІя акупацыйныя войскІ і акупацыйная адміністрацыя ў Беларусі ў 1919—1920 гг.

Сельскаму працаўніку, якІ карміў грамадства, цяжка было сумясціць заклікІ Савінкава да вызвалення Беларусі ад бальшавіцкай улады і абяцанні лепшага жыцця з татальнай дэзарганізацыяй яго атрадамі гаспадарчага жыцця, знішчэннем матэрыяльных каштоўнасцей, рабаў- ніцтвамі, забойствамі невінаватых людзей, яўрэйскІмі пагромамі. Сяляне, якія марылі аб мірнай працы, імкнуліся пазбавіцца кашмару, які прынесла новая хваля крывавай канфрантацыі. Яна яшчэ больш паглыбляла разруху, дэзарганізавала гаспадарчае жыццё, падрывала элементарныя асновы чалавечай жыццядзейнасці і тым самым ускладніла і без таго вельмі бядотнае становішча края. Знішчэнне млыноў, збожжасховішчаў, прадпрыем- стваў, магазінаў нічога агульнага не мела з «абаронай інтарэсаў сялянскай дэмакратыі».

Успышка палітычнага тэрарызму ў ССРБ назіралася вясной і летам 1922 г. Неспакойна было ў красавіку і маі ў шэрагу валасцей Барысаўскага павета. У маі 1922 г. у павеце зноў быпа арганізавана палітьганая камісія. Атрады баевікоў нападалі на вёскі, хутары, праезджых сялян. Па вопыту мінулага года сяляне наладжвалі ахову вёсак, але цяпер тэрарысты не ўяўлялі ранейшай небяспекі. Асобныя групы аперыравалі да 1925 г.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 4. Карньш меры:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -