§ 3. Сгварэнне часовых напвмчайнмх органаў
У існуючай сітуацыі кіраўніцтву рэспублікі даводзі- лася прымаць новыя намаганні і шукаць новьш сродкі і формы барацьбы з навіслай небяспекай. Як і ў інтттых выпадках, на першае месца стала задача канцэнтрацыі баявых сіл і цэнтралізацыі кіравання ходам барацьбы з тэрарызмам.
За гады грамадзянскай вайны кіруючая партыя набыпа вялікі арганізацыйны вопыт сканцэнт- равання намаганняў з мэтай вырашэння ваенна-палітыч- ных задач. Для авалодання становішчам з вясны 1921 г. на ўзроўні паветаў ствараюцца спецыяльныя органы. Створаныя ў маі 1921 г. павятовыя і рэспубліканская камісіі па барацьбе з бандытызмам праз некалькі месяцаў давялося скасаваць: мера аказалася недастатковай. Усё больш рабілася відавочным, што ў барацьбе з добра ўзброенымі мабільнымі фарміраваннямі не абысціся без выкарыстання буйных узброеных сіл. У ліпені Рэўваен- саветам РСФСР быў створаны Рэвалюцыйны ваенны савет Мінскага раёна ў саставе камандуючага войскамі 16-й арміі I. П. Убарэвіча (удзельніка ў падаўленні сялян- скага паўстання ў Тамбоўскай губерні), наркома па ваенных справах ССРБ I. А. Адамовіча і старшыні Надзвычайнай камісіі Беларусі Я. К. Ольскага. Рэаргані- зацыю ўхваліў галоўнакамандуючы ўсімі ўзброенымі сіла- мі РСФСР.Рэўваенсавет Мінскага раёна сканцэнтраваў у сваіх руках усё ваенна-аператыўнае і палітычнае кіраўніцтва. У яго распараджэнні знаходзілася некалькі армейскіх ды- візій, у тым ліку кавалерыя, часці асобага прызначэння, міліцыя. Мінскі рэўваенсавет, які распаўсюдзіў сваю ўладу на тэрыторыю ССРБ, дзейнічаў ва ўзаемадзеянні з Цэнтральным Бюро КП(б)Б.
У кожным з шасці паветаў рэспублікі замест камісій па барацьбе з бандытызмам былі створаны баявыя ўчасткі пад кіраўніцтвам вопытных прафесіяналаў. Каб цясней злучыць ваенна-аператыўныя дзеянні з іншымі мерамі барацьбы, у паветах былі створаны яшчэ і палі- тычныя камісіі баявых участкаў. Узначальваў паліт- камісію старшыня паветвыканкома.
Яе членамі быпі сакратар павятовага камітэта партыі, старшыня павя- товага палітбюро, начальнік і камісар баявога ўчастка. З\'яўляючыся вышэйшым органам улады ў павеце, паліткамісія падпарадкоўвалася Рэвалюцыйнаму ваен- наму савету Мінскага раёна. Паліткамісіі пасыпалі сваіх упаўнаважаных у ваенныя гарнізоны на правах прадстаў- нікоў вышэйстаячай улады і адначасова памочнікаў начальнікаў гарнізона па палітычнай часці.Спалучаючы ў сваіх руках усе рычагі ўлады і ідэалагічнага ўздзеяння ў павеце, паліткамісіі закліканы быпі служыць органамі ўзгаднення ваенных намаганняў з мерамі адміністрацыйнымі, арганізацыйнымі і палітыч- нымі. У пастанове аб паліткамісіях Прэзідыум ЦВК ССРБ звяртаў асаблівую ўвагу на правядзенне агіта- цыйнай і растлумачальнай работы сярод насельніцтва.
У жніўні 1921 г. у сувязі з напружанасцю (асабліва ў СуражскІм і ВеліжскІм паветах), якая павялічвалася, адбыпася падобная рэарганізацыя ў Віцебскай губерні. Губернская камісія па барацьбе з бандытызмам быпа заменена Рэўваенсаветам Віцебскага раёна. Трэба быпо стварыць таксама Паўнамоцную камісію па барацьбе з бандытызмам на Заходнім фронце, тэрытарыяльная сфера дзейнасці якой, згодна з Пастановай Прэзідыума УЦВК, зацверджанай 18 жніўня 1921 r., распаўсюдж- валася на Беларусь і Смаленскую губерню.
Прымаліся меры па ўмацаванню мясцовых дзяржаў- ных органаў міліцыі. Паводле даных Наркамата ўнутра- ных спраў ССРБ (у той час ён кіраваў арганізацыйнай дзейнасцю мясцовых Саветаў), у 116 валасцях рэспублікІ працаздольных валвыканкомаў і рэўкомаў было толькІ 56, «непрацаздольных і недастаткова вытрыманых» — 46, зусім слабьгх, якія патрабавалі неадкладнага змянення, — 14. He хапала канцылярскіх работнікаў.
Для ўмацавання павятовага і валаснога звёнаў савецкага і партыйнага апарату з Мінска камандзі- раваліся на месцы вопытныя работнікі. Амаль напалову быў абноўлены састаў сельскіх Саветаў. У сваю чаргу Масква накіроўвала ў Беларусь ваенных і партыйных арганізатараў, якія мелі вопыт барацьбы з мяцяжамі.
I. С. Унпшіхт, які стаў членам Рэўваенсавета Мінскага раёна, прыбыў у Мінск з паста намесніка ВЧК, удзельнічаў у падаўленні Тамбоўскага паўстання.Пасля пераходу да мірнага будаўніцтва насельніцтва было асабліва адчувальнае да далёка нярэдкіх фактаў беззаконнасці, самавольства з боку службовых асоб. Дэкрэт урада ССРБ ад 23 красавіка 1921 г. аб парадку правядзення канфіскацыі і рэквізіцый павінен быў змякчыць адносіны, што абвастрыліся паміж сялянамі і ўладаю. Уводзіліся больш строгія правілы, якія даты- чыліся адміністрацыйных спагнанняў. Была ўзмоцнена ўвага да скаргаў насельніцтва.
У сукупнасці прынятых мер рашаючае значэнне для пераадолення крызісу мела, несумненна, замена харч- развёрсткі харчпадаткам. У красавіку 1921 г. Барысаўскі, БабруйскІ і МазырскІ паветы атрымалі права свабоднага абмену прадуктамі — хлебам, збожжам, фуражом. 14 мая ўрад Беларускай рэспублікі прыняў дэкрэт аб свабодным абмене прадуктамі сельскай гаспадаркі і саматужнай прамысловасці. Гэта азначала канец харчразвёрсткі, аднаго з устояў ваеннага камунізму. 3 гэтага часу селянін пасля выканання харчпадатку мог сам распараджацца лішкамі сельскагаспадарчых прадуктаў — вынікамі сваёй нялёгкай працы, але, прыціснуты адміністрацыйна- камандным прэсам ваеннага камунізму, ён не адразу адчуў рэальную абарону яго гаспадарчых інтарэсаў дзяржавай.
Еще по теме § 3. Сгварэнне часовых напвмчайнмх органаў:
- Оплата часов сверхурочной работы.
- 2.6. Правовое регулирование расчетов (16 часов)
- 2.2. Договор банковского счета (16 часов)
- 72. парушэнні законнасці ў Беларусі ў 1920 – 1950 г. (прычыны і сутнасць). Дзуйнасць НКУС, органаў пракуратуры і суда.
- Советы путешествующим долго и часто — методика двух часов
- Оплата часов ночной работы
- Сила наших внутренних часов
- Распределение часов по темам и видам занятий
- 73. канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.
- Суб\'єкти плати за землю, що мають 100-відсоткову тимчасову пільгу:
- 86. Пераход РБ да дзярж. самастойнасці. Рэарганізацыя дзярж. органаў. Змены ў канстытуцыйным праве ў 1990.
- 76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады у заходніх абласцях Беларускай ССР.
- Как сделать так, чтобы индикатор был в отдельном окне внизу графика?
- § 2. Удасканаленне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення. Узбуйненне БССР
- § 3. Канстытуцыя Беларускай CCP 1927 г.
- Объем дисциплины и виды занятий
- Самая захватывающая деталь
- 75. Пачатак Другой сусветнай вайны, разгром Польскай дзяржавы.