§ 2. Узброеньш ам іысавецкія фарміраванні
ЕІераход ад вайны да міру ў ССРБ пасля спынення ваенных дзеянняў на Заходнім фронце ў кастрычніку 1920 г. ускпадніў «зялёны рух», які ў новых умовах стаў адным з галоўных сродкаў дэстабілізацыі становішча ў Беларусі.
Ha тэрыторыі Беларусі, на якой усталявалася савецкая ўлада, у 1919—1921 гг. іпша сапраўдная сялян- ская вайна супраць савецкай харчовай, аграрнай і нацыянальнай палітыьа. Еалоўную сілу сялян складалі партызанскія атрады так званых «зялёных». Такую назву яны атрымалі ад таго, што хаваліся ў зялёных лясах, а таксама ад назвы Беларускай сялянскай партыі Зялёнага дуба, што аформілася восенню 1920 r., калі пачаў дзейнічаць Еалоўны штаб партызансьах атрадаў, але і да гэтага часу назву «зялёных» атрымалі сяляне, каторыя не хацелі ісці ў Чырвоную Армію і яьах савецкая ўлада называла дэзерцірамі або бандытамі (Стужынская Н. Сялянская вайна на Беларусі. Звязда. 28.05Л992 r.).
У складаным становітттчы знаходзіліся савецкш ўлады ў нейтральнай зоне, створанай уздоўж граніцы згодна з умовамі прэлімінарнага дагавора ад 12 кастрьганіка 1920 г. Рэўкомы прыгранічнай паласы падтрымлівалі цесную сувязь з ваенным камандаваннем. У распараджэнні рэў- комаў меліся атрады міліцыі, якія знаходзіліся на казарменным становішчы, але гэтага было недастаткова. «Зя- лёныя» часта аказваліся мацнейшымі. Яны раззбройвалі міліцыю, як гэта было ў Койданаве, забівалі міліцыя- нераў, нападалі на населеныя пункты, грамілі савецкія ўстановы.
Пасля падпісання мірнага дагавору з Польшчай нейтральная зона скасоўвалася. Войскі абодвух бакоў маглі размяшчацца ўздоўж дзяржаўнай граніцы, устанаўліваць пагранічны рэжым. У былой нейтральнай зоне для пад- трымання цвёрдага парадку захоўваліся валасныя рэўкомы.
Да вясны 1921 г. у цэлым па ССРБ стала адносна больш спакойна. I калі ў сярэдзіне красавіка 1921 г. ca- бралася трэцяя сесія Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Беларусі, то ўрад палічыў магчымым заявіць на ёй, што «тое вялікае зло, якое на працягу даволі доўгага перыяду мучыпа цела шматпакутнай Беларусі, выкаранена».
У маі 1921 г. колькасць антысавецьах атрадаў на тэ- рыторыі ССРБ пачала хутка расці. Паводпе агентурных звестак, якія меліся ў савецьах улад, у сярэдзіне мая ў ССРБ налічвалася 2 тыс. баевікоў, а да канца чэрвеня іх было ўжо 3,5 тыс. Буйныя атрады мелі абозы і кавалерыю.
Як раней, з фронту ў ваенныя і праваахоўныя органы паступалі паведамленні аб забітых, параненых, пагромах, рабаваннях, разгромленых установах і інттт.
Атрады, якія выкарыстоўвалі партызанскія метады барацьбы, быпі вельмі слабыя, каб уступаць у непа- срэднае проціборства з часцямі Чырвонай Арміі. Яны імкнуліся паралізаваць дзяржаўнае кіраванне, дэзаргані- заваць гаспадарчае жыццё, парушыць сістэму харчовага забеспячэння гарадоў і тым самым яшчэ больш ускладніць эканамічнае і палітычнае становішча, у якім апынуліся балыдавікі ў пераходны ад вайны да міру перыяд. Ix ахвярамі станавіліся камуністы, савецкія актывісты, супрацоўнікі міліцыі, чэкісты. БаевікІ грамілі валвыканкомы, знішчалі дзяржаўную і кааператыўную маёмасць, прадпрыемствы, сродкі сувязі, прадукты харча- вання, нападалі на паязды, параходы. Распаўсюджваліся лістоўкІ і адозвы, у тым ліку і на беларускай мове, у якіх змяшчаліся абяцанні нармальнага жыцця пасля зні- шчэння бальшавіцьах парадкаў. [9]
Сітуацыя ў рэспубліцы станавілася ўсё больш сур\'ёз- най. Зрывалася нарыхтоўка паліва, спагнанне харчпадат- каў, правядзенне інтттых кампаній. Парушаўся таварааб- мен, які наладжваўся паміж горадам і вёскай. У выніку, паводле прызнання ўлад, «уся наогул савецкая дзейнасць была тэрарызавана».
Еще по теме § 2. Узброеньш ам іысавецкія фарміраванні:
- Кузнецова Е.И.. Деньги. Учебное пособие. Юнити, М., 2009, 2009
- От автора
- Раздел І. Деньги
- Глава 1. Происхождение и сущность денег. Роль денег в воспроизводственном процессе
- 1.1. Характеристика денег как исторической и экономической категории и их функции
- 1.2. Виды и формы денег, особенности их трансформации
- 1.3. Роль денег и особенности ее проявления при разных моделях экономики
- 1.4. История и развитие фальшивомонетчества
- Контрольные вопросы
- Глава 2. Денежная масса и денежный оборот: содержание и структура
- 2.1. Денежная масса и ее элементы
- 2.2. Денежное обращение и денежный оборот
- 2.3. Налично-денежный оборот в Российской Федерации
- 2.4. Безналичный денежный оборот в Российской Федерации
- 2.5. История денежного обращения в России
- Контрольные вопросы
- Литература
- Глава 3. Денежная система и ее устройство
- 3.1. Понятие и виды денежных систем