<<
>>

§ 1. Супярэчнасці пераходнага перыяду

Факты сведчаць аб выключнай складанасці і супя- рэчлівасці гэтага этапу і ў гісторыі савецкай улады, якая выйпша пераможцам у грамадзянскай вайне і ўзяла курс на мірнае будаўніцтва.

У ланцугу падзей, што сведчылі аб рэзкім абвастрэнні становішча, асаблівае месца займае выступленне ў сакавіку 1921 г. матросаў, салдат, рабочых Кранштата, якое пачалося ўслед за забастоўкамі на буйней- шых заводах Петраграда. Услед за паўстаннем у Кран- штаце Расію ўзрушыпа Тамбоўскае сялянскае паўстанне.

У Беларусі палітычнае становішча быпо не менттт вострым. Ужо ў 1920 г. у наяўнасці быпі ўсе прыкметы рэзкага ўзрастання незадавальнення сялян. У сакавіку 1920 г. сялянскае паўстанне ахапіла Быхаўскі, Прапойскі, Чэрыкаўскі і Мглінскі паветы Гомельскай губерні. Паўстанцы разганялі сельскш Саветы і валасныя выкан- комы, абяззбройвалі чырвонаармейцаў і невялікія воінскія часці, нападалі на ваенны транспарт, аказвалі ўзброенае супраціўленне нарыхтоўшчыкам прадуктаў харчавання, забівалі партыйных і савецьах работнікаў. Сялян злавалі беспарадкавьш рэквізіцыі, бясконцае вы- трэсванне хіебных «лішкаў», фурманачная і інтттыя па- віннасці, самавольства ўлад.

Самі ўлады лічыпі, што росту напружанасці садзей- нічалі «няўмелыя, злачынныя і дыскрэдытуючыя савец- кую ўладу ўчынкі і дзеянні прадстаўнікоў мясцовых урадавых арганізацый», «поўнае самавольства воінскіх часцей у арганізацыі фурманачнай павіннасці».

Сама кіруючая партыя, якая абяцала народу мір, свабоду, дастатак, прызнавала выюіючныя цяжкасці, з якімі яна сутыкнулася пры выхадзе з грамадзянскай вайны. Даволі шчыра аб гэтым гаварылася ў рашэннях X з\'езда РКП(б), які адбыўся ў сакавіку 1921 r.: «Бягучы момант характарызуецца, з аднаго боку, амаль поўнай ліквідацыяй знешніх ваенных франтоў, з другога — крайнім абвастрэннем супярэчнасцей унутры краіны».

У разбуранай вайной Беларусі рэжым ваеннага камунізму праяўляўся з асаблівай сілай.

Якім ншяхам ісці далей, якія ідэалагічньш і палітычныя арыенціры ўзяць на ўзбраенне як лозунгі практычных дзеянняў, ад чаго адмовіцца і што далей зацвярджаць у ходзе грамадскай перабудовы — пытанні, якія патрабавалі неадкладнага адказу.

Для мірнага будаўніцтва патрэбна была кансалідацыя грамадства. Нібы забыўшыся пра класавую барацьбу, балыыавікі становяцца прыхільнікамі «грамадзянскага міру». Ідэя грамадзянскага міру сама па сабе ўпляталася ў канцэпцыю новай эканамічнай палітыкі, аб\'яўленай у сакавіку 1921 г. X з\'ездам РКП(б). Атрыманы вопыт сведчыў аб тым, што загнаць насельніцтва ў новы лад сілай немагчыма, што такая спроба, ператварыўшы краіну ва «ўсерасійскую мясарубку», пагражае гібеллю самой улады, якая абсалютызуе насілле. Сялянству, інтэлігенцыі, дваранам — праціўнікам пралетарскай дзяржавы — прадстаўлялася магчымасць праявіць свае намаганні ў адраджэнні краіны на сацыялістычных пачатках.

Праявіць сябе ў новай якасці трэба было і дзяржаўна- прававым структурам. Для гэтага неабходна быпа істотная перабудова структуры дзяржаўнага апарату, пераадоленне камандных метадаў кіравання, якія скла- ліся ў час вайны.

Але не так проста быпо здзейсніць гэты гістарычны паварот у дзяржаўным жыцці, што азначаў новыя пады- ходы ў разуменні міжкласавых адносін і ролі сацыяльнага насілля, значэння дэмакратыі ў паступальным развіцці грамадства, выкарыстання духоўнай спадчыны. Прагрэ- сіўная тэндэнцыя сустракала процідзеянне дагматычнага мыслення і утапічных ідэй.

Паражэнне Чырвонай Арміі пад Варшавай, якая бьша гатова ўз\'яднацца з пралетарьштам Заходняй Еўропы, запатрабавала перагляду існуючых уяўленняў аб ходзе сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі. Надзеі на рэвалю- цыйны выбух у Еўропе не апраўдаліся. Вырысоўвалася перспектыва суіснавання дзвюх сістэм. Мірныя дагаворы, заключаныя ў 1920—1921 гг. з Літоўскай, Латвійскай, Эстонскай і ЕІольскай рэспублікамі, і быпі якраз юры- дычным выказваннем магчымасці і неабходнасці мірнага супрацоўніцтва дзяржаў з розным грамадскш ладам.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 1. Супярэчнасці пераходнага перыяду:

  1. 77. Савецкая дзяржава і права ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Нямецкі акупацыйны рэжым у Беларусі. Партызанскі рух.
  2. 79. Беларуская дзяржава і права ў пасляваенны перыяд. Змены ў дзяржаўным апараце. Пашырэнне правоў рэспублікі ў канцы 50-х пачатку 60-х г. ХХст.
  3. 2. Гісторыяграфія гісторыі дзярж. і права Беларусі. Праблема айчыннай гісторыка прававой навукі (прычыны і перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі паходжанне назваў “Беларусь, Літва”, канцэпцыі утварэння ВКЛ і інш)
  4. 68. Судовыя органы Беларусі у 1920 – 1930 г.
  5. 83. міжнародная дзейнасці Беларускай ССР у 50-80 г. ХХст.
  6. § 4. Другі Усебеларускі з’езд Саветаў. Дапаўненні да Каіісіьггуцыі
  7. § 6. Суды і пазасудовыя рэпрэсіўныя ўстановы. Пракуратура
  8. 63. Другі з’езд Саветаў Беларускай ССР. Дапаўненні да Канстытуцыі БССР.
  9. 69. крымінальнае і крымінальна – працэсуальнае права Беларускай ССР у 1920 – 1930 г.
  10. Кузнецова Е.И.. Деньги. Учебное пособие. Юнити, М., 2009, 2009
  11. От автора
  12. Раздел І. Деньги
  13. Глава 1. Происхождение и сущность денег. Роль денег в воспроизводственном процессе
  14. 1.1. Характеристика денег как исторической и экономической категории и их функции
  15. 1.2. Виды и формы денег, особенности их трансформации
  16. 1.3. Роль денег и особенности ее проявления при разных моделях экономики
  17. 1.4. История и развитие фальшивомонетчества
- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -