51. Судовая рэформа 1864. і асаблівасці яе правядзення у Беларусі.
Судовая рэформа пачала праводзіцца ў жыццё ў 1864 г. Яна замацавала повыя асновы судовага ладу і судаводства, паслядоўна і поўна ўвасобіўшы прынцыпы буржуазнага права, што было значным крокам наперад у параўнанні з дарэформеннай судова-працэсуальнай сістэмай.
У аснову рэформы была пакладзена тэорыя раздзялёння ўлад. Судовыя статуты абвясцілі аддзяленне суда ад адміністрацыі, увядзенне агульнага ўсесаслоўнага суда, роўнасць усіх перад судом, нязменнасць суддзяў і следчых, выбарнасць міравых суддзяў і прысяжных засядацеляў, галоснасць, вуснасць, непасрэднасць і спаборнасць судовага працэсу, права абвінавачанага на абарону. Важным вынікам рэформы стала заснаванне адвакатуры для абароны па крымінальных і прадстаўніцтва інтарэсаў старон па цывільных справах.
Была рэарганізавана пракуратура: з органа кантролю за вытворчасцю спраў у сферы кіравання яна ператваралася ў орган абвінаваўчай улады.
Згодна з законам ствараліся дзве судовыя сістэмы: мясцовыя і агулъныя суды. Да мясцовых належалі міравыя суды і з\'езды міравых суддзяў, да агульных - акружныя суды і судовыя палаты. У міравых судах справы аднаасобна разглядаў міравы суддзя. Павет складаў міравую акругу, падзеленую на міравыя ўчасткі, у кожным з якіх знаходзіўся ўчастковы міравы суддзя. Апрача участковых былі і ганаровыя міравыя суддзі, якія маглі разглядаць справы, але не ўваходзілі ў штаты Міністэрства юстыцыі і не атрымлівалі жалавання. З\'езд міравых суддзяў быў судом другой інстанцыі і разглядаў апеляцыйныя скаргі на пастановы міравых суддзяў. Міравым судам былі падсудныя цывільныя справы пры цане іска да 500 руб. і крымінальныя, па якіх прадугледжваліся арышт да трох месяцаў, грашовае спагнанне да 300 руб. ці заключэнне ў работны дом да аднаго года.
Акруговы суд, складаўся з цывільнага і крымінальнага аддзяленняў, а апошняе - з кароннага суда і суда прысяжных засядацеляў. Акруговым судам былі падсудныя ўсе крымінальныя справы за выключэннем палітычных і пэўных службовых злачынстваў.
Крымінальныя справы разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў. Каронныя суддзі прызначаліся царом па прадстаўленні міністра юстыцыі пажыццёва. Яны павінны былі мець вышэйшую юрыдычную адукацыю і стаж працы ў праваахоўных органах не менш як тры гады. Узначальваў акруговы суд старшыня, а аддзяленнямі кіравалі яго намеснікі.Судовыя палаты дзейнічалі як суды другой інстанцыі ў адносінах да акруговых судоў. Па некаторых крымінальных справах, напрыклад па палітычных, судовыя палаты маглі дзейнічаць як суд першай інстанцыі.
Вышэйшым органам судовага нагляду, касацыйным і вярхоўным судом у Расіі з\'яўляўся правячы Сенат, які ўключаў два дэпартаменты - цывільны і крымінальны.
Аналізуючы судовую рэформу, трэба заўважыць, што ў яе правядзенні на тэрыторыі Беларусі выявіліся спецыфічныя асаблівасці. Да апошніх адносіліся: сувязь судовай рэформы з палітыкай царызму, накіраванай на падаўленне польскага нацыянальна-вызваленчага руху; увядзенне судовых статутаў па частках; адкрыццё мясцовых і агульных судоў у розны час. Па палітычных прычынах судовая рэформа на Беларусі пачалася, па сутнасці, толькі ў 1872 г. , калі былі ўведзены міравыя суды, а акруговыя суды з інстытутамі прысяжных засядацеляў былі ўтвораны ў заходніх губернях аж у 1882 г.
Сялянскі валасны суд: былі падсудныя справы па спрэчках паміж сялянамі, а таксама па нязначных крымінальных або адміністрацыйных правіннасцях. Ён меў права прысуджаць сялян да сямі дзён арышту, караць дубцамі да 20 удараў, штрафаваць да 3 руб. , прыгаворваць да грамадскіх работ да шасці дзён. Такім чынам, валасны сялянскі суд дзейнічаў на аснове традыцый і нормаў звычаёвага права, санкцыянаванага дзяржавай, што было перажыткам сярэдневякоўя.
Еще по теме 51. Судовая рэформа 1864. і асаблівасці яе правядзення у Беларусі.:
- 52. Земская реформа 1864 і асаблівасці правядзення у Беларусі.
- 1. Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго асаблівасці і задачы
- 76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады у заходніх абласцях Беларускай ССР.
- 9. Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў ХIII–ХVI ст. ст. Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі.
- 43. Спробы правядзення рэформаў у РП у 2-ой палавіне 18 ст. Першы падзел Рэчы Паспалітай у святле міжнароднага права.
- 2. Гісторыяграфія гісторыі дзярж. і права Беларусі. Праблема айчыннай гісторыка прававой навукі (прычыны і перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі паходжанне назваў “Беларусь, Літва”, канцэпцыі утварэння ВКЛ і інш)
- 4.4. Державна судова адміністрація як орган судового управління
- 3. Конкуренция юрисдикции арбитражных судов РФ и третейских судов
- § 4. Відстрочення, розстрочення і зменшення розміру судових витрат, звільнення від їх оплати. Повернення судових витрат
- § 5. Судовий контроль за виконанням судових рішень
- 48.Рассмотрение дел об оспаривании решенийтретейских судов по выдаче исполнительных листов на принудительное исполнение решений третейских судов.
- Глава 45. ПРИЗНАНИЕ И ИСПОЛНЕНИЕ РЕШЕНИЙ ИНОСТРАННЫХ СУДОВ И ИНОСТРАННЫХ ТРЕТЕЙСКИХ СУДОВ (АРБИТРАЖЕЙ)