§ 7. Права
Згодна з законам Вярхоўнага Савета CCCP ад 1 лютага 1944 r., за саюзнымі рэспублікамі было замацавана права ўступаць у непасрэдныя зносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца дыплама- тычнымі прадстаўнікамі.
Згодна з гэтым законам, 24 сакавіка 1944 г. шостая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай CCP прыняла закон аб утварэнні Народнага Камісарыята замежных спраў рэспублікі. 3 гэтага часу пачынаецца аднаўленне міжнароднай дзей- насці рэспублікі.Пад час другой сусветнай вайны права Беларускай CCP не мела самастойнага значэння, бо, згодна з Кан- стытуцыяй CCCP, выданне Крымінальнага і Грама- дзянскага кодэксаў быпо аднесенада кампетэнцыі CCCP, a па астатніх галінах права таксама дзейнічалі ў асноўным нормы агульнасаюзнага права, працягваўся працэс бюракратычнай цэнтралізацыі. Асабліва яскрава гэты працэс праявіўся ў працоўным заканадаўстве. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета CCCP ад 26 чэрвеня 1940 г. бвіў устаноўлены жорсткІ рэжым працы. Рабочым і служачым дзяржаўных устаноў, заводаў і фабрык забаранялася звальняцца з працы па жаданню работніка. Усталёўвалася крымінальная адказнасць за самавольнае пакІданне працы, за прагул без уважлівых прычын.
Спазненне на працу больш чым на 20 хвілін разглядалася як прагул і каралася як крымінальнае злачынства. Пастановай CHK БССР ад 19 верасня 1940 г. дзеянне гэтага ўказа распаўсюджвалася і на рабочых і служачых Белкаапсаюза. У канцы 1939 і 1940 r., згодна з Дэклара- цыямі Народнага сходу Заходняй Беларусі аб нацыя- налізацыі зямлі, банкаў і буйной прамысловасці ў заходніх абласцях, Савет Народных Камісараў БССР выдаў шэраг пастаноў аб нацыяналізацыі прад- прыемстваў розных галін прамысловасці, гандлёвых устаноў і жыпых дамоў, калі яны перавышалі памер 113 м2.
Пасля нападу немцаў на Савецкі Саюз і ўвядзення ваеннага становішча быпі ўнесены дапаўненні ў пра- цоўнае заканадаўства.
26 чэрвеня 1941 г. быў выдадзены Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета CCCP «О режиме рабочего времени рабочих и служащих в военное время», якім дазвалялася адміністрацыі прадпрыемстваў устанаўліваць абавязковыя звыштэрміновыя гадзіны працы працягласцю ад адной да трох гадзін на дзень. Затым 26 снежня 1941 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета CCCP уводзіліся яшчэ больш жорсткія меры крымінальнай адказнасці працоўных за самавольнае пакіданне працы або прагул. Гэтыя ўказы дзейнічалі на Беларусі некаторы час і пасля закан- чэння вайны.У мэтах забеспячэння правоў воінаў Чырвонай Арміі на жыллё па іх былым месцы жыхарства Пастановай CHK CCCP ад 5 жніўня 1941 г. на час вайны за ўсімі асобамі, якія служылі ў арміі, захоўвалася іх жылая плошча. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета CCCP ад 14 сакавіка 1945 г. «О наследниках по закону и по заве- шанйю» было пашырана кола спадчыннікаў па закону. Да іх спісу далучаліся бацькі, а пры іх адсутнасці — браты і сёстры памёршага.
Значныя змены былі ўнесены ў сямейнае закана- даўства Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета CCCP ад 8 ліпеня 1944 г. «Об увеличении государственной помощи беременным женщинам, многодетным и одиноким матерям, усилении охраны материнства и детства, об установлении почетного звания «Мать-героиня» и учреждении ордена «Материнская слава» и медали «Медаль материнства». Гэтым указам, з аднаго боку, падтрымпі- валіся мнагадзетныя сем\'і і маці-адзіночкі, з другога — жанчына, якая нарадзіла пазашлюбнае дзіця, пазбаў- лялася права на падачу ў суд іска аб аліментах з бацькі дзіцяці, на два тыдні быў павялічаны адпачынак па цяжарнасці і родах працуючым жанчынам. Быпі прадугледжаны і іншыя льготы жанчынам і іх дзецям. 3 мэтаю паменшыць колькасць разводаў ускладняўся шлюбна-разводны працэс. Шлюб мог быць скасаваны толькі судом і пры выкацанні цэлага шэрагу ўмоў. Спачатку трэба было звярнуцца ў народны суд, потым апублікаваць у мясцовай газеце (у Мінску ў «Звяздзе») аб\'яву аб скасаванні шлюбу. Народны суд сам не меў права скасаваць шлюб, ён павінен быў прымірыць мужа і жонку, а калі паміж імі прымірэння не адбылося, яны мелі права, пасля таго як заплацяць значную пошліну, звярнуцца з іскам у абласны суд, куды павінны быпі з\'явіцца муж і жонка.
Крымінальнае заканадаўства пад час вайны быпо дапоўнена шэрагам указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета CCCP. 6 ліпеня 1941 г. выйшаў Указ «Об ответственности за распространение в военное время ложных слухов, вызывающих тревогу среди населения», згодна з якІм вінаватыя караліся зняволеннем ад двух да пяці гадоў, калі гэтае злачынства не падпадала пад больш суровае пакаранне. Але апрача судоў і вайсковых трыбуналаў людзей расстрэльвалі і без суда, бо кожны вайсковы або партызанскі начальнік мог аддаць загад аб расстрэле чалавека. 3 гэтай мэтай дзейнічалі так званыя «заградатрады» НКУС, якія павінны былі pac- стрэльваць салдат і камандзіраў, што адступалі пад націскам ворага.
Крымінальнае заканадаўства ваеннага часу было скасавана на тэрыторыі CCCP, за выключэннем заходніх абласцей Беларусі і некаторых іншых, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета CCCP ад 21 верасня 1945 r., у заходніх абласцях Беларусі яно працягвалася да 4 ліпеня 1946 г.
Еще по теме § 7. Права:
- Теории права (исторический и современный подход). Теория естественного права. Историческая школа права. Теория нормативного понимания права. Реалистическая школа права. Социологическая школа права. Психологическая теория права. Материалистическая теория права. Интегральный подход к пониманию права
- Развитие методологии права и историко-теоретический кризис второй половины XIX - начала XX века: энциклопедия права, философия права и общая теория права
- Система права. Частное и публичное право. Структурные (системные) элементы права: отрасль права, правовой институт. Основные отрасли права
- Понятие права. Признаки права. Сущность и содержание права. Объективное право. Субъективное право. Определение права
- 3. Роль римского права в развитии права других общественных формаций. Рецепция римского права. Значение римского права для современного юриста.
- Понятие действия права и реализации (осуществления) права. Способы воздействия права на поведение людей
- ТЕМА 8. ЗАЩИТА ПРАВА СОБСТВЕННОСТИ НА ЗЕМЛЮ, ПРАВА ЗЕМЛЕВЛАДЕНИЯ И ПРАВА ЗЕМЛЕПОЛЬЗОВАНИЯ
- § 2. Понятие права. Форма права. Система права и система законодательства Российской Федерации
- Статья 64. Сохранение договора социального найма жилого помещения при переходе права собственности на жилое помещение, права хозяйственного ведения или права оперативного управления жилым помещением
- Статья 64. Сохранение договора социального найма жилого помещения при переходе права собственности на жилое помещение, права хозяйственного ведения или права оперативного управления жилым помещением