§ 4. Увадзенне ў дзеянне першай саюзнай Канстытуцыі
Гісторьш беларускай дзяржаўнасці неаддзельная ад гісторыі стварэння і развіцця савецкай саюзнай дзяржавы. Як яе састаўная частка БССР мела пэўны статус. Але яе правы як члена федэрацыі не адрозніваліся ад прававога палажэння інтттых саюзных рэспублік.
Таму назва дадзе- най главы ўмоўная.Пасля абвяшчэння Саюза CCP пачаўся новы этап у гісторыі БССР, як, зрэшты, і інтттых савецкіх нацыя- нальных дзяржаў, якія ўтварыпіся пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на тэрыторыі Pacii. Для разумення прававой прыроды саюзнай дзяржавы першачарговае значэнне мае высвятленне ключавога пытання, што датычыцца суадносін паўнамоцтваў органаў федэрацыі і дзяржаўных адзінак, якія ўваходзілі ў яе.
Важнай задачай стала распрацоўка саюзнай Канстытуцыі. 6 ліпеня 1923 г. Цэнтральны Выканаўчы Камітэт CCCP зацвердзіў тэкст Канстытуцыі і «ўвёў яе ў дзеянне». Але пакуль яшчэ гэта не была канчатковая рэдакцыя Асноўнага Закона, бо маглі быць прапанаваны новыя ўдакладненні або дапаўненні пры зацвярджэнні яго з\'ездамі саветаў саюзных рэспублік.
У ліпені 1923 г. РСФСР скасавала Народны Камі- сарыят па справах нацыянальнасцей, бо лічьша, што ён «закончыў сваю асноўную місію па падрыхтоўцы справы адукацыі нацыянальных рэспублік і абласцей, і аб\'яднання іх у Саюз Рэспублік».
Пасля ўвядзення ў дзеянне саюзнай Канстытуцыі Прэзідыум Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза CCP абнародаваў зварот «Да ўсіх народаў і ўрадаў свету». У дакуменце выкладаліся палітычныя і юрыдычныя асновы пабудовы адзінай саюзнай дзяржавы. Асабліва падкрэслівалася добраахвотнасць аб\'яднання, прада- стаўленне кожнай рэспубліцы права свабоднага выхаду з Саюза, у той жа час адкрываючы добраахвотны доступ усім сацыялістычным савецкім рэспублікам, якія могуць узнікнуць у будучым.
У звароце, які прызнаваў магчымасць мірнага суіснавання дзвюх сістэм, заяўлялася аб тым, што саюзная дзяржава ставіць сабе на мэце захаванне міру з усімі народамі, «шукае з усімі народамі мірных і дружалюбных адносін і эканамічнага супрацоўніцтва».
Выкладалася афіцыйная канцэпцыя прычын руху народаў Pacii да адзінай саюзнай дзяржавы: «Аказваючы адно аднаму пастаянную брацкую дапамогу ўсімі сваімі сіламі і сродкамі, яны, аднак, працяглы час заставаліся хоць і звязанымі саюзнымі дагаворамі, але ўсё ж асобнымі дзяржавамі». Аднак трэба заўважыць, што за аснову тэорыі фарміравання Саюза ўзяты знешнія юрыдычныя праявы працэсу. Ha самай жа справе адбываўся пераход ад унітарызму праз фактычную аўтанамізацыю да раўнапраўя рэспублік.
У звароце гаварыпася аб перспектывах развіцця Савецкай дзяржавы. Яна звязвалася з праблемай сусвет- най пралетарскай рэвалюцыі, з глабальным працэсам змены формаў грамадскага жыцця: «Доступ у Саюз адкрыты ўсім сацыялістычным рэспублікам як існуючым, так і маючым узнікнуць у будучым».
Пасля ўтварэння Саюза CCP бьші створаны агульныя для ўсіх саюзных рэспублік органы ўлады і кіравання. «Разжалаваная» РСФСР юрыдьгана стала, як прынята было гаварыць у мінулым, першай сярод роўных.
Пасля ўвядзення «Канстытуцыі ў дзеянне» пра- водзілася інтэнсіўная работа па стварэнню законаў у яе развіццё. У кароткі тэрмін былі прыняты «Палажэнне аб Цэнтральным Выканаўчым Камітэце Саюза ССР», «Палажэнне аб Савеце Народных Камісараў Саюза ССР», «Палажэнне аб Народных Камісарыятах Саюза ССР», «Палажэнне аб Вярхоўным Судзе Саюза Савецкіх Сацыялі- стычных Рэспублік».
Канчатковы тэкст Канстытуцыі CCCP зацвердзіў II Усесаюзны з\'езд Саветаў 31 студзеня 1924 г. Затым у студзені 1924 г. Канстытуцыю ратыфікавалі (зацвердзілі) усе чатыры саюзныя рэспублікі: РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР. Гэта працэдура абумоўлівалася характарам Канстытуцыі, якая складалася з Дэкларацыі і Дагавора аб утварэнні Саюза ССР.
Канстытуцыі саюзных рэспублік былі прыведзены ў адпаведнасць з саюзным Асноўным Законам. У БССР, дзе па сутнасці не было Канстытуцыі як цэльнага аб\'ём- нага дакумента, трэба было тэрмінова заняцца распра- цоўкай яе новага тэксту.
Да прыняцця новай Канстытуцыі Vl Усебеларускі Надзвьгаайны з\'езд Саветаў 16 сакавіка 1924 г. стварыў ЦВК Саветаў БССР у саставе 120 членаў і 30 кандыдатаў. ЦВК павінен быў выбраць свой прэзідыум у саставе старшыні, сакратара і сямі членаў. Bbty адменены канстытуцыйны артыкул аб тым, што старшыня ЦВК адначасова з\'яўляецца і старшынёй Саўнаркома. З\'езд прапанаваў Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту рэспублікі стварыць Савет Народных Камісараў — выка- наўчы орган ЦВК у саставе старшыні, яго намесніка, старшыні СНГ, наркомаў земляробства, фінансаў, працы, унутраных спраў, юстыцыі, рабоча-сялянскай інспекцыі, асветы, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння. Саўнарком, як гэта прадпісвала саюзная Канстытуцыя, павінен быў уключаць з правам дарадчага або рашаючага голасу ўпаўнаважаных народных камісарыятаў CCCP — па замежных справах, ваенных і марскіх справах, замеж- нага ганддю, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфаў.
У 20-я гады ўсе саюзныя рэспублікі перапрацавалі свае канстытуцыі.
Еще по теме § 4. Увадзенне ў дзеянне першай саюзнай Канстытуцыі:
- 88. Канстытуцыя РБ 1994г. : прычыны распрацоўкі, гісторыя прыняцця, хар-ка. Змяненні і дапаўненні да Канстытуцыі РБ, прынятыя на рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.
- 63. Другі з’езд Саветаў Беларускай ССР. Дапаўненні да Канстытуцыі БССР.
- Перша кодифікація радянського права в Україні
- Перша світова війна. Лютнева революція 1917 р. та їх відпуння в Україні
- 85. утварэнне СНД. Дзяржаўна – прававыя сувязі Рэспублікі Беларусь з Расіяй і краінамі бліжняга замежжа. Дагавор аб стварэнні саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ад 8 снежня 1999 г.
- ДЕРЖАВНО-ПРАВОВЕ БУДІВНИЦТВО В УРСР У ПОВОЄННИЙ ПЕРІОД І ПЕРІОД “ДЕСТАЛІНІЗАЦІЇ” (1945 — перша половина 1960-х років)
- Становлення ідеї козацької державності як національної державної ідеї (друга половина XVI — перша половина XVII століття)
- Козацтво у контексті українського націоґенезу: штрихи до формування української національної ідеї ХУІ — першої половини ХУІІ ст. ХУІ - перша половина ХУІІ ст. сучасною вітчизняною наукою
- § 3. Абвяшчэнне CCCP
- 73. канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.
- § 3. Канстытуцыя Беларускай CCP 1927 г.