5. Міжнародныя пагадненні і вассальныя дагаворы-крыніцы старажытнага беларускага права.
Акрамя "Рускай Праўды" найбольш старажытнымі помнікамі пісанага права на Беларусі з\'яўляюцца граматы аб адносінах Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама дагаворы 1229, 1263 і 1338 гг.
Гэтыя юрыдычныя помнікі з\'яўляюцца каштоўнай крыніцай вывучэння старажытнага права. Бакі, якія дамаўляліся паміж сабой, знаходзіліся прыкладна на адным узроўні эканамічнага і культурнага развіцця і таму нярэдка ўключалі ў сумесныя пагадненні нормы звычаёвага права сваёй мясцовасці. Для ілюстрацыі больш падрабязна разгледзім дагавор 1229 г. , які навукоўцы называюць "Смаленская гандлёвая праўда". Гэта міжнароднае гандлёвае і палітычнае пагадненне паміж Смаленскім, Віцебскім і Полацкім княствамі, з аднаго боку, і Рыгай і Готландам (другая крыніца “Гоцкім берагам”) - з другога.Дагавор 1229 г. - адзін з першых дайшоўшых да нас помнікаў права феадальнай Беларусі. Ен замацаваў прававыя нормы, якія гарантавалі і забяспечвалі развіццё міжнародных гандлёвых адносін на падставе ўзаемнасці і раўнапраўя.
Ва ўступе да дагавора гаворыцца пра ўстанаўленне дружалюбных адносін паміж краінамі і пералічваецца склад пасольстваў, якія прымалі ўдзел у яго заключэнні. Тэкст дагавора складаецца з шэрага артыкулаў, у якіх выкладзены нормы крымінальнага, працэсуальнага права і права па абавязацельствах, а таксама палажэнні, што рэгламентавалі парадак заключэння дагавораў купліпродажу, правозу тавараў і інш. Дагавор устанаўліваў гарантыі недатыкальнасці іншаземных купцоў, узаемныя прывілеі па тавараабмене, агаворваў умовы бесперашкоднага продажу тавараў. Найважнейшыя артыкулы вызначалі свабоду гандлю як для іншаземных "гасцей" на беларускіх землях, так і для беларускіх купцоў у Рызе і іншых гарадах, бесперашкодны праезд па тэрыторыі гандлюючых бакоў, а таксама дакладныя пошліны на тавары.
Такім чынам, галоўнае прызначэнне дагавора 1229 г. заключалася ў замацаванні прававых нормаў, якія забяспечвалі нармальныя адносіны паміж заходне- і ўсходнееўрапейскімі народамі на аснове ўзаемнасці і раўнапраўя. Прадугледжвалася замацаванне мірных адносін паміж народамі, вызначаліся аб\'ём адказнасці за крымінальныя злачынствы, парадак і чарговасць спагнання даўгоў, парадак судаводства.
1264 г. , 22 декабря.
Мирный и торговый договор Полоцка (подписан князем Герденем) с городом Ригой и Ливонским орденом; в соответствии с договором Полоцк отказывался от претензий на нижнее Подвинье и Латгальские земли, а Орден гарантировал нерушимость Полоцких земель; оговорены права немецких и полоцких купцов в Риге и Полоцке.
Еще по теме 5. Міжнародныя пагадненні і вассальныя дагаворы-крыніцы старажытнага беларускага права.:
- 23. Граматы беларускім гарадам на Магдэбургскае права (сутнасць, змест, значэнне). Крыніцы Магдэбургскага права
- 64. Дзяржаўна – прававыя адносіны Беларускай ССР з РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Дагаворы паміж БССР і РСФСР. Рыжскі мірны дагавор.
- 20. Агульназемскія граматы (прывілеі) – крыніцы права Вялікага княства Літоўскага.
- 24. Судзебнік Казіміра 1468г. : крыніцы, структура, змест
- 25. Статут Вялікага княства Літоўскага 1529г. : крыніцы, структура, змест, значэнне
- Глава 5 МІРНЫ ДАГАВОР
- § 3. Прэлімінарны (папярэдні) Рыжскі дагавор
- 85. утварэнне СНД. Дзяржаўна – прававыя сувязі Рэспублікі Беларусь з Расіяй і краінамі бліжняга замежжа. Дагавор аб стварэнні саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ад 8 снежня 1999 г.
- Теории права (исторический и современный подход). Теория естественного права. Историческая школа права. Теория нормативного понимания права. Реалистическая школа права. Социологическая школа права. Психологическая теория права. Материалистическая теория права. Интегральный подход к пониманию права
- Развитие методологии права и историко-теоретический кризис второй половины XIX - начала XX века: энциклопедия права, философия права и общая теория права
- Система права. Частное и публичное право. Структурные (системные) элементы права: отрасль права, правовой институт. Основные отрасли права
- Понятие права. Признаки права. Сущность и содержание права. Объективное право. Субъективное право. Определение права
- 3. Роль римского права в развитии права других общественных формаций. Рецепция римского права. Значение римского права для современного юриста.
- Понятие действия права и реализации (осуществления) права. Способы воздействия права на поведение людей
- ТЕМА 8. ЗАЩИТА ПРАВА СОБСТВЕННОСТИ НА ЗЕМЛЮ, ПРАВА ЗЕМЛЕВЛАДЕНИЯ И ПРАВА ЗЕМЛЕПОЛЬЗОВАНИЯ
- 4. Права старажытных беларускіх дзяржаў і яго асноўныя рысы. Адлюстраванне звычаёвага права у пісаным заканадаўстве.
- § 2. Понятие права. Форма права. Система права и система законодательства Российской Федерации
- Статья 64. Сохранение договора социального найма жилого помещения при переходе права собственности на жилое помещение, права хозяйственного ведения или права оперативного управления жилым помещением
- Статья 64. Сохранение договора социального найма жилого помещения при переходе права собственности на жилое помещение, права хозяйственного ведения или права оперативного управления жилым помещением
- 1.Понятие гражданского процессуального права как отрасли права. Предмет, система и источники гражданского процессуального права.