24. Судзебнік Казіміра 1468г. : крыніцы, структура, змест
Першай спробай сістэматызацыі нормаў права ў агульна-дзяржаўным маштабе з\'явіўся Судзебнік Казіміра 1468 г.
Судзебнік быў невялікім па аб\'ёме і аб\'ядноўваў нормы крымінальнага, адміністрацыйнага і працэсуальнага права.
Рукапісны тэкст Судзебніка, быў напісаны на старабеларускай мове. Пры публікацыі ў ім было вылучана 25 артыкулаў. Ён быў зацверджаны вялікім князем на агульнадзяржаўным сойме 29 лютага 1468.Крыніцы: мясцовае беларускае звычаевае права, прававые норма, выпрацаваныя судовай і адміністрацыйнай практыкай.
Змест абмяжоўваўся нормамі крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права.
Артыкул1: норма, якая забараняла перадаваць пацярппеламу дзяцей ва узросце 7 гадоў, бацькі якіх былі вінаватыя ў крадзежы і не мелі магчамасці плаціць за шкоду.
Артыкул 5 і 6: абмяжоўвалі адказнасць жонкі і дарослых дзяцей злодзея
У судзебніку атрымала замацаванне ідэі і індывідуалізацыі пакарання.
Новым было ў законе вызначэнне злачынства як супрацьпраўнага дзеяння.
Калі злачынец не меў чым плаціць, то суд павінен бый вярнуць палічнае пацярпеламу.
Артыкул 24: узмацненне феадальнага прыгнету і пазбаўленне залежных сялян права вольнага адыходу ад феадала.
Атрымала заканадаўчае замацаванне запалохванне – адна з асноўных мэт пакарання.
Судзебнік забараняў вызваляць злачынства ад пакарання.
Заканчваўся судзебнік прадпісаннем: абавязвала ўсіх жыхароў утрымліваць у належным парадку дарогі і масты.
Судзебнік Казіміра быў падзелены на 25 артыкулаў у 19ст пры публікацыі І. Даніловічам
Такім чынам, выданнем Судзебніка быў пакладзены пачатак новаму этапу ў развіцці прававой тэорыі і практыкі заканадаўчай дзейнасці дзяржаўных органаў, з\'яўленню новых прынцыпаў сістэматызацыі і кадыфікацыі феадальнага права.