45. Таргавіцкая канфедэрацыя. 2-гі падзел РП.
У студзені 1793 г. Прусія дамовілася з Расіяй аб другім падзе-ле Рэчы Паспалітай, у выніку якога да Расіі далучалася цэнтральная частка Беларусі, на якой была ўтворана Мінская губерня.
Сойм Рэчы Паспалітай, які сабраўся ў чэрвені 1793 г. у Гародні, прызнаў другі падзел дзяржавы, а таксама адмяніў Канстытуцыю 3 мая і прыняў новую, асноўны змест якой заключаўся ў наступным: аднаўляліся Пастаянны савет і выбарнасць караля; сойм заставаўся вышэйшым за-канадаўчым органам краіны, які павінен быў склікацца кожныя чатыры гады на восем тыдняў; рашэнні ў сойме прымаліся большасцю галасоў; кароль меў права вета на соймавыя рашэнні, якія тычыліся асноўных законаў. Аднак і гэта Канстытуцыя засталася на паперы, бо РП страчвала сваю незалежнасць.