<<
>>

44. Чатырохгадовы сойм РП, яго законадаучыя акты. Канстытуцыя РП 1791.

Галоўнай мэтай патрыётаў было ўмацаванне дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай (шляхта). Чатырохгадовага сойма (1788-1792 гг. ), які аб\'явіў сябе канфедэрацыяй, што паралізавала дзеянне прынцыпу «ліберум вета» — усе пытанні прымаліся простай большасцю галасоў.

359 дэпутатау, іх 181 – патрыеты. Пераўтварэнні ў дзяржаўным ладзе РП ен пачаў з выкладання асноўных прынцыпаў канстытуцыйнага права, замацаваных у «Кардынальных правах» прынятых у студзені 1791 г. Невялікі па аб\'ё-му — усяго 11 артыкулаў — гэты дакумент па сваёй сутнасці быў дэкларацыяй аб прынцыпах існавання РП як самастойнай, незалежнай дзяржавы. «Кардынальныя правы» надавалі некаторыя канстытуцыйныя правы абывацелям, гэта значыць грамадзянам РП. Дамінуючай дэкларавалася свабода іншых хрысці-янскіх веравызнанняў. Правы: свобода слова і друку (толькі шляхціцы, якія бралі ўдзел у пасяджэннях сойма). «Кардынальнымі правамі» РП аб\'яўлялася прававой дзяржавай, у якой вяршэнства нале-жьшь толькі закону, прынятаму соймам. Буржуазны характар рэформ выявіўся ў Законе аб сойміках ад 24 сакавіка 1791 г. і Законе аб гарадах ад 21 красавіка 1791 г. Згодна з Законам ад 24 сакавіка выбарчае права атрымлівала толькі аселая шляхта не маладзей за 24 гады. Відавочна, што ў аснову закона быў пакладзены класавы прынцып. мяшчане атрымалі такое ж права асабістай недатыкальнасці. Закон пашырыў правы мяшчан, даў ім магчымасць прадстаўляць свае інтарэсы ў соймавых камісіях. Мяшчанам дазвалялася займаць ніжэйшыя пасады ў дзяржаўных установах і судах, а таксама працаваць адвакатамі. Яны атрымалі права набываць маёнткі разам з залежнымі сялянамі.

Канстытуцыя 3 мая 1791 г. : складалася з прэамбулы і 11 раздзелаў. Пануючай рэлігіяй у дзяржаве аб\'яўляўся каталіцызм, прадстаўнікам іншых канфесій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў. За шляхтай прызнаваліся ўсе палітычныя і эканамічныя правы і яе вяршэнства ў жыцці краіны.

Сяляне заставаліся ў прыгоннай залежнасці. 4-м раздзелам Канстытуцыі ім было гарантавана толькі заступніцтва закона і ўрада краіны. У дадзеным раздзеле зроблена спроба хоць на сло­вах, ды абмежаваць самавольства паноў у адносінах да сялян, але сама залежнасць не адмянялася.

Канстытуцыя ўносіла змяненні ў некаторыя інстытуты ўлады і дзяржаўнага ўпарадкавання РП. У суадносінах са сваімі ўяўленнямі аб справядлівым грамадстве патрыёты абвясцілі дэмакратычны прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую (раздзел V).

Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму пастаянна дзеючаму сойму, які выбіраўся на два гады. Закон, пры­няты ў Палаце дэпутатаў, перадаваўся ў Сенат, які мог яго ўхваліць або адкласці да паўторнага пасяджэння сойма. У такім выпадку абедзве палаты збіраліся разам і рашэнне прымалася простай большасцю галасоў (раздзел VI).

Канстытуцыяй адмянялася права "ліберум вета", забараняліся ўсялякія канфедэрацыі. Галоўны прынцып: дэпутаты - прадстаўнікі ўсяго народа, а не толькі свайго павета, і таму павінны клапаціцца аб агульных інтарэсах грамадства. Сойму былі прадастаўлены вельмі шырокія паўнамоцтвы: ён разглядаў усе праекты законаў (праекты канстытуцыйных, грамадзянскіх, крымінальных законаў, а таксама тых, што тычыліся ўстанаўлення пастаянных і часовых падаткаў); праекты соймавых пастаноў аб канчатковай ратыфікацыі саюзных і гандлёвых дагавораў, вайне, міры і г. д.

Выканаўчая ўлада належала цэнтральнаму для ўсёй РП ураду, у які ўваходзілі кароль як старшыня, кіраўнік каталіцкай царквы прымас і пяць міністраў: паліцыі, унутраных і замежных спраў, ваенны і фінансаў. Міністраў прызначаў кароль. Каралеўская ўлада аб\'яўлялася спадчыннай, але толькі ў межах адной дынастыі. Кароль надзяляўся шырокімі паўнамоцтвамі: ен быў вышэйшым распараджальнікам усіх узброеных сіл дзяржавы, прызначаў і здымаў службовых асоб органаў дзяржаўнага кіравання, сенатараў, біскупаў. Аднак усе акты караля патрабавалі подпісу адпаведнага міністра, які і адказваў перад соймам за дадзены акт. Стварэнне адзінага для ўсёй РП ўрада ператварала канфедэратыўны лад у федэрацыю, садзейнічала цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацоўвала аўтарытэт цэнтральных органаў улады і кіравання і крыху абмяжоўвала самавольства буйных феадалаў.

Канстытуцыя мела прагрэсіўнае для свайго часу значэнне. Яна карэнным чынам змяніда структу­ру вышэйшых органаў улады; сойм стаў сапраўды заканадаўчым і кантралюючым органам у дзяржаве; была зроблена спроба ажыццявіць прынцып парламенцкага спосабу кіравання.

<< | >>
Источник: Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. 2016

Еще по теме 44. Чатырохгадовы сойм РП, яго законадаучыя акты. Канстытуцыя РП 1791.:

  1. 40 Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Сойм і яго дзейнасць
  2. 76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады у заходніх абласцях Беларускай ССР.
  3. 60. Першая канстытуцыя БССР.
  4. § 3. Канстытуцыя Беларускай CCP 1927 г.
  5. Список использованных источников Нормативные акты и акты официального толкования
  6. 58. Першы урадіБеларускай ССР і яго маніфест.
  7. 81. канстытуцыя Беларускай ССР 1978 г. прычыны прыняцця, агульная характарыстыка
  8. Конституция Франции 1791 г. (структура, принципы, форма правления).
  9. Карательные (уголовные) кодексы 1791 и 1810 гг.
  10. Карательные (уголовные) колексы 1791 и 1810 гг.
  11. Закон и подзаконные нормативные акты. Правотворче­ская деятельность государства. Нормотворчество. Понятие норма­тивно-правового акта. Закон как главный нормативный акт. Вер­ховенство закона. Подзаконные нормативно-правовые акты и акты судебной власти. Классификация нормативно-правовых актов
  12. Билль о правах 1791 г. и его историческое значение.
  13. 73. канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.
  14. 71. Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. (прычыны прыняцця, змест). Вышэйшыя і мясцовыя органы улады.
  15. Конституции 1787 г. Билль прав 1791 г.
  16. 1. Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго асаблівасці і задачы
  17. Раздѣленіе властей въ конституціи 1791 года.
  18. 45 Конституция США 1787 г. Американский Билль о правах 1791 г. :
  19. 57. 1-ы з’езд компартыі бальшывікоу. Дзяржауна-правое значэнне яго пастаноу. Межы БССР.
- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Военное право - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -